першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае: 1) словам «свой», «уласны» ці аснове «сама...»; 2) слову «аўтаматычны»; 3) словам «аўтамабільны», «аўтамабіль»; 4) словам «самаходны», «самарушны», напрыклад, аўтабіяграфія, аўтаблакіроўка, аўтадрызіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛТАН (Bolton),
Болтан-ле-Мурс, горад на З Вялікабрытаніі, у канурбацыі Вял. Манчэстэр. 263,8 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел. Старажытны (з 14 ст.) цэнтр тэкст. прам-сці. Баваўняная, аўта- і авіябуд., металургічная, эл.-тэхн., папяровая, хім., швейная прам-сць. Музей і маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТААЛЕРГІ́Я (ад аўта... + алергія),
павышаная адчувальнасць арганізма да ўласных бялкоў і клетак тканак, якія набылі ўласцівасці алергенаў (эндаалергенаў). Пры пэўных умовах аўтаалергічны працэс можа перарасці ў аўтаімунную хваробу. Да хвароб аўтаалергічнай этыялогіі належаць некаторыя віды гемалітычных анемій, міястэнія, рэўматоідны артрыт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАКА́Р (ад аўта... + англ. car цялежка),
самаходная цялежка з рухавіком унутранага згарання і грузавой платформай. На іх могуць устанаўліваць пад’ёмныя платформы, грузапад’ёмныя краны і інш. Прызначаны для ўнутрызаводскай перавозкі грузаў, механізацыі пагрузачна-разгрузачных работ на чыг. станцыях, складах, у портах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТО́ЛІЗ (ад аўта... + ...ліз),
распад бялкоў у тканках арганізма пад уздзеяннем уласных ферментаў. Пры жыцці арганізма ў адсутнасць паталогіі распад бялкоў цалкам кампенсуецца сінтэзам. Пасля смерці арганізма аўтоліз рэзка ўзмацняецца. Аўтоліз адбываецца і пры выспяванні мяса, цеста, ферментацыі чаю, тытуню, сіласаванні кармоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРАДЫЯГРА́ФІЯ (ад аўта... + радыяграфія),
метад рэгістрацыі і вывучэння размеркавання радыеактыўных рэчываў у аб’ектах, якія даследуюцца; разнавіднасць радыяграфіі. Выяўляецца пры накладанні на аб’ект адчувальнага да радыеактыўнага выпрамянення фотаматэрыялу. Выкарыстоўваецца ў эксперым. фізіцы, тэхніцы, біялогіі, медыцыне і інш.
Да арт.Аўтарадыяграфія: аўтарадыяграма (адбітак), якая паказвае размеркаванне фосфару-32 у лісце памідора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТО́ГРАФ (ад аўта... + ...граф),
1) уласнаручны надпіс, подпіс.
2) Аўтарскі рукапісны тэкст маст. твора, навук. працы, дзённікаў, лістоў і інш. Важная крыніца ўстанаўлення кананічнага тэксту твора, вывучэння творчага працэсу аўтара (гл.Тэксталогія). Аўтарызаваны (пісьмова ўхвалены аўтарам) машынапісны тэкст прыраўноўваецца да аўтографа. Збіраюць і захоўваюць аўтографы архівы, музеі, бібліятэкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ-МА́Н (Le Mans),
горад на ПнЗ Францыі, на р. Сарта. Адм. ц. дэпартамента Сарта і гал. горад гіст.вобл. Мэн. 148 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: аўта- і авіябуд., тэлевізійная, тэкст., хімічная. Маст. музей. Раманскі сабор (11—12 ст) і цэрквы (10—14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТГЕ́МПТАН (Northampton),
горад у Вялікабрытаніі, адм. цэнтр графства Нартгемптаншыр, на р. Нін. Вядомы з 914. 184 тыс.ж. (1991). Прам-сць: гарбарна-абутковая, машынабудаванне (абсталяванне для абутковай прам-сці, пад’ёмна-трансп. землярыйнае, аўта- і авіядэталі), радыёэлектроніка. Раманскі сабор (11—12 ст.), інш.арх. помнікі 12 і 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАГІПНО́З (ад аўта... + гіпноз),
гіпнатычны стан (гл.Гіпноз), выкліканы самаўнушэннем, у процілегласць гетэрагіпнозу, выкліканаму ўздзеяннем інш. чалавека; адзін з прыёмаў у аўтагеннай трэніроўцы. Мэтанакіраванае ўвядзенне самога сябе ў гіпнатычны стан дасягаецца пэўнымі прыёмамі. Схільнасць да аўтагіпнозу залежыць ад фіз. і эмацыянальнага стану, асобасных асаблівасцяў, здольнасці да самакіравання фізіял. і псіхічнымі функцыямі.