МАЛКО́Ў (Ігар Георгіевіч) (н. 21.7.1937, г. Сярэдзіна-Буда Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне архітэктуры. Д-р архітэктуры (1997), праф. (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1959 у праектна-буд. ін-тах Гомеля, Віцебска. З 1992 у Бел. ун-це транспарту (заг. кафедры). Навук.працы па праблемах архітэктуры, праектавання і буд-ваграмадз. і вытв.с.-г. будынкаў, архітэктуры і планіроўкі населеных пунктаў у сельскай мясцовасці.
Тв.:
Пути оптимизации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1981;
Особенности технологической и архитектурно-планировочной организации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСТЫ́РНЫ (Пётр Ільіч) (н. 14.4. 1937, с. Крэп Валгаградскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1961), дзе і працуе (з 1973 заг. кафедры). Навук.працы па вылічальнай матэматыцы і дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў тэорыю і дастасаванні метадаў інварыянтнага паглыблення і рэдукцыі да задач Кашы для рашэння гранічных задач у выпадку дыферэнцыяльных і сеткавых ураўненняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Начала теории вычислительных методов. [Т. 1—5]. Мн., 1982—86 (разам з У.І.Крыловым, У.В.Бабковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Леў Мікалаевіч) (3.12.1937, г. Жалезнадарожны Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэорыі кіравання. Д-ртэхн. н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1966). З 1966 у Ваеннай акадэміі Беларусі. З 1997 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва (з 1998 прарэктар). Навук.працы па тэорыі кіравання, радыёлакацыі, даследаванні аперацый, тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы. Распрацаваў стат. тэорыю прасторава-размеркаваных радыётэхн. сістэм.
Тв.:
Многопозиционные радиотехнические системы. М., 1986 (разам з В.С.Кандрацьевым, А.Ф.Котавым);
Антенные системы радиоэлектронной техники. М., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (29.10.1904, г. Бранск, Расія — 14.6. 1979),
расійскі канструктар танкаў. Ген.-маёр-інжынер (1945). Д-ртэхн.н. (1972). Герой Сац. Працы (1942, 1974). З 1940 — гал. канструктар. Прымаў удзел у распрацоўцы першых сав. лёгкіх і сярэдніх танкаў БТ, Т-24 і інш. Разам з М.І.Кошкіным і інш. ўзначальваў распрацоўку сярэдняга танка Т-34. Пад яго кіраўніцтвам створаны шэраг новых тыпаў танкаў і інш. бранятанк. тэхнікі. Ленінская прэмія 1967. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗКІНА (Таццяна Сяргееўна) (н. 4.6.1940, г. Шчолкава Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эксперыментальнай анкалогіі. Д-рбіял.н. (1978), праф. (1983). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1963), працуе ў ім. Навук.працы па выбіральнай хіміярадыеахове нармальных (незлаякасных) тканак пры тэрапіі хворых на рак. Распрацавала нетаксічны радыепратэктар (антыаксідантны комплекс вітамінаў A, E, C), спосаб стабілізацыі расліннага алею. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Энергетический обмен и питание при злокачественных новообразованиях. Мн., 1989; Питание в профилактике и лечении рака. Мн., 1998 (разам з К.К.Далідовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУКО́ВІЧ (Яўген Ігнатавіч) (н. 22.8. 1946, в. Смаляны Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі металаў. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Засл. вынаходнік Беларусі (1992). Скончыў БПІ (1969). З 1971 у Ін-це тэхналогіі металаў Нац.АН Беларусі (з 1998 дырэктар). Навук.працы па тэорыі ліцейных працэсаў. Устанавіў заканамернасці комплекснага ўплыву розных фактараў на структуру і якасць літых вырабаў, атрыманых ва ўмовах накіраванага зацвердзявання. Распрацаваў прамысл. тэхналогію бесперапыннага ліцця. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Состояние и проблемы процесса непрерывного литья // Литейное производство. 1990. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (19.3. 1874, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 25.7.1934),
бел. і расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і інфекц. хвароб, адзін з арганізатараў барацьбы з малярыяй у СССР. Д-рмед.н. (1909). Скончыў Маскоўскі ун-т (1899). Працаваў у Маскве: з 1921 арганізатар і дырэктар Ін-та малярыі, паразіталогіі і гельмінталогіі (наз. яго імем), з 1923 у Маскоўскім ун-це (заг. кафедры). Навук.працы па даследаванні лейшманіёзаў, малярыі, спірахетозаў і вывучэнні членістаногіх — пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб.
Тв.:
Этиология «восточной язвы» (bouton d’Orient) и краткие сведения об этой болезни. М., 1909.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЧАНКА (Уладзімір Мацвеевіч) (н. 27.4.1949, в. Хадунь Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1971). З 1979 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук.працы па якаснай тэорыі кіравання ў дынамічных сістэмах, функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў алг. метады даследавання лінейных стацыянарных дынамічных сістэм з паслядзеяннем.
Тв.:
Об алгебраическом обосновании одного критерия управляемости // Дифференциальные уравнения. 1973. Т. 9, № 11;
К управляемости линейных систем с последействием // Докл.АНСССР. 1977. Т. 236, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВІ́Ч (Віталь Андрэевіч) (н. 24.8.1947, г.п. Узмор‘е Сахалінскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтавай і газавай прам-сці (1971). З 1981 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. З 1990 ген. дырэктар Бел.н.-д.геал. прадпрыемства «БелГеа». Навук працы па геалогіі нафты і газу.
Тв.:
Органогенные постройки девона Белоруссии. Мн., 1984 (у сааўт.);
Тектоника, фации и формации запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1987 (у сааўт.);
Тектонические закономерности образования карбонатных формаций древних платформ. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКЕ́ВІЧ (Сяргей Аляксандравіч) (н. 1.8.1953, в. Быкаўка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фіз.матэм. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1974), дзе і працуе (з 1995 прарэктар, з 1997 рэктар). Навук.працы па спектраскапіі біяарган. малекул. Распрацаваў на аснове мадыфікаваных тонкіх плёнак серабра і золата новыя тыпы субстратаў для спектраскапіі, ўзмоцненай паверхняй.
Тв.:
ГКР-активные субстраты на основе тонких серебряных пленок, отожженных при высоких температурах: сравнительное изучение методами атомно-силовой микроскопии и спектроскопии гигантского комбинационного рассеяния (у сааўт.) // Оптика и спектроскопия. 1996. Т. 81, № 1.