павышаная звыш нормы колькасць лейкацытаў у перыферычнай крыві. Назіраецца пры некат. інфекцыйных хваробах (інфекцыйны ці бактэрыяльны Л.), таксама ў час цяжарнасці, псіхаэмацыянальных узрушэнняў, пад уздзеяннем моцнага болю і інш. (неінфекцыйны ці стрэсавы Л.). Ацэнка колькасці лейкацытаў і лейкацытарная формула маюць важнае дыягнастычнае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СПУСК,
адна- ці (радзей) двухвосевы аўтамабільны прычэп для перавозкі бярвення, труб ціінш. даўгамерных грузаў. Складаецца з рамы, да якой з дапамогай падвескі мацуюцца колы, і апорнага бруса з адкіднымі стойкамі для замацавання грузу, злучанага з рамай шворнам, які забяспечвае паварот Р. ў час руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВА-ПСІХІЯТРЫ́ЧНАЯ ЭКСПЕРТЫ́ЗА,
від судовай экспертызы, асн. задача якой вызначэнне псіхічнага стану абвінавачанага ці падазронага (калі існуе сумненне ў яго свядомасці), дзеяздольнасці сведкі, пацярпелага, істца, адказчыка. Праводзіцца паводле пастановы суда або асоб, якія вядуць дазнанне ці следства, з прыцягненнем адпаведных спецыялістаў у стацыянарных або амбулаторных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТЭ́М (англ. totem ад індз. ататэм — яго род),
1) жывёла, расліна, прадмет ці з’ява прыроды, якія служаць аб’ектам шанавання пэўнай родавай групы. Кожны род меў свой Т. і насіў яго назву (гл.Татэмізм).
2) Герб з выявай жывёлы, расліны, прадмета ці з’явы прыроды, якія з’яўляюцца аб’ектам шанавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІ́СКІ О́РДЭН,
партугальскі духоўна-рыцарскі ордэн. Існаваў у 1162—1789. Утвораны з вайск. арг-цыі, заснаванай у 1147 ці 1148 для барацьбы з маўрамі. Партуг. кароль Альфонс I у 1162 ці 1166 падараваў ордэну крэпасць Авіс (адсюль назва). Авіскі ордэн адыграў значную ролю ў гісторыі Рэканкісты ў Партугаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ННАЯ ЭМІ́СІЯ,
выпрамяненне іонаў з паверхні цвёрдага цела (эмітэра). Выклікаецца награваннем эмітэра (тэрмаіонная эмісія ці паверхневая іанізацыя) або бамбардзіроўкай першаснымі іонамі (іонна-іонная эмісія), электронамі (электронна-іонная эмісія ці дэсорбцыя электронным ударам) або фатонамі (фотадэсорбцыя). Выкарыстоўваецца для стварэння крыніц іонаў, дыягностыкі паверхні і прыпаверхневага слоя цвёрдых цел і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЭ́НСАР (ад лац. condénso згушчаю, ушчыльняю),
аптычная сістэма, якая збірае прамяні ад крыніцы святла і накіроўвае іх на аб’ект, што разглядаецца ці праецыруецца з дапамогай аптычных прылад. Складаецца з лінзаў, люстэркаў ці іх камбінацыі. Выкарыстоўваецца для асвятлення прэпаратаў у мікраскопах, дыяпазітываў у праекцыйных апаратах, фотаплёнак у фотапавелічальніках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́БАЧКА,
сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця. Уласціва многім відам (напр., мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (фіялкавыя, званочкавыя) ці з цэнтр. (гваздзіковыя) насенняносцамі. К. называюць таксама частку спарагонія імхоў, дзе знаходзяцца споры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНІ́ЧНЫ РУХ,
змена ўзаемнага размяшчэння цел (ці іх частак) у прасторы з цягам часу; адна з самых простых форм руху. М.р. любога цела падпарадкоўваецца Ньютана законам механікі; для цвёрдага цела зводзіцца да суперпазіцыі вярчальнага руху і паступальнага руху. Мерай М.р. з’яўляюцца кінетычная энергія і імпульс (цімомант імпульсу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНЕ́ТКІ,
група драбнаплодных сартоў яблыні. Атрыманы скрыжаваннем сібірскай яблыні (яблыні ягаднай), яблыні Паласава ці яе гібрыдаў з еўрап. сартамі ці кітайкай. Зімаўстойлівыя, хуткаплодныя, штогод і багата пладаносяць. Выкарыстоўваюць у селекцыі, у паўн. абласцях як прышчэпы для драбнаплодных сартоў. Асн. сарты: Р. Ермалаева, Р. чырвоная, Р. пурпуровая, Дабрыня і інш.