СВЕМП, Свемпс (Svemps) Лео (19.7.1897, хутар Барану, цяпер Гулбенскі р-н, Латвія — 7.3.1975), латышскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1963). Вучыўся ў студыі А.Бальшакова (1917) і ў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях (1918) у Маскве. З 1918 у Латвіі. Чл. «Групы рыжскіх мастакоў» (1928—38). Выкладаў у АМ у Рызе (1940—41, 1944—52, з 1954, з 1947 праф., з 1961 рэктар). Аўтар маляўнічых, мажорных, паводле ўнутр. ладу, кантрастных па колеры пейзажаў і нацюрмортаў: «Вуліца, асветленая сонцам» (1922), «Старая Рыга» (1927), «Нацюрморт. Кветкі» (1955), «Весціена» (1956), «Нацюрморт з грушамі і кветкамі» (1966), «Нацюрморт з газетай» (1967) і інш.Дзярж. прэмія Латвіі 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСКІ ЦЭЛЮЛО́ЗНА-КАРДО́ННЫ КАМБІНА́Т Пабудаваны ў г. Светлагорск Гомельскай вобл. ў 1968
(1-я чарга па выпуску гафрыраванага кардону і вырабу з яго тары). У складзе камбіната паступова ўведзены ў эксплуатацыю: з-д бісульфітнай цэлюлозы на магніевай аснове, кардонна-папяровая ф-ка, ф-ка фільтравальнага кардону для харч. вадкасцей, вытв-сці — суцэльнага склеенага кардону, папяровых мяшкоў, папяровых сотаў і вырабаў з іх. З 1993 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2001): 2-, 3-, 5- і 8-слойны гафракардон і скрынкі з яго розных памераў і канфігурацый; кардон каробачны склеены, кардон для фільтрацыі харч. вадкасцей (сокаў, віна, каньяку, шампанскага, піва і інш.),
папяровыя мяшкі, пакеты, шпагат, соты і вырабы з іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЕ́НСКІ [Slavenski; сапр.Штоль цар
(Stolcer)] Іосіп (11.5.1896, г. Чакавец, Харватыя — 30.11.1955),
югаслаўскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў сучаснай нац. кампазітарскай школы. Вучань З.Кодая і В.Новака. У 1925—26 удасканальваў майстэрства ў Парыжы. Працаваў у Бялградзе, з 1949 праф.Муз. акадэміі. Для творчасці характэрны ўвасабленне фалькл. матываў у розных муз. жанрах, выкарыстанне сучаснай тэхнікі пісьма. Зазнаў уплывы франц. імпрэсіяністаў. Сярод твораў: «Усходняя сімфонія» («Рэлігіяфанія») для салістаў, хору і арк. (1934); кантаты; сімфонія з хорам «Сімфанічны эпас» (1945), сімф. сюіта Балканафанія (1927), 4 балканскія танцы і інш. для арк.; Слав. саната для скр. зфп. (1924); камерна-інстр. ансамблі, фп. творы, у т. л. «Танцы і песні з Балкан»; хары, песні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКІ КАРДО́ННА-ПАПЯРО́ВЫ ЗАВО́ДЗасн. ў 1927 у г. Слонім Гродзенскай вобл. як кардонная ф-ка «Альбярцін». Выпускала шматслойны белы і каляровы кардон. У Вял.Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1946. За перыяд 1954—1972 пушчаны 2-я—5-я кардонавырабныя машыны. З 1961 кардонная ф-ка «Беларусь», з 1972 папярова-кардонны камбінат, з 1976 — кардонна-папяровы з-д, з 1988 — народнае прадпрыемства «Альбярцін», з 1995 адкрытае акц.т-ва «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін». Асн. прадукцыя (2001): кардон паліграф. і запалкавы, папера ўпаковачная, пачкавая, парафінаваная, мелаваная, мяшочная, туалетная, сурвэткі (белыя і каляровыя), шпагат папяровы, шпалеры, канцылярскія вырабы, тавары для школьнікаў і інш.
Слонімскі кардонна-папяровы завод. Цэх па вытворчасці папяровай масы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́РСА (Sorsa) Калеві (н. 21.12.1930, г. Кеўру, Фінляндыя),
фінляндскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Вышэйшую школу грамадскіх навук (цяпер ун-т Тамперэ). З 1959 у органах ЮНЕСКА у Парыжы, у 1965—69 ген. сакратар Нац. камісіі па справах ЮНЕСКА. Адначасова ў 1967—69 у Мін-ве асветы Фінляндыі. З 1969 сакратар, у 1975—87 старшыня С.-д. партыі Фінляндыі. З 1978 старшыня Кансультатыўнага савета Сацыяліст. інтэрнацыянала (Сацінтэрна) па раззбраенні, з 1982 нам. старшыні Сацінтэрна. У 1972 і 1975—77 міністр замежных спраў. У 1972—75, 1977—79, 1982—83 і 1983—87 прэм’ер-міністр Фінляндыі, у 1987—89 нам. прэм’ер-міністра, міністр замежных спраў. З 1970 дэп., злют. 1989 старшыня парламента Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЯ́РСКІ Пётр Саламонавіч (30.11.1871, г.п. Ліпавец Вінніцкай вобл., Украіна — 29.4.1944),
украінскі скрыпач-педагог; адзін з заснавальнікаў сав. скрыпічнай школы. Нар.арт. Украіны (1939) Скончыў Адэскае муз. вучылішча Рас.муз.т-ва (1900). З 1898 скрыпач у аркестры Адэскага опернага т-ра, адначасова з 1911 выкладаў у засн. ім муз. школе. З 1920 выкладаў у Адэскай кансерваторыі (з 1923 праф.), пры ёй разам зінш. музыкантамі арганізаваў школу-дзесяцігодку, на ўзор якой створаны шматлікія сярэднія муз. школы краіны. Распрацаваў новы метад прафес. навучання дзяцей ігры на скрыпцы. Сярод вучняў Л.Гілельс, Д.Ойстрах і інш.
Літ.:
О нашем учителе: К столетию П.С.Столярского: (Д.Ойстрах, С.Фурер, Л.Мордкович) // Сов. музыка. 1972. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ФАРД (Stafford) Томас (н. 17.9.1930, г. Уэтэрфард, штат Аклахома, ЗША),
касманаўт ЗША. Ген.-лейт.ВПС (у адстаўцы). Скончыў ваен.-марскую акадэмію ЗША (1952), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1959). З 1962 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 15—16.12.1965 з У.Шырам здзейсніў палёт на касм., караблі (КК) «Джэміні-6» (як 2-і пілот); 3—6.6.1966 з Ю.Сернанам — на КК «Джэміні-9» (як камандзір); 18—26.5.1969 з Дж.Янгам і Сернанам — на КК «Апалон-10» аблёт Месяца з выхадам на арбіту яго штучнага спадарожніка; 15—25.7.1975 з В.Брандам і Д.Слейтанам — на КК «Апалон» па праграме «ЭПАС». У космасе правёў 21,2 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі». Залатыя медалі «Космас» (ФАІ, 2).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ТЫ Уладзімір Пятровіч (н. 5.3.1943, в. Бандары Гродзенскага р-на),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н., праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1966). З 1980 у Бел. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1996 заг. кафедры). У 1990—99 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па тэрапіі ішэмічнай хваробы сэрца з дапамогай ультрагуку, вывучэнні этыяпатагенезу, клінікі лячэння захворванняў, асацыіраваных з узростам.
Тв.:
Изменение состояния гипофизарнотиреоидной системы, уровня предсердного натрийуретического фактора, циклических нуклеотидов в крови у больных ИБС под воздействием ультразвукового облучения прекардиальной области (разам з А.Г.Мрочакам, Э.У.Рудэнка) // Кардиология. 1992. №7/8;
Практическое пособие по терапии. Мн., 2001 (разам з І.І.Ганчарыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНЬКО́ Таццяна Уладзіміраўна (н. 29.1.1953, Мінск),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1976). З 1976 у Мінскім пед. вучылішчы, з 1982 у Мінскім пед. ін-це, з 1990 у Рас.пед. ун-це, з 1993 заг. кафедры Ін-та павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Рэспублікі Беларусь, з 1994 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы па праблемах сац. псіхалогіі, псіхалогіі ўзаемадзеяння, дыягностыкі і карэкцыі міжасобасных адносін.
Тв.:
Успех и признание в группе: Ст. дошк. возраст. Мн., 1991;
Психологическая служба в системе образования. Мн., 1998 (разам з Ю.М.Карандашавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАЎКЛА́ДЧЫК,
самаходная (часам прычапная) грузападымальная машына з навясным абсталяваннем, прызначаная для пракладкі трубаправодаў. Робіцца на базе гусенічнага трактара, выкарыстоўваецца сумесна зінш.спец. машынамі.
Т. падтрымліваюць трубы і плеці з іх пры зварцы, укладваюць трубы ў траншэі, цыліндры і гарлавіны ў калодзежы і камеры. выконваюць інш. пагрузачна-разгрузачныя работы, у т. л. ў меліярац. буд-ве. Прычапныя Т. манціруюць на 2-восевым прычэпе, на якім устанаўліваюць паваротную калонку з пад’ёмнай стралой і трубазахопным прыстасаваннем; агрэгатуюцца з трактарамі МТЗ і інш. Грузападымальнасць Т. да 50 т і больш.
В.М.Кандрацьеў.
Трубаўкладчык: а — агульная будова (1 — гідрацыліндр, 2 — процівага, 3 — страла, 4 — грузавы паліспаст, 5 — захопнае прыстасаванне), б — Д 355 С-з «Комацу» (Японія).