ТАХІЁНЫ (ад грэч. tachys хуткі),

гіпатэтычныя часціцы, што рухаюцца са скорасцю, большай за скорасць святла ў вакууме. Эксперыментальна не выяўлены. Іх існаванне не супярэчыць адноснасці тэорыі, аднак вядзе да цяжкасцей з пункту гледжання прычыннасці прынцыпу. Ад гэтых цяжкасцей пазбаўляюцца дапушчэннем, што Т. ўзнікаюць у працэсах узаемадзеяння як віртуальныя часціцы і ў свабодным стане не назіраюцца.

т. 15, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТОР, Донар,

у германа-скандынаўскай міфалогіі бог грому, буры і ўрадлівасці, асілак, які абараняе багоў і людзей ад волатаў і страшэнных пачвар. Паводле «Прароцтва вёльвы», Т. у апошняй бітве перад канцом свету забівае сусв. змея Ёрмунганда, але і сам гіне ад яго атрутных укусаў.

Тор. Бронзавая статуэтка, знойдзеная ў Ісландыі. Каля 1000.

т. 15, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАНСВЕ́РСІЯ (ад лац. transversus павернуты ўбок, адведзены),

мутацыя, абумоўленая заменай пурынавай асновы (адэнін, гуанін) на пірымідзінавую (тымін, цытазін) і наадварот. Адносіцца да генных мутацый. У адрозненне ад транзіцыі часам наз. складанай або перакрыжаванай заменай з-за змены арыентацыі пурын-пірымідзін у мутантным сайце двухланцужковай малекулы нуклеінавай к-ты. Адбываецца часцей за транзіцыі.

т. 15, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАНСВЕСТЫ́ЗМ (ад транс... + лац. vestio апранаць), эанізм,

імкненне да пераапранання ў адзенне процілеглага полу; адна з форм палавой ненармальнасці. У адрозненне ад транссексуалізму прыхільнікі Т. не жадаюць зменьваць свой пол. Праяўляецца пастаянна або перыядычна. Большасць прыхільнікаў Т. — гетэрасексуалы (гл. Гетэрасексуальнасць), таксама гомасексуалы (гл. Гомасексуалізм), бісексуалы (гл. Бісексуальнасць). Т. патрабуе псіхатэрапеўт. карэкцыі.

І.​М.​Семяненя.

т. 15, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭРМАСТА́Т (ад тэрма... + грэч. statos нерухомы),

прылада для падтрымання пастаяннай т-ры ў абмежаваным аб’ёме; метал., шкляная ці інш. пасудзіна, цеплаізаляваная ад навакольнага асяроддзя. Для забеспячэння пастаяннай т-ры выкарыстоўваюць стабільнасць т-р фазавых пераходаў, напр., тэмпературы маўлення, тэмпературы кіпення чыстых рэчываў і раўнаважных сумесей, ці спец. прыстасаванні — тэрмарэгулятары. Т. для нізкіх тэмператур наз. крыястатамі.

т. 16, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УДРА́, Удранка,

рака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Рыбчанка (бас. р. Вілія). Даўж. 26 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Малыя Бяседы Лагойскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзв., вусце за 2,5 км на Пн ад г.п. Радашковічы.

т. 16, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛУ́КАЎЕ,

вёска ў Гомельскім р-не, каля р. Іпуць, на аўтадарозе Гомель—Добруш. Цэнтр сельсавета. За 2 км ад паўд.-ўсх. ускраіны Гомеля, 1,5 км ад чыг. ст. Бярозкі. 562 ж., 198 двароў (2002). Школа-інтэрнат і муз. школа, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 16, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАТАВА́,

рака ў Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Ясельда (бас. р. Прыпяць). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 138 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Смаляніца Пружанскага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Сялец Бярозаўскага р-на. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана.

т. 16, с. 560

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХМЕ́ЛЕВА,

вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жабінка, 24 км ад Брэста. 368 ж., 163 двары (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Хмелеўская Праабражэнская царква.

т. 17, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЛСТАВА,

вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаў—Алень. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 6 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 50 км ад Магілёва. 497 ж., 203 двары (2003). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)