папа рымскі з 1159. Юрыст і тэолаг, праф. кананічнага права ў Балонні. Папскі легат у Германіі, з 1153 папскі канцлер. Імкнуўся да верхавенства ўлады папства. З гэтай мэтай вёў паспяховую барацьбу з імператарам Фрыдрыхам I Барбаросам здапамогайЛамбардскай лігі. Асудзіў англ. караля Генрыха II за забойства Т.Бекета (1170) і прымусіў яго прызнаць уладу папаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧЫ́СТКА СЦЁКАВЫХ ВО́ДАЎ,
выдаленне забруджвальных рэчываў, якія ёсць у сцёкавых водах і могуць неспрыяльна паўплываць на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе. Праводзіцца ў спец.ачышчальных збудаваннях пры падрыхтоўцы сцёкавых водаў да скідвання ў прыродныя вадаёмы або для паўторнага выкарыстання ў паўторнапаслядоўных сістэмах водакарыстання ці сістэмах зваротнага водакарыстання. Існуюць метады механічнай, фіз.-хім., біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў.
Пры механічнай ачыстцы нерастваральныя дамешкі выдаляюцца працэджваннем, адстойваннем, фільтраваннем, флатацыяйздапамогай тлустых спіртоў, сернакіслага алюмінію або хлорнага жалеза, цэнтрабежнай сепарацыяй і інш. Пры фізіка-хімічнай ачыстцы выкарыстоўваюць: рэагентную каагуляцыю і працэс адгезіі (прыліпанне дамешкаў да паверхні інертных матэрыялаў); нейтралізацыю кіслот і шчолачаў вапнай; экстракцыю арган. растваральнікамі (бензол, бутылацэтат і інш.); перагонку з сухой парай (для выдалення фенолаў); сорбцыю праз актываваны вугаль; фільтрацыю праз іонаабменныя матэрыялы; апрацоўку хлорам (эл.-хім. акісленне); мокрае спальванне (для выдалення арган. рэчываў). Выдаленыя са сцёкавых водаў забруджвальныя рэчывы ў шэрагу выпадкаў — каштоўныя для нар. гаспадаркі прадукты, якія здабываюць здапамогайспец.тэхнал. установак (гл.Утылізацыя забруджвальнікаў).
Літ.:
Технические записки по проблемам воды: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1983;
Очистка производственных сточных вод. 2 изд М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКРЫЖАВА́НАЕ АПЫЛЕ́ННЕ, алагамія,
апыленне кветак пылком інш. раслін таго ж віду. Уласціва голанасенным і большасці пакрытанасенных. Спалучаецца зсамаапыленнем, якое бывае асн. або рэзервовым. Строга перакрыжавана-апыляльных раслін мала (напр., жыта). Адбываецца здапамогай насякомых, ветру, часам пры ўдзеле вады, птушак, жывёл. Садзейнічае спадчыннай зменлівасці, якая забяспечвае прыстасаванасць папуляцый і відаў да змен навакольнага асяроддзя. Гл. таксама Апыленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁЗО́НД (ад радыё... + зонд),
прылада для вымярэння ціску, т-ры і вільготнасці паветра ў свабоднай атмасферы і перадачы вынікаў вымярэнняў здапамогай радыёсігналаў на Зямлю. Р. падымаецца на паветр. шары на выш. да 40 км. Далёкасць дзеяння каля 150—200 км. Сканструяваны рас. вучоным П.А.Малчанавым у 1930. На Беларусі радыёзандзіраванне свабоднай атмасферы пры дапамозе Р. праводзіцца з 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁПЕЛЕНГА́ЦЫЯ,
вызначэнне напрамку на крыніцу радыёвыпрамянення; від пеленгацыі. Ажыццяўляецца здапамогайрадыёпеленгатараў. выкарыстанне 2 радыёпеленгатараў, размешчаных на адлегласці адзін ад аднаго, дазваляе вызначыць каардынаты пеленгаванага аб’екта, а Р. 2 ці больш крыніц радыёвыпрамянення — каардынаты аб’екта, з якога вядзецца Р. Пры Р. вымяраюцца вуглы паміж напрамкам на пеленгаваны аб’ект і асн. плоскасцямі, прынятымі за пачатак адліку. У караблеваджэнні абмяжоўваюцца вымярэннем пеленга (радыёпеленгаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ТАВАЯ РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ,
бесправадная перадача інфармацыі паміж рухомымі абанентамі, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання, а таксама паміж імі і абанентамі стацыянарнай тэлеф. сеткі.
Зона абслугоўвання падзяляецца на ячэйкі малога радыуса (да 30 км), падобныя на пчаліныя соты (адсюль назва), і кожная з іх мае базавую станцыю (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання.
Кожнай БС выдзяляюцца пэўныя частоты для радыёсувязі, пры гэтым для выключэння ўзаемных перашкод аднолькавыя частоты маюць прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь паміж абанентамі адной соты ажыццяўляецца здапамогай БС, а паміж абанентамі розных сотаў, у т. л. пры перамяшчэнні абанента з адной соты ў другую, а таксама з абанентамі стацыянарнай тэлеф. сувязі — здапамогай цэнтра камутацыі рухомай сувязі. Сістэма С.р. з лічбавымі метадамі перадачы сігналаў забяспечвае ахову паведамленняў ад несанкцыяніраванага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і інш. паслугі сувязі, у т. л. доступ да сістэм С.р. аднолькавага стандарту розных краін.
Э.Б.Ліпковіч.
Схема тэрытарыяльна-частотнага планавання сотавай радыёсувязіз рухомымі аб’ектамі: D — ахоўны інтэрвал; R — радыус ячэйкі; R0 — радыус зоны абслугоўвання; ЦС — цэнтральная станцыя камутацыйнай сістэмы; Бс — базавая станцыя; аднолькавым колерам вылучаны ячэйкі з аднолькавымі рабочымі частотамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТО́МЕТР (ад грэч. bathos глыбіня + ...метр),
прылада для адбору проб вады з пэўнай глыбіні вадаёмаў. Здапамогай батометра вывучаюць фіз.-хім. і сан. ўласцівасці вады і завіслыя ў ёй прымесі. Бываюць імгненнага напаўнення (марскі і рачны батометры) і працяглага напаўнення (батометр-бутэлька, вакуумны батометр). Донныя батометры прыстасаваны да адбору проб наносаў. Некаторыя батометры спалучаны з тэрмометрамі, якія фіксуюць т-ру на глыбіні адобру пробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАПО́ЛЬСКІ Арыстарх Апалонавіч (13.7.1854, Масква — 16.5.1934),
рускі астрафізік. Акад. Пецярбургскай АН (1903). Скончыў Маскоўскі ун-т (1877). З 1879 у Маскоўскай абсерваторыі, з 1888 у Пулкаўскай (у 1917—19 яе дырэктар). Даследаваў нябесныя свяцілы, шырока выкарыстоўваў фатагр. метады, першы ў Расіі пачаў праводзіць спектраграфічныя даследаванні, напрыклад, спектры пераменных і падвойных зорак, кольцаў Сатурна; здапамогай зоркавага спектрографа выявіў вярчэнне Сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭК (ад англ. track след, дарожка),
1) спартыўнае збудаванне для спаборніцтваў і трэніровак па вела- і мотаспорце. Дарожка Т. (з дрэва, бетону, асфальту) складаецца з 2 прамых адрэзкаў, злучаных нахіленымі паваротамі — віражамі.
2) У фізіцы след, што пакідае зараджаная часціца ў асяроддзі, у якім яна рухаецца. Від Т. залежыць ад прыроды і ўласцівасцей часціц. Т. назіраюць здапамогайпузырковай камеры, Вільсана камеры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЕРАРТЫКО́Н (ад супер... + артыкон),
перадавальная электронна-прамянёвая трубказ назапашваннем эл. зараду. Электронны відарыс з фотакатода пераносіцца хуткімі электронамі на двухбаковую мішэнь, дзе ствараецца патэнцыяльны рэльеф, адпаведны размеркаванню асветленасці аб’екта здымкі, счытваецца з другога боку мішэні павольнымі электронамі і атрыманы відэасігнал узмацняецца здапамогай другасна-электроннага памнажальніка. Да 1970-х г. С. — адна знайб. пашыраных перадавальных тэлевізійных трубак. Замяняецца больш дасканалымі разнавіднасцямі відыкона, а таксама цвердацельнымі трубкамі зПЗС-матрыцамі.