новы эвалюцыйны Стан біясферы, пры якім разумная дзейнасць чалавека з’яўляецца гал., вырашальным фактарам яе глабальнага развіцця (часам яе вызначаюць як сферу розуму, антрапасферу, сацыясферу, тэхнасферу). Тэрмін «Н.» ўведзены франц. вучонымі Э.Леруа і П.Тэярам дэ Шардэнам у 1920-х г., якія тлумачылі яго ідэалістычна. У.Л.Вярнадскі развіў матэрыяліст. ўяўленне аб Н. як якасна новай форме арганізаванасці, што ўзнікае пры ўзаемадзеянні прыроды і грамадства, у выніку творчай дзейнасці чалавека, якая пераўтварае свет і грунтуецца на навук. думцы. Для Н. характэрна цесная ўзаемасувязь і гарманічнае спалучэнне законаў прыроды з законамі мыслення і сац.-эканам. законамі грамадства; чалавек павінен адказваць за лёс планеты і ўсяго жывога на ёй Пераход біясферы ў Н. для чалавецтва застаецца перспектывай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРААХАЛАДЖЭ́ННЕ,
ахаладжэнне рэчыва ніжэй за т-ру яго раўнаважнага фазавага пераходу ў інш. агрэгатны стан ці крышталічную мадыфікацыю, што не прыводзіць да фазавага пераходу. Пераахалоджанае рэчыва знаходзіцца ў няўстойлівым метастабільным стане.
Фазавыя пераходы 1-га роду (напр., кандэнсацыя, крышталізацыя) на пачатковай стадыі патрабуюць пэўнага П. э мэтай утварэння зародкаў новай фазы (кропель, крышталікаў). Утварэнне зародкаў пры т-ры фазавага пераходу ўскладняецца тым, што яны знаходзяцца ў стане раўнавагі з зыходнай фазай. Калі ўзнікненне і рост зародкаў значна абцяжараны (напр., крышталізацыя вязкай вадкасці), магчыма глыбокае П. і атрыманне практычна ўстойлівай фазы са структурай, характэрнай для больш высокіх т-р. На гэтым заснаваны, напр., загартоўка сталі і атрыманне шкла. Ад ступені П. вадзяной пары ў атмасферы залежыць характар атм. ападкаў (дождж, снег, град).
швейцарскі фізік. Чл.Швейц. акадэміі тэхн. навук (1988). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1988). Скончыў Швейц.тэхнал.ін-т у Цюрыху (1955). З 1963 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс карпарэйшэн». З 1997 у н.-д. установах Іспаніі і Японіі. Навук. працы па звышправоднасці, фізіцы цвёрдага цела, мультыкрытычных з’явах, сканіруючай тунэльнай мікраскапіі, нанамеханіцы. Стварыў першы сканіруючы тунэльны электронны мікраскоп (1981; з Г.Бінігам), што дало пачатак новай галіне навукі — нанатэхналогіі. Нобелеўская прэмія 1986 (з Бінігам).
Тв.:
Рус.пер. — Растровый туннельный микроскоп (разам з Г.Бінігам) // В мире науки. 1985. Вып. 10;
Сканирующая туннельная микроскопия — от рождения к юности (з ім жа) // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПУ́ХА (Tyto alba),
птушка сям. сіпухавых атр. совападобных. 34 падвіды. Пашырана ўсюды, акрамя Антарктыды і Новай Зеландыі, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жыве ў парках і насаджэннях з дуплаватымі дрэвамі, у пакінутых пабудовах. На Беларусі рэдкі аселы від, тут праходзіць паўд.-зах. мяжа яе арэала. Вядома па адзінкавых знаходках у паўд.-зах.ч. краіны; занесена ў Чырв. кнігу. Т. soumagnei, якая трапляецца на в-ве Мадагаскар, занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела да 43 см, маса да 355 г. Спіна буравата-пясочная з падоўжнымі радамі дробных цёмных і белых крапінак, брушка белавата-вохрыстае з рэдкімі цёмнымі крапінкамі. Тваравы дыск сэрцападобны, амаль белы, каля вачэй іржава-карычневы Корміцца дробнымі грызунамі, птушкамі, земнаводнымі, насякомымі. Нясе 3—7 (да 12) яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВАЛЮ́ЦЫЯ (франц, révolution ад лац. revolutio пераварот),
карэнная якасная змена, рэзкі скачкападобны пераход ад аднаго якаснага стану да другога, ад старога да новага. Р. як перарыў паступовасці, якасны скачок супрацьпастаўляецца эвалюцыі. Першапачаткова тэрмін «Р.» азначаў «абарот», «кругаварот», «пераварот» у дачыненні да астр. працэсаў, у 17 ст. перайшоў у паліт. лексіку са значэннем «дзярж. пераварот», «цыклічныя змены дзярж. ладу» (манархія, тыранія, арыстакратыя, алігархія, дэмакратыя, анархія). У перыяд Французскай (1789—99) і Амерыканскай (1776—83) рэвалюцый да паняцця «Р.» як змены дзярж. ладу ці паліт. рэжыму дадалося разуменне Р. як увядзення новага сац. парадку, новай стадыі сусв. гісторыі; тэрмін «Р.» звязваўся ўжо не з ідэяй цыклічнасці, а з ідэяй прагрэсу. Пашырана таксама разуменне Р. як раптоўнага поўнага разрыву з папярэдняй сац. традыцыяй, замена старога грамадскага ладу на новы процізаконнымі сродкамі, узбр. барацьбой і гвалтам; разам з тым Р. — заўсёды актыўнае паліт. дзеянне нар. мас і мае сваёй мэтай пераход улады ў рукі новайсац. групы. Аб’ектыўныя перадумовы для ўзнікнення Р. ствараюцца тады, калі да напружанасці ў пэўных сац. структурах (надзвычайная сац няроўнасць і інш.) далучаецца неспрыяльная эканам. кан’юнктура (крызіс альбо, часцей, пачатак маруднага эканам. росту ў паслякрызісны перыяд), адсутнасць сац.-эканам. і паліт. рэформ (гл.Рэвалюцыя сацыяльная). Асн. мэтамі Р. нацыянальнай з’яўляюцца вызваленне ад панавання замежнай дзяржавы і набыццё незалежнасці або злучэнне раз’яднаных членаў адной нацыі ў адзіную дзяржаву, салідарнасць паміж рознымі сац. слаямі краіны, ажыццяўленне праграмы нац.-культ. і дзярж. будаўніцтва (гл.Нацыянальнае вызваленне, Нацыянальнае самавызначэнне). У шырокім сэнсе тэрмінам «Р.» абазначаюць любое істотнае пераўтварэнне ў жыцці грамадства, напр., індустрыяльная Р. (гл.Індустрыялізацыя), культурная рэвалюцыя, навукова-тэхнічная рэвалюцыя.
Літ.:
Теория революции. История и современность. М., 1984;
Дзюрасэль Ж.-Б Еўропа з 1815 г. да нашых дзён: Паліт. жыццё і міжнар. адносіны. Мн., 1996;
Эйзенштадт Ш.Н. Революция и преобразование обществ: Сравнит. изучение цивилизаций: Пер. с англ.М., 1999.
аўстрыйскі кампазітар. Вучыўся ў А.Шонберга (1904—10). Разам з Шонбергам і А.Вебернам уваходзіў у новую венскую школу. Прадстаўнік муз.экспрэсіянізму (струнны квартэт, 1910, 4 п’есы для кларнета і фп., 1913). Дасягнуў вяршыні ў жанры песні (5 песень на сл. П.Альтэнберга, 1912). Опера Берга «Воцэк» (паводле п’есы Г.Бюхнера, 1925, Берлін) — адна з вяршыняў опернай драматургіі 20 ст. Адзін са стваральнікаў серыйнай тэхнікі і дадэкафоніі. Выкарыстоўваў найб. сучасныя прыёмы, у т. л.калаж («Лірычная сюіта» для стр. квартэта, 1926). Стварыў новыя тыпы камернага ансамбля («Лірычная сюіта») і інстр. канцэрта (камерны і для скрыпкі з арк. «Памяці анёла», 1935). Аўтар прац пра кампазітараў новай венскай школы.
Літ.:
Тараканов М. Музыкальный театр Альбана Берга. М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭНТА́НА ((Brentano) Луё) (Людвіг Іозеф; 18.12.1844, г. Ашафенбург, Германія — 9.9.1931),
нямецкі вучоны-эканаміст, адзін з прадстаўнікоў катэдэр-сацыялізму і новай гістарычнай школы. З 1871 праф. у Вроцлаве, Страсбургу, Вене, Лейпцыгу, з 1891 у Мюнхене. Яго навук. даследаванні прысвечаны праблемам рабочага руху, эканам. і сац. палітыкі, эканам. тэорыі. Выступаў супраць вучэння К.Маркса аб прыбавачнай вартасці, класавай барацьбе. Лічыў, што капіталісты таксама зацікаўлены ў павелічэнні заработнай платы рабочых, што супярэчнасці паміж буржуазіяй і пралетарыятам можна ліквідаваць шляхам арганізацыі рэфармісцкіх прафсаюзаў, кааперацыі і фабрычнага заканадаўства. Для практычнага ажыццяўлення сац.-эканам. рэформаў разам са сваімі аднадумцамі ў 1872 стварыў «Саюз сацыяльнай палітыкі».
Тв.:
Рус.пер. — Об отношении заработной платы и рабочего времени к производительности труда. СПб., 1895;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРМО́НТ (Vermont),
штат на ПнУ ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Новай Англіі. Пл. 24,9 тыс.км², нас. 576 тыс.чал. (1993). Адм. ц. — г. Мантпіліер, найб. горад і гал.прамысл. цэнтр — Берлінгтан. Гар.нас. 32,2%. Большую ч.тэр. займаюць укрытыя хваёвым лесам горы Грын-Маўнтынс, што ўваходзяць у сістэму Апалачаў. Шмат азёр, найб. Шамплейн.
Клімат умераны, у гарах халодны, вільготны. Зімой адзначаюцца т-ры да -37 °C, летам да 32 °C. Ападкаў каля 1000 мм за год. Пераважае апрацоўчая прам-сць (электраабсталяванне, электронныя кампаненты, ЭВМ, станкі). Развіта металаапрацоўчая, паліграф. і папяровая прам-сць. Здабываюць мармур, граніт, тальк, азбест. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля малочнага кірунку. Птушкагадоўля. Каля 70% пасяўных плошчаў займаюць сеяныя травы. Вырошчваюць таксама бульбу і гародніну. Садоўніцтва (яблыкі). Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. Горны турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ III АРА́НСКІ (Willem van Oranje; 14.11.1650, г. Гаага, Нідэрланды — 19.3.1702),
статхаўдэр (правіцель) Нідэрландаў [1672—1702], кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі [1689—1702]. Ва ўмовах пагрозы англа-франц. інтэрвенцыі прызначаны ў 1672 галоўнакаманд., пазней пажыццёвым статхаўдэрам. Стварыў антыфранц. кааліцыю (герм. імператар і брандэнбургскі курфюрст, пазней далучыліся Іспанія і Данія), прымусіў Людовіка XIV вывесці войскі з Нідэрландаў і заключыць мір (1678). У перыяд т.зв. Слаўнай рэвалюцыі 1688—89 (гл. ў арт.Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя) запрошаны апазіцыяй (вігамі) на англ. трон. У 1689—97 на чале войск новай антыфранц. кааліцыі змагаўся з Людовікам XIV у Фландрыі; у выніку заключанага ў 1697 міру Францыя прызнала яго каралём Англіі.
Садзейнічаў развіццю англ. парламентарызму: пры ім прыняты «Біль аб правах» (1689), Акт аб 3-гадовым парламенце (1694), Акт аб пераходзе прастола ў спадчыну (1701).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯДУ́ТА (Мікалай Іванавіч) (н. 6.2.1913, г. Старабельск, Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рэканам.н. (1966), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі механіка-машынабуд. ін-т (1938). У 1957—62, 1967—77 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. У 1962—67 дырэктар Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арг-цыі і тэхнікі кіравання ў Мінску. У 1977—93 у НДІЭВМ, Бел. ін-це навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозаў. Навук. працы па арг-цыі і эканоміцы машынабудавання, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў і новай тэхнікі, эканам. кібернетыцы.
Тв.:
Об экономической эффективности капитальных вложений в промышленности. Мн., 1960;
Экономика механизации управленческого труда. М., 1968 (разам з І.Б.Левіным, С.І.Лукашэвічам);