бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1984). Скончыў БДУ (1951). У 1952—91 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1994 у Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Распрацоўвае пытанні бел. і слав. фразеалогіі («Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. ў сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі», 1958; «Беларуская фразеалогія», 1978; «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», 1970, у сааўт.), этналінгвістыкі, фразеаграфіі і гісторыі бел. мовазнаўства. Рэдактар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я.Коласа» (1993), сааўт. «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Аўтар кн.«З думай славяніна» «З душой славяніна» (1991, з Л.А.Малаш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСЦЭ́СЫ МНО́ЖНЫЯў дзяцей, псеўдафурункулёз,
хвароба, якая характарызуецца гнойным запаленнем экрынавых потавых залоз. Узбуджальнік — залацісты стафілакок. Узнікненню спрыяюць расшыраныя і ўкарочаныя вывадныя пратокі потавых залоз у грудных дзяцей. На скуры ў вусцях праток з’яўляюцца пустулы (як шпілечная галоўка), якія прарываюцца з утварэннем гнойнай скарынкі. Адначасова ўзнікаюць шматлікія вузельчыкі і вузлы (памерам ад гарошыны да яйца) чырвона-бардовага колеру, якія потым размнажаюцца і прарываюцца з вадкім гноем. Высыпанні бываюць прыступамі і суправаджаюцца агульнай слабасцю, ліхаманкай, паносам. Хвароба працяглая; пры загойванні застаюцца рубцы. Лечаць УФ-апрамяненнем, пераліваннямі крыві маці, ін’екцыямі пеніцыліну; абсцэсы ўскрываюць, прамываюць антысептыкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎСКІ МОХ,
балота ў Беларусі, у Пухавіцкім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобласці. У вадазборы рэк Шаць і Асачанка (прытокі Пцічы). Пераважна нізіннага (49%) і вярховага (46%) тыпаў. Пл. 7,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6 тыс.га. Магутнасць торфу да 10,5 м, сярэдняя 3,1 м. Першапачатковыя запасы 32,1 млн.т. На балоце ёсць невял. азёры, на У прымыкае Сяргееўскае воз. Торф ускраінных участкаў прыдатны на подсціл с.-г. жывёле. На пл. 1,5 тыс.га у торфе павышаная колькасць бітуму. Участкі, на якіх торф выпрацаваны, выкарыстоўваюцца як сенажаці. Трапляюцца сухадольныя лугі агульнайпл. 0,6 тыс.га, хваёвы лес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРБЕ́РСКІЯ МО́ВЫ,
група сваяцкіх моў карэннага белага насельніцтва Паўн. і Зах. Афрыкі. Належаць да семіта-хаміцкіх моў і ўтвараюць моўныя астраўкі ў араб. асяроддзі. Падзяляюцца на 2 дыялектныя групы: кабільская, берабер, шлех, туарэг, зенага і інш. (пераважна на тэр. Марока, Маўрытаніі і Сахары); сукупнасць моў пад агульнай назвай зенет (Алжыр, Туніс, Трыпалітанія). Берберскім мовам уласцівы афіксацыя і ўнутраная флексія кораня, які можа складацца з дзвюх ці трох зычных. Большая частка моў беспісьмовая. Да гэтай групы адносяцца і мёртвыя мовы: лівійская, нумідыйская і гетульская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята (цячэ праз возера), за 26 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 1,42 км², даўж. 3,52 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 8,9 м, даўж. берагавой лініі каля 9,5 км. Пл. вадазбору 845 км². Схілы катлавіны выш. 9—15 м, разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на У зліваюцца са схіламі. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з мелямі), выслана пяском, глеем, глінай. З астравы агульнайпл. 0,03 км². Шыр. паласы расліннасці ўздоўж берагоў 5—30 м да глыб. 3 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮК ((Duke) Чарлз) (н. 3.10.1935, г. Шарлат, штат Паўн. Караліна, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Марскую акадэмію ЗША (1957), Масачусецкі тэхнал.ін-т (1964), школу па падрыхтоўцы пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). У 1966—76 у групе касманаўтаў НАСА. 16—27.4.1972 з Дж.Янгам і Т.Матынглі здзейсніў палёт на Месяц як пілот месяцовай кабіны касм. карабля «Апалон-16». На Месяцы прабыў 71 гадз (3 выхады на яго паверхню агульнай працягласцю 20 гадз). Для перамяшчэння па месяцовай паверхні Дз. і Янг карысталіся месяцаходам. У космасе правёў 11 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАПРАФЕСІ́ЙНАЯ ПАДРЫХТО́ЎКА,
агульнапрацоўная падрыхтоўка політэхн. і прафарыентацыйнага характару навучэнцаў агульнаадук. школ; базавы кампанент наступнага прафес. навучання. Мае на мэце садзейнічаць фарміраванню ўстойлівых арыентацый на прац. лад жыцця, маральна-псіхал. і ў пэўнай меры практычнай гатоўнасці да працы, выхаванню агульнайпрац. культуры, развіццю творчых здольнасцей, інтэлектуальных і псіхафізіял. якасцей асобы. Будуецца на прынцыпах бесперапыннасці і пераемнасці, сумяшчэння навучання з працай, з’яўляецца важным сродкам прац. выхавання. Тэрмін «Д.п.» пашырыўся ў сувязі з рэкамендацыямі ЮНЕСКА і Міжнар. канферэнцыі працы (1965) па прафес.-тэхн. адукацыі і падрыхтоўцы, паводле якіх узровень прац. навучання ў агульнаадук. школах вызначаны як перадпрафесійны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШКО́ЛЬНАЯ ПЕДАГО́ГІКА,
галіна педагогікі, якая вывучае заканамернасці развіцця, выхавання і элементарных формаў навучання дзяцей дашкольнага ўзросту. Цесна звязана з практыкай выхавання дзяцей, а таксама з гісторыяй педагогікі, агульнай педагогікай, дзіцячай псіхалогіяй, узроставай анатоміяй і фізіялогіяй, педыятрыяй, эстэтыкай, этыкай, методыкамі дашкольнага выхавання. Асноўныя задачы Д.п.: улік асаблівасцей псіхічнага развіцця дзіцяці ў працэсе выхавання і навучання, распрацоўка зместу, формаў і метадаў работы з дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту, адукацыі дашкольнікаў, распрацоўка зместу фіз., інтэлектуальна-пазнаваўчага, маральнага, працоўнага, эстэт. выхавання, пошук аптымальных метадаў арг-цыі работы дашкольных устаноў, формаў работы з бацькамі, вывучэнне і кіраванне рознабаковай дзейнасцю дашкольнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАГРАФІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА,
сукупнасць вадацёкаў і вадаёмаў пэўнай тэрыторыі ці ўсёй сушы. Характарызуецца гушчынёй рачной сеткі (даўж. рачной сеткі на 1 км² плошчы), азёрнасцю і забалочанасцю (адносіны плошчы люстра азёр або паверхні балот да плошчы басейна ў працэнтах). Асаблівасці гідраграфічнай сеткі абумоўлены фіз.-геагр. ўмовамі: кліматам, рэльефам, геал. будовай і інш. На Беларусі гідраграфічную сетку складаюць 20,8 тыс. рэк і ручаёў агульнайдаўж. 90,6 тыс.км, 11 тыс. азёр, 145 вадасховішчаў, 1600 сажалак, 7 тыс. балот. Сярэдняя гушчыня рачной сеткі 0,48 км/км², адкрытай асушальнай сеткі 0,75 км/км², азёрнасць каля 1,2%, забалочанасць 12,2%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́РСКІ (Іван Міхайлавіч) (н. 7.7.1944, в. Вярбіцы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. хімік-неарганік. Канд.хім.н. (1975), праф. (1990). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1987 рэктар). Навук. працы па электрахіміі, газавай электронаграфіі, мікрахвалевай спектраскапіі. Распрацаваў і ўкараніў тэхналогію ачышчэння прамысл. сцёкавых вод гальванічных вытв-сцей. Аўтар першага на бел. мове падручніка для вышэйшай школы «Асновы агульнай хіміі» (1995, з Г.І.Новікавым).
Тв.:
Физические методы исследования в неорганической химии М., 1988 (разам з Г.І.Новікавым).