ПОРТ-МО́РСБІ (Port Moresby), Морсбі,
горад, сталіца дзяржавы Папуа—Новая Гвінея. Знаходзіцца на паўд. узбярэжжы в-ва Новая Гвінея. Каля 200 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Гал. паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Пераважае харч. і харчасмакавая прам-сць (апрацоўка кавы, какавы, какосавых арэхаў). Перапрацоўка каўчуку. Ун-т. Нац. музей.
т. 12, с. 514
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-ЭЛІ́ЗАБЕТ (Port Elizabeth),
горад на ПдУ Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Засн. ў 1820 на месцы форта, які існаваў з 1799. Каля 400 тыс. ж. (2000). Порт у бухце Алгоа Індыйскага ак. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: аўтазборачная, эл.-тэхн., суднабудаўнічая, хім., тэкст., гарбарна-абутковая, харч., у т. л. цукровая. Ун-т.
т. 12, с. 514
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСА́РЫО (Rosario), Расарыодэ-Санта-Фе (Rosario de Santa Fe),
горад на У Аргенціны, на р. Парана. Засн. ў 1730. 1278 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, у т. л. Панамерыканскай шашы. Аэрапорт. Рачны порт даступны для марскіх суднаў. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., мясахоладабойная, мукамольная, цукровая, гарбарна-абутковая, дрэваапр., цэментная. Нац. ун-т. Музеі.
т. 13, с. 311
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ДБЕРЫ (Sudbury),
горад на У Канады, у прав. Антарыо. Засн. ў 1883. Каля 300 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр буйнога медна-нікелевага радовішча Садберы (распрацоўваецца з 1889). Здабываюць таксама кобальт, плаціноіды, серабро, золата, селен і тэлур. У горадзе — з-ды каляровай металургіі і хім. прам-сці. Ун-т.
т. 14, с. 76
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬТА (Salta),
горад на Пн Аргенціны. Адм. ц. прав. Сальта. Засн. ў 1582 іспанцамі. Каля 400 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, тытунь, рыс). Прам-сць: харчасмакавая, гал. чынам цукровая і тытунёвая; лёгкая, нафтаперапрацоўчая. 2 ун-ты. Арх. помнікі 17—18 ст. Паблізу здабыча баратаў.
т. 14, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КАНДЫ-ТАКАРА́ДЫ, Секонды-Такарады (Sekondi-Takoradi),
горад у Гане на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Адм. ц. Заходняй вобласці. Каля 450 тыс. ж. з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (2001). Порт на ўзбярэжжы Гвінейскага зал. (вываз баксітаў, марганцавай руды, какавы, драўніны), вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: трансп. машынабудаванне, харч., дрэваапр., цэм., тытунёвая. Суднаверфі. Цэнтр рыбалоўства.
т. 14, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-ДЭНІ́ (Saint-Denis),
горад, адм. ц. вострава Рэюньён (уладанне Францыі). На паўн. беразе в-ва. Засн. ў 1671. Каля 110 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог, за 15 км ад порта Ле-Пор. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (у т. л. цукр. з-ды), тэкст., металаапрацоўчая. Вытв-сць сувеніраў. Ун-т. Музеі.
т. 14, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЯЛКО́Т,
горад на ПнУ Пакістана, у прав. Пенджаб, за 15 км ад граніцы з Індыяй. Каля 400 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., тэкст., харч., гарбарна-абутковая. Вытв-сць хірург. і муз. інструментаў, спарт. інвентару. Цэнтр саматужных рамёстваў: выраб метал. посуду, ручное дыванаткацтва, разьбярства па дрэве і метале.
т. 14, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЛЕМСЕ́Н,
горад на ПнЗ Алжыра. Адм. ц. аднайм. вілайі. Вядомы з 3 ст. н.э. як рым. горад Памарыя. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., апрацоўка кары коркавага дуба. Дыванаткацтва. Ун-т. Археал. музей. У Т. і паблізу — арх. помнікі 12—14 ст.; руіны рым. паселішчаў.
т. 15, с. 476
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭМУ́КА (Temuco),
горад у цэнтр. ч. Чылі, на р. Каўтын. Адм. ц. вобл. Араўканія. Засн. ў 1881. Больш за 250 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. ц. с.-г. раёна (збожжавыя, бульба, садоўніцтва, жывёлагадоўля). Прам-сць: дрэваапр., харчовая. Рамесніцкая вытв-сць сярэбраных упрыгожанняў, шарсцяных коўдраў і інш. Гісторыка-этнагр. музей індзейцаў-араўканаў.
т. 16, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)