БЯЛО́Ў Мікалай Васілевіч (14.12.1891, г. Янаў, Польшча — 5.3.1982),
савецкі крышталёграф, геахімік, адзін з заснавальнікаў структурнай мінералогіі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Чл. Польскай АН (1978), Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1921). З 1938 у Ін-це крышталяграфіі АНСССР, з 1946 у Горкаўскім, з 1953 у Маскоўскім ун-тах. Навук. працы па тэорыі шчыльнай упакоўкі атамаў у крышталях, крышталяхіміі сілікатаў, метадах расшыфроўкі структур мінералаў. Падкіраўніцтвам Бялова высветлена структура больш як 100 сілікатаў і іх аналагаў. Дзярж. прэмія 1952. Ленінская прэмія 1974. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРЫЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 19.1.1935, С.-Пецярбург),
рускі дырыжор. Нар.арт.СССР (1990). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1958). У 1968—69 удасканальваў майстэрства ў Х.Свароўскага (Вена) і Я.Мравінскага. З 1960 гал. дырыжор сімф. аркестра Карэльскага радыё і тэлебачання, з 1971 — ленінградскага Малога т-ра оперы і балета, з 1977 — акад.сімф. аркестра С.-Пецярбургскай філармоніі імя Дз.Шастаковіча. У 1971—94 выкладаў у С.-Пецярбургскай кансерваторыі. На кантрактнай аснове працуе за мяжой, гал. дырыжор філарманічнага аркестра ў г. Осла. Пад яго муз.кіраўніцтвам пастаўлены шэраг опер і балетаў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НСКАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ (American Federation of Labor; АФП),
прафсаюзнае аб’яднанне ў ЗША у 1886—1955. Узнікла на аснове створанай у 1881 Федэрацыі арганізаваных прафсаюзаў ЗША і Канады; аб’ядноўвала 90 арг-цый кваліфікаваных рабочых падкіраўніцтвам С.Гомперса (старшыня АФП да 1924). Будавалася паводле цэхавага прынцыпу. Прадстаўляла выключна эканам. інтарэсы рабочых. Ускладняла прыём у прафсаюзы для некваліфікаваных рабочых, неграў і імігрантаў. У 1930-я г. частка прафс. арг-цый левай арыентацыі выйшла з АФП і стварыла Кангрэс вытворчых прафсаюзаў, з якім у 1955 АФП (каля 10 млн.чл.) аб’ядналася ў адзіную Амерыканскую федэрацыю працы — Кангрэс вытворчых прафсаюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ШНІКАВА Кіра Кір’янаўна (20.2.1897, г. Фергана, Узбекістан — 27.4.1978),
бел. і рус. педагог, мовазнавец. Праф. (1964). Скончыла Вышэйшыя навук.-пед. курсы пры 2-м Маскоўскім ун-це (1928). З 1947 у Маскоўскім пед. ін-це замежных моў, з 1967 — заг. кафедры эксперым. фанетыкі ў Мінскім пед. ін-це замежных моў. Аўтар шэрагу даследаванняў па фанетыцы франц. мовы: інтанацыі і рытміцы, слоўным і фразавым націску; па агульных пытаннях прасодыі, інтанацыі і фанетычнай стылістыкі. У сааўт. выдала «Уводна-карэктыўны фанетычны курс французскай мовы» (1974). Пад яе навук.кіраўніцтвам падрыхтавана плеяда бел. раманістаў і фанетыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛ Бенцыён Майсеевіч (22.5.1903, г. Белая Царква, Украіна — 9.4.1985),
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. 1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1928). З 1932 у Фіз. ін-це АНСССР. Навук. працы па фізіцы дыэлектрыкаў і паўправаднікоў, квантавай электроніцы. Адкрыў сегнетаэлектрык тытанат барыю (1944). Устанавіў асн. заканамернасці змянення электраправоднасці ды электрыкаў пры гама-выпрамяненні. Пад яго кіраўніцтвам у СССР створаны паўправадніковыя дыёды, транзістары, сонечныя элементы. Удзельнічаў у стварэнні паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́РМАЛАВІЦКІ БОЙ 1943,
аперацыя партызан 113-га (камандзір К.М.Белавусаў), 121-га (А.М.Касаеў), 61-га (Р.К.Паўлаў) атрадаў па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў в. Ермалавічы Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. 28—29 кастр. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон быў вузлавым сярод тых, што забяспечвалі рух на шашы Магілёў—Бялынічы, ажыццяўляў карныя аперацыі супраць партызан і мірнага насельніцтва ў Бялыніцкім і Магілёўскім р-нах. Аперацыя распрацавана і праводзілася падкіраўніцтвам Магілёўскай раённай ВАГ. Партызаны акружылі вёску і нечакана ўварваліся ў гарнізон, захапілі вял. колькасць боепрыпасаў, зброі, амуніцыі, знішчылі значную колькасць жывой сілы ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́Ў Васіль Іванавіч (18.7.1898, в. Філіпава Бутурлінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 25.5.1968),
удзельнік баёў у Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), маршал артылерыі (1955). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. Пад яго кіраўніцтвам у Бабруйскай аперацыі 1944 быў выкарыстаны метад артыл. падтрымкі — двайны агнявы вал. Аўтар кніг «На пераломе» (1962), «Артылерыя, агонь!» (2-е выд., 1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНКАРДА́Т СЯМІ́, Зібенбунд (ням. Siebenbund),
палітычны саюз 7 швейц. кантонаў (Ааргаў, Берн, Золатурн, Люцэрн, Санкт-Гален, Тургаў, Цюрых) у 1830—40-я г.Засн. ў 1832 падкіраўніцтвам прадстаўнікоў ліберальнай швейц. буржуазіі. Выставіў праграму перагляду федэральнага дагавора Швейц. саюза (1815) у бок узмацнення цэнтралізацыі дзяржавы і дэмакратызацыі яе паліт. ладу. Распрацаваны ў 1832 праект такога федэральнага дагавора ў 1833 быў адхілены большасцю эканамічна адсталых кантонаў, дзе пераважалі католікі. Апошнія, каб перашкодзіць паліт. аб’яднанню краіны, у 1843—45 стварылі Зондэрбунд, у 1847 развязалі грамадз. вайну, аднак пацярпелі паражэнне ад федэральнай арміі. Паводле канстытуцыі 1848 Швейцарыя стала адзінай федэратыўнай дзяржавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎНІР Сцяпан (Стафан) Дзям’янавіч (1695, с. Гваздоў Кіеўскай вобл. — 1786),
украінскі дойлід. Прыгонны Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе працаваў больш як 60 гадоў падкіраўніцтвам і сумесна з П.Няелавым, Г.І.Шэдэлем, І.Грыгаровічам-Барскім. Пабудовы К. ў стылі ўкр. барока: т.зв. Коўніраўскі корпус (1744—72), званіцы на Далёкіх (1754—61) і Блізкіх (1759—62) пячорах і інш. ў лаўры, Клоўскі палац (1754—58, з Няелавым), званіца Брацкага манастыра на Падоле (1756, не захавалася) — усе ў Кіеве; царква Антонія і Феадосія і званіца ў Васількове (1756—58), Троіцкая царква ў Кітаеве (1763—67) каля Кіева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЕР (Kruger) Паўлус (10.10.1825, Ваалбанк каля г. Колсберг, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 14.7.1904),
паўднёваафрыканскі дзярж. дзеяч. З 1864 ген. камендант рэспублікі Трансвааль. Пад яго кіраўніцтвам у 1880 паўсталі афрыканеры (буры) Трансвааля і Аранжавай рэспублікі, якія ў 1881 дамагліся ад англічан прызнання сваёй незалежнасці. У 1883—1902 прэзідэнт Трансвааля. Імкнуўся абараніць бурскую рэспубліку ад калан. экспансіі Вялікабрытаніі. У час англа-бурскай вайны 1899—1902 пасля акупацыі англічанамі сталіцы Трансвааля г. Прэторыя (чэрв. 1900), намагаўся знайсці падтрымку нац.-вызв. барацьбы бураў у краінах Еўропы. Ініцыятар стварэння нац. парку на У Трансвааля (1898). Аўтар мемуараў (1902).