літаратурны кірунак у еўрап. (пераважнаітальян.) барока. Пачынальнік — італьян. паэт Дж.Марына. Адметныя рысы — пластычнасць, музыкальнасць, жывапіснасць дэталяў, мудрагелістая метафарычнасць, гульня слоў, парадаксальнасць мыслення, імкненне да складанай і дасканалай формы. Для М. характэрна таксама спалучэнне звышэмацыянальнасці з інтэлектуальнай перанасычанасцю, напружанай трагічнасці з геданізмам, рэзкая кантрастнасць, што вынікала з антынамічнасці светаўспрымання і вобразнага мыслення. Найб. вядомыя паэты-марыністы: К.Акіліні, Дж.Прэці, Дж.Артале. М. паўплываў на Дж.Дона і англ. паэтаў-кавалераў («каралінская школа»), на франц. прэцыёзную л-ру (В.Вуацюр, М. дэ Скюдэры), на л-ру ліберцінажу (Т. дэ Віо, С.Сірано дэ Бержэрак), на т.зв. другую сілезскую школу ў Германіі (К.Г. фон Гофмансвальдаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКІ́ТЫ (ісп. mosquito ад лац. musca муха; Phlebotomidae),
сямейства даўгавусых двухкрылых насякомых. 4 роды, больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў месцах з цёплым кліматам. Жывуць у норах жывёл, пячорах, расколінах скал, дуплах дрэў, пабудовах. Актыўныя ў прыцемку і ўначы. У складзе гнюсу. Могуць быць пераносчыкамі маскітнай ліхаманкі, лейшманіёзаў і інш.
Даўж. да 4 мм. Цела ўкрыта жоўтымі або шэрымі валаскамі. Крылы шырокія, завостраныя на канцах, прыўзнятыя над целам. Вусікі 16-членікавыя. хабаток доўгі. тонкі. Самцы кормяцца сокамі раслін, самкі — крывасмокі. Укусы М. моцна свярбяць, часам балючыя. Лічынкі жывуць і кормяцца ва ўмерана вільготнай глебе. багатай арган. рэшткамі, у норах, гнёздах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ ПАРО́ДАкурэй. Мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў Маскоўскай вобл. ў 1940—60-я гг. скрыжаваннем юрлаўскіх курэй мясц. папуляцыі з бурымі легорнамі і нью-гэмпшырамі, завезенымі з ЗША. На Беларусі пашырана абмежавана, пераважна як калекцыйная парода.
Маса пеўняў 3,5 кг, курэй 2,4 кг. Апярэнне чорнае, часта з жоўта-бурымі пёрамі на шыі (у пеўняў таксама на плячах і паясніцы). Ногі і дзюба шэрыя. Тулава доўгае, спіна шырокая, грудны аддзел выпуклы. Галава шырокая, сярэдніх памераў, з лістападобным прамастаячым грэбенем, вушныя мочкі чырвоныя. Яйцаноскасць 210—230 яец за год, сярэдняя маса яйца 58 г; характэрны мясная скараспеласць, высокая жыццяздольнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЯТНІКАВАЯ МІГРА́ЦЫЯ,
рэгулярныя перамяшчэнні людзей з аднаго нас. пункта ў іншы, ад месца жыхарства да месца працы ці вучобы і назад. У аснове М.м. — неадпаведнасць у размяшчэнні вытв-сці і рассяленні насельніцтва. Рэгулярнасць М.м. адпавядае рэжыму прац. дзейнасці або вучобы. Гал. напрамкі — з вёскі ў горад, з малога горада ў буйны. Найб. значная і ўстойлівая ў прыгарадных зонах вял. гарадоў і гарадскіх агламерацый, а таксама ў сельскай мясцовасці урбанізаваных тэрыторый. Часам да М.м. адносяць таксама рэгулярныя паездкі сельскіх жыхароў у цэнтры абслугоўвання, пераважна гарады. Важная ўмова М.м. — развіццё транспарту. У Беларусі М.м. найбольш выражана ў рэгіёнах Мінска і абласных цэнтрах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКТЭ́Б (араб., літар. месца, дзе пішуць),
1) з 7 ст. пачатковая мусульм. школа пры мячэці. З пашырэннем ісламу і развіццём мусульм.місіянерства М. пашыраны ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу, у 9—10 ст. — у Сярэдняй Азіі, Азербайджане, Паволжы, Сібіры. М. ўтрымлівалі на сродкі насельніцтва, навучаліся ў іх пераважна хлопчыкі, настаўнікі — служыцелі культу, мулы. У аснове навучання араб. мова і тэксты Карана; у сучасных М. вывучаюцца і інш. прадметы. Многія М. рэарганізаваны ў пач.агульнаадук. школы. У шэрагу краін ісламу створаны і жаночыя М. — кутабы.
2) Назва сярэдняй агульнаадук. школы ў народаў цюркскай моўнай групы, якія жывуць на тэр. Расійскай Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНАХІ́МІЯпалімераў,
раздзел хіміі высокамалекулярных злучэнняў, у якім даследуюцца хім. ператварэнні, што адбываюцца ў выніку паглынання сістэмай мех. энергіі.
Хім. ператварэнні, ініцыіраваныя ці паскораныя мех. уздзеяннем, наз.механахімічнымі рэакцыямі. Механахім. рэакцыі (пераважнамех.дэструкцыя палімераў) ідуць пры перапрацоўцы палімерных матэрыялаў на вальцах, у экструдэрах, змешвальніках, пры ўздзеянні на палімеры ультрагуку, пры эксплуатацыі вырабаў ва ўмовах статычных і дынамічных мех. нагрузак, пры розных відах мех. апрацоўкі і інш. М. вырашае шматлікія практычныя праблемы мадыфікацыі палімераў, удасканальвання тэхналогіі вытв-сці і мех. апрацоўкі палімерных матэрыялаў, заўчаснага выхаду са строю механізмаў і асобных дэталей, якія працуюць ва ўмовах інтэнсіўных мех. нагрузак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРАЛІЗА́ЦЫЯ ВОД,
1) агульная канцэнтрацыя мінер. рэчываў (солей) у прыродных водах. Выражаецца ў грамах на літр або ў праміле (%₀). Залежыць ад геахім. і геафіз. асаблівасцей тэр. вадазбору, літалагічнага складу ваданосных пластоў, кліматычных умоў і антрапагенных фактараў. З павелічэннем сухасці клімату павышаюцца М.в. і ўдзельная колькасць натрыю, сульфатаў і хларыдаў, памяншаецца ўдзельная колькасць кальцыю і карбанатаў. Паводле М.в. адрозніваюць воды прэсныя (да 1 г/л) і мінералізаваныя (больш за 1 г/л). Гл. таксама Мінеральныя воды.
2) Перавышэнне звычайнай канцэнтрацыі солей у прыродных водах пад уплывам прыродных або антрапагенных прычын (засаленне вод); від хімічнага забруджвання вод (пераважна паверхневых). Як і засаленне глебы, прычыняе гасп. і экалагічную шкоду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНУСІ́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА Размешчана ў гарах Пд Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі. Абмежавана з ПдЗах. Саянам, з Пн адгор’ямі Кузнецкага Алатау, з 3 Абаканскім хр., з У адгор’ямі Усх. Саяна. Складзена з сланцаў, пясчанікаў, кангламератаў, мергеляў і інш. Радовішчы жал. руды, каменнага вугалю (гл.Мінусінскі вугальны басейн). Рэльеф пераважна ўзгоркавата-раўнінны з асобнымі нізкагорнымі масівамі і куэставымі градамі. Выш. ад 200—300 да 700 м. Клімат рэзка кантынентальны, месцамі засушлівы. Найб. рака — Енісей. Шмат прэсных і салёных азёр. На паніжаных участках злакавыя і камяністыя стэпы. Адзін з важнейшых с.-г. раёнаў Сібіры. Садаводства, бахчаводства. Жывёлагадоўля, конегадоўля. У М.к. гарады Мінусінск і Абакан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОРЖ (Odobaenus rosmarns),
адзіны від сям. маржоў атр. ластаногіх. 3 падвіды. Пашыраны кругапалярна. Жывуць статкамі на ўзбярэжжах, летам на плывучым лёдзе ўтвараюць логавішчы да 3—4 тыс. асобін. Лапцеўскі падвід (O.r. laptevi) у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. самца да 4,1 м, маса да 2 т (самкі адпаведна да 3,7 м і 1,1 т). Скура тоўстая (да 4 см) з кароткімі рэдкімі валасамі. У самца на грудзях, шыі і лапатках скура ўтварае бугры. Іклы верхняй сківіцы ператварыліся ў біўні (гл.Маржовыя іклы). Кормяцца пераважна доннымі жывёламі (малюскамі, ракападобнымі, чарвямі). Нараджаюць 1 дзіцяня раз у 2—3 гады. Промысел абмежаваны. Выкарыстоўваюцца біўні, мяса, скура.
аўстрыйскі дырыжор, кампазітар. Скончыў Венскую кансерваторыю, вучань А.Брукнера і інш. З 1881 дырыжор, з 1893 генерал-музік-дырэктар прыдворнага т-ра ў г. Карлсруэ, з 1903 генерал-музік-дырэктар прыдворнага т-ра і адначасова (з 1904) адзін з кіраўнікоў Муз. акадэміі ў Мюнхене. Вядомы пераважна як інтэрпрэтатар опер Р.Вагнера, якімі дырыжыраваў у Байройце («Трыстан і Ізольда», 1886), Лондане («Пярсцёнак нібелунга», 1898), Маскве і Пецярбургу (1910, 1911). Выступаў і як сімф. дырыжор. Аўтар стр. квартэта, песень, шматлікіх рэдакцый, апрацовак, арк. і фп. пералажэнняў п’ес Ж.Б.Люлі, Ж.Ф.Рамо, А.Грэтры, К.В.Глюка і інш.