ПАЗНЯКО́Ў (Іван Барысавіч) (1.7.1902, в. Хутаранка Гомельскага р-на — 5.10.1997),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦКВКП(б) (1940). З 1931 на парт. рабоце, з 1940 1-ы сакратар Гродзенскага гаркома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну зліп. 1941 на Зах., Цэнтр., Бранскім і Калінінскім франтах, зліст. 1942 сакратар Віцебскага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны сакратар Віцебскага абкома, Аршанскага, Віцебскага гаркомаў КПБ. У 1960—71 у апараце ЦККПБ. Чл.ЦККПБ у 1940—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1940—63. Адзін з аўтараў кн. «Без лініі фронту» (2-е выд., 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНЭ́ЧКАЎСКІ Ю́Р’ЕЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік драўлянага дойлідства 18—19 ст. у в. Паланэчка Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1751, у 1899 рэканструяваны (арх. К.Вайцяхоўскі) непадалёку ад Паланэчкаўскага палацава-паркавага ансамбля. У архітэктуры выкарыстаны элементы стылю несапраўднай готыкі Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з 5-граннай апсідай. ЗУ да апсіды прылягаюць 2 нізкія сакрысціі, аднасхільныя дахі якіх сіметрычна выступаюць за асн. аб’ём. З захаду на гал. фасадзе 2 вежы, завершаныя глухімі чацверыкамі з высокімі пірамідальнымі шатрамі. Паміж вежамі — франтон з люнетам. Гал. ўваход аформлены дэкар. ганкам з 2-схільным навесам на 2 калонках. У інтэр’еры арган, аздоблены віленскім майстрам Ф.Астрамескім (1897), 2-ярусны разьбяны алтар.
бел. хімік. Д-рхім.н. (1973), праф. (1975). Скончыў Ленінградскі ун-т (1959). З 1966 у Бел.тэхнал. ін-це (у 1973—79 заг. кафедры). З 1979 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (у 1979—86 рэктар, заг. кафедры). Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы газападобных галагенідаў рэдказямельных і рэдкіх элементаў, даследаванні асаблівасцей працэсаў паратварэння гэтых злучэнняў, устойлівасці іх каардынацыйных злучэнняў з аміякам і малекуламі вады. Распрацаваў метады ацэнкі нявызначаных тэрмадынамічных велічынь, разліку высокатэмпературных хім. раўнаваг з удзелам газавай фазы.
Тв.:
Галогениды редкоземельных элементов низшей степени окисления (разам з Г.І.Новікавым) // Успехи химии. 1964. Т. 33, № 6;
Образование и устойчивость низшего оксихлорида фосфора (разам з Г.П.Дудчык) // Докл.АНСССР. 1978. Т. 241, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НЕТ ((Paneth) Фрыдрых Адольф) (31.8.1887, Вена — 17.9.1958),
нямецкі хімік, адзін з пачынальнікаў радыехіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1947). Вучыўся ва ун-тах Мюнхена, Глазга і Вены (д-р філасофіі, 1910). У 1912—18 у Ін-це радыю ў Вене, з 1919 выкладаў у розных ун-тах Еўропы, з 1933 у Вялікабрытаніі. З 1953 дырэктар Ін-та хіміі М.Планка (г. Майнц, Германія). Навук. працы па радыехіміі, геахіміі, даследаванні метэарытаў. Прапанаваў метад ізатопных індыкатараў (разам з Дз.Хевешы, 1913). Сфармуляваў правіла суасаджэння радыеактыўных элементаў (правіла Фаянса — П.). Устанавіў абс. ўзрост метэарытаў, з дапамогай распрацаванага ім метаду вызначэння колькасці гелію ў іх. Атрымаў і ідэнтыфікаваў свабодныя метыльныя радыкалы (1929).
Літ.:
Старосельская-Никитина О.А. История радиоактивности и возникновения ядерной физики. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТУХО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (н. 7.4.1958, г. Сураж Бранскай вобл., Расія),
бел. юрыст, грамадскі дзеяч. Д-рюрыд.н. (1993), праф. (1997). Засл. юрыст Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1980). З 1983 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1985 у Ін-це нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 1994 член Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па канстытуцыйным праве, праблемах судаводства, грамадз. супольнасці і правоў чалавека. Адзін з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канцэпцыі судова-прававой рэформы ў Беларусі.
Тв.:
Оправдание подсудимого. Мн. 1985;
Реабилитация невиновных: Основы правового ин-та. Мн., 1993;
Конституционное право: Энцикл. словарь. Мн., 1996 (разам з В.Г.Ціхінем);
Гражданские инициативы и защита прав граждан. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНЫ МАРСКІ́ ШЛЯХ, Паўночна-Усходні праход (да пач. 20 ст.),
галоўная суднаходная магістраль Расіі ў Арктыцы. Праходзіць па морах Паўн. Ледавітага ак., злучае еўрап. і азіяцкія рас. парты (гл. на карце да арг.Паўночны Ледавіты акіян). Даўж. (ад Карскіх Варот да бухты Правідзення) 5600 км. Абслугоўвае парты Арктыкі і буйных сіб. рэк (завоз паліва, абсталявання, харч. прадуктаў, вываз драўніны і інш.). Гал. парты: Ігарка, Дудзінка, Дыксан, Тыксі, Певек, Правідзення. Працягласць навігацыі 2—4 месяцы (на асобных участках даўжэй, з дапамогай ледаколаў). П.м.ш. упершыню пройдзены зЗ на У (з адной зімоўкай) у 1878—79 швед. экспедыцыяй Н.А.Нордэншэльда; за адну навігацыю — у 1932 экспедыцыяй О.Ю.Шміта на судне «Сібіракоў». З 1935 вядуцца рэгулярныя рэйсы. З пабудовай атамных ледаколаў у канцы 1971 адбыўся першы зімовы рэйс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРУШЭ́ЎСКІ (Аляксандр Васілевіч) (9.10.1898, г. Лунінец Брэсцкай вобл. — 21.10.1976),
Герой Сав. Саюза (1944), ген.-палк. (1954). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1928) і Генштаба (1938). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1919—20. З 1932 на выкладчыцкай рабоце, з 1938 нам.нач. штаба БВА. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Бранскім, 1-м, 2-м і 3-м Укр. франтах: нач. штаба арміі, камандзір корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік Маскоўскай, Курскай бітваў, Варонежска-Касторненскай, Сеўска-Арлоўскай, Чарнігаўска-Прыпяцкай, Жытомірска-Бярдзічаўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманскай, Дэбрэцэнскай, Будапешцкай, Балатонскай і Венскай аперацый. Стралк. корпус на чале зген.-лейт. П. вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка на тэр. Румыніі. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЭР ((Porter) Джордж) (н. 6.12.1920, г. Стэйнфарт, Вялікабрытанія),
англійскі фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Замежны чл.Рас.АН (1988). Вучыўся ва ун-це г. Лідс і Кембрыджскім ун-це (1938—41). З 1945 у Кембрыджскім, з 1955 у Шэфілдскім ун-тах. З 1963 праф., у 1966—85 дырэктар Каралеўскага ін-та Вялікабрытаніі, адначасова ў 1968—72 прэзідэнт Міжнар.к-та па фотабіялогіі. Навук. працы па даследаванні быстрых фотахім. рэакцый у газавай і кандэнсаванай фазах. Стварыў устаноўку імпульснага фатолізу (разам з Р.Дж.Р.Норышам;1950) і адну з першых установак імпульснага лазернага фатолізу. Даследаваў механізм першасных фотахім. рэакцый на мадэльных сістэмах фотасінтэзу. Устаноўлены медаль імя П. (1986) за лепшыя працы па фотахіміі. Нобелеўская прэмія 1967 (разам з Норышам і М.Эйгенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМТРАНСПРАЕ́КТ», Мінскі «Прамтранспраект» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь,
інстытут прамыслова-транспартнага праектавання. Засн. ў 1961 у Мінску як Бел. пастаянная экспедыцыя Дзярж. праектнага ін-та «Прамтранспраект» (Масква), з 1965 — Бел. аддзел комплекснага праектавання, з 1969 — Мінскае аддзяленне гэтага ін-та. З 1991 самастойны ін-т Мінскі «Прамтранспраект» (арэнднае прадпрыемства). З 1992 — базавая спецыялізаваная арг-цыя Беларусі па буд. праектаванні ўсіх відаў прамысл. транспарту. Па праектах ін-та пабудаваны транспарт аэрапорта «Мінск-2», нафтаперапр.з-даў у Мазыры і Наваполацку, Бел.аўтамаб. і Бел. металургічнага з-даў, ВА «Беларуськалій», «Гомсельмаш», гродзенскага «Азот» і інш.; пабудаваны 19 чыг. станцый, у т. л. Барбароў, Наваполацк, Сітніца; масты цераз р. Свіслач у Мінску і вадасховішча ў Салігорску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛЕ́ПСКІ,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім р-не. Створаны ў 2000 з мэтай захавання ў натуральным стане ландшафтных комплексаў з высокаўзроставымі хваёвымі лясамі, рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл. Пл. 3242 га. Шыракахвалістыя водналедніковыя ўрочышчы з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, лагчыны, даліны, вярховыя і пераходныя балоты. Лясы з карэнных дрэвастояў: хвойнікі (56%), ельнікі (35%), бярэзнікі з дамешкамі асіны (9%). У флоры 428 відаў сасудзістых раслін, у т. л. 16 рэдкіх і знікаючых: гарлянка пірамідальная, купальнік горны, пярэсна еўрапейская, пылкагалоўнік чырвоны, лілея кучаравая, кураслеп лясны, шпажнік чарапіцавы і інш. занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Шмат гасп.-карысных відаў, у т. л. ажына, парэчкі, суніцы і інш.З прадстаўнікоў фауны дзяцел зялёны і саракуш шэры занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.