цэнтр міжнар. грамадска-паліт. і культ.-асв.слав. руху, які дзейнічаў на тэр.СССРу 1941—47. Утвораны 5.10.1941 паводле рашэння 1-га Усеслав. мітынгу (Масква, 8—11.8.1941). Мэты: устанаўленне сувязіз антыфаш. нац.-вызв.рухам Супраціўлення ў слав. краінах, з замежнымі прагрэс. (на погляд кіраўніцтва СССР) слав. арг-цыямі; збор і распаўсюджанне матэрыялаў і дакументаў пра барацьбу слав. народаў супраць фашызму і пра злачынствы ням.-фаш. акупантаў; садзейнічанне падрыхтоўцы і арганізацыі чэш., польскіх і інш.вайск. часцей, што фарміраваліся на тэр.СССР. Старшыня к-та — сав.ген.-лейт. А.С.Гундараў. Паводле Палажэння аб У.к. ад 6.4.1942, ён складаўся з Прэзідыума (у яго складзе Я.Купала) і 6 нац. секцый: рус. (кіраўнік А.М.Талстой), укр. (А.Е.Карняйчук), бел. (Я.Колас), польскай (В.Л.Васілеўская), чэш. (З.Неедлы), паўднёваслав. (Б.Масларыч); бюро абслугоўвання слав. прэсы за мяжой; арганізац.-масавага аддзела. Дзейнасць У.к. падтрымлівалася кіраўніцтвам СССР, камуніст. і рабочымі партыямі слав. краін. З 1942 выдаваўся час. У.к. «Славяне» (1942—58). Формы работы к-та: агітацыя і прапаганда, арганізацыя Усеслав. антыфаш. мітынгаў у Маскве (4—5.4.1942, 9 і 16.5.1943, 14.3 і 6.4.1944) і радыёмітынгаў (больш за 70 у 1943—44), распаўсюджванне праз друк, у т. л. замежны, адозваў, зваротаў і інш. дакументаў, арганізацыя штотыднёвых радыёперадач на ўсе слав. краіны на ўкр., бел., польскай, чэш., славацкай, сербскай, харвацкай, славенскай і балг. мовах; наладжванне вечарын слав. культуры, лекцый, выставак, сустрэч з партызанамі і воінамі. К-т падтрымліваў сувязі са слав. арг-цыямі ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, краінах Лац. Амерыкі. У 1944—45 у вызваленых ад фашызму слав. краінах узніклі нац.слав. к-ты. Да канца 1945 У.к. устанавіў сувязі са 130 замежнымі слав. арг-цыямі. Уснеж. 1946 у Бялградзе створаны новы міжнар.слав. цэнтр — Агульнаславянскі к-т, а У.к. у 1947 пераўтвораны ў Славянскі к-тСССР (скасаваны ў 1962, функцыі перададзены Сав. к-ту абароны міру).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАТЫ́Г (грэч. strategos),
у Візантыі з канца 7 ст. намеснік фемы (ваен.-адм. акругі), які валодаў у ёй ваен. і цывільнай уладай. З 11 ст. цывільныя функцыі ад С. перайшлі да суддзі або прэтара, а ваен. — да вышэйшых военачальнікаў (дукаў і катэпанаў), якія ўзначальвалі ўзбуйненыя фемы, а С. сталі нач.гар. і крапасных гарнізонаў. Ін-т С. знік у 12 ст. ў сувязіз распадам фемнай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМГАІ́Т,
горад на У Азербайджана, на ўзбярэжжы Каспійскага м., у вусці р. Сумгаіт. Узнік у 1949 на месцы вёскі ў сувязіз развіццём прам-сці. Каля 300 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Важны прамысл. цэнтр Азербайджана (другі пасля Баку). Прам-сць: хім. (з-д сінтэтычнага каўчуку, ВА «Хімпрам»), металургічная (трубапракатны і алюмініевы з-ды), маш.-буд., лёгкая, харч., буд. матэрыялаў. ЦЭС. Музей гісторыі горада. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАЯ́ННАЕ ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА САВЕ́ТА МІНІ́СТРАЎ БССР ПРЫ САВЕ́ЦЕ МІНІ́СТРАЎ СССР (Пастпрэдства БССР),
орган сувязіБССРз урадам СССР. Знаходзілася ў Маскве. Створана паводле пастановы ВЦВК РСФСР уліп. 1923. Палажэнне аб Пастпрэдстве БССР прынята ЦВК і СНКБССРукастр. 1924 (новае Палажэнне — у 1948). Асн. задачы Пастпрэдства — правядзенне ў вышэйшых органах СССР прапаноў БССР, забеспячэнне ўдзелу БССРу дзейнасці органаў Саюза, абарона інтарэсаў рэспублікі ў складзе СССР, расшырэнне і ўмацаванне сувязей БССРз саюзнымі рэспублікамі і інш. Функцыі органа абмяжоўваліся пытаннямі, якія ў адпаведнасці з Канстытуцыямі СССР і БССР знаходзіліся ў распараджэнні БССР ці ў сумесным распараджэнні Саюза і рэспублікі (з 1924 т.зв. аб’яднаныя, з 1936 саюзна-рэсп. галіны кіравання). Аб’ём паўнамоцтваў Пастпрэдства ў розныя гады мяняўся ў залежнасці ад аб’ёму правоў БССР як саюзнай рэспублікі (іх звужэння або пашырэння). Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі (27.7.1990) прадстаўніцтва стала называцца Пастаянным прадстаўніцтвам СМБССР (звер. 1991 Рэспублікі Беларусь) пры Кабінеце Міністраў СССР. Спыніла існаванне ў снеж. 1991 усувязіз распадам СССР.
Літ.:
Крохоткин А.М. Постоянные представительства — органы связи Советов Министров союзных республик с Советом Министров СССР // Сов. государство и право. 1962. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮСТРА́НАЯ АНТЭ́НА,
востранакіраваная антэна, якая мае крывалінейнае металічнае або металізаванае люстэрка. Бывае адналюстэркавая (напр. парабалічная, рупарна-парабалічная, сферычная) і больш дасканалая шматлюстэркавая (антэна Касегрэна, Грэгары). Для змяншэння масы і ўплыву ветру люстэркі вырабляюць з сеткі, правадоў, паралельных пласцін ці з перфарыраваных (з адтулінамі) металічных лістоў. Л.а. выкарыстоўваюцца ў дыяпазоне звышвысокіх частот у радыёрэлейнай сувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛЬФІ́РАВАННЕ,
увядзенне сульфагрупы — SO2OH у малекулы арган. злучэнняў з утварэннем сувязі вуглярод — сера. Прыводзіць да ўтварэння сульфакіслот. Ажыццяўляюць пераважна непасрэдным узаемадзеяннем з сульфіруючымі агентамі: серная кіслата, олеум, трыаксід серы SO3 і яго комплексы з пірыдзінам і дыаксанам, сульфурылхларыд SO2Cl2, дыалкілсульфаты і інш. Выкарыстоўваюць пры атрыманні паверхнева-актыўных рэчываў, іонаабменных смол, біялагічна актыўных рэчываў, фарбавальнікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАД-СПАДАРО́ЖНІК,
горад, пасёлак або група гарадоў, створаных вакол буйнога горада з мэтай абмежавання яго росту, разушчыльнення забудовы, стварэння больш зручных умоў для жыццядзейнасці чалавека. Мае цесныя сац., эканам. і прасторавыя сувязізгал. горадам. Першыя з іх узніклі ў канцы 19 ст. ў Англіі, Германіі, Расіі ў сувязіз развіццём прам-сці і ростам гар. насельніцтва. Адрозніваюцца функцыян. роляй (т.зв. гарады-спальні або адносна самаст. паселішчы са сваімі вытв. зонамі), велічынёй (30—100 тыс. жыхароў), аддаленасцю ад гал. Горада (10—80 км) і інш. Агульнае для ўсіх: стварэнне зручных і хуткіх зносін з горадам-цэнтрам, фарміраванне зялёных паясоў, якія раздзяляюць гарады-спадарожнікі паміж сабой і аддаляюць іх ад гал. горада. Шырока вядомыя гарады-спадарожнікі Лондана — Харлаў, Стывенедж, Кроўлі; Парыжа — Эўры, Сержы-Пантуаз, Сен-Кантэн; Масквы — Зеленаград, Дзяржынскі, Дубна і інш.У Мінску ролю гарадоў-спадарожнікаў выконваюць Бараўляны, Самахвалавічы, Заслаўе, Лагойск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад а... + занальнасць),
пашырэнне прыроднай з’явы без сувязіз занальнымі асаблівасцямі пэўнай тэрыторыі. Абумоўлена геал. структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктанічным рэжымам, характарам рэльефу і інш.ўнутр. фактарамі. Прыводзіць да прасторавых адрозненняў у клімаце, водным рэжыме, глебах і арган. свеце. Найб. яскрава выяўляецца ў гарах.
Да арт.Азанальнасць. Пяскі, якія развяваюцца, у тайзе Забайкалля (Чарская катлавіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬШАВІ́К,
рабочы пасёлак у Беларусі, у Гомельскім раёне. За 20 км ад Гомеля, 1,5 км ад чыг. ст. Лазурная на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 2,8 тыс.ж. (1955). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз.сувязі. Утвораны ў 1950 з 4 пасёлкаў торфазавода «Бальшавік». Цэнтр пасялковага Савета, да 1962 ва Уваравіцкім раёне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОСТ-І́НДЫЯ (англ. East Indies літаральна Усходняя Індыя),
тэрмін, які ўжываўся ў мінулым у адносінах да тэр. Індыі і некаторых інш. краін Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Узнік у процівагу тэрміну Вест-Індыя. Назва О.-І. доўгі час захоўвалася ў сувязізкалан. дзейнасцю Ост-Індскай кампаніі англійскай, Ост-Індскай кампаніі нідэрландскай і інш.