бел. спартсменка і трэнер (парашутны спорт). Майстар спорту СССР (1959). Засл. трэнер Беларусі (1976). З 1976 інструктар-парашутыст Мінскага аэраклуба. Чэмпіёнка свету па паветранай акрабатыцы, сярэбраны прызёр у мнагабор’і і ў асабістым заліку (1960, Сафія). Абс. чэмпіёнка Усесаюзнай спартакіяды па тэхн. відах спорту (1961). Рэкардсменка свету, СССР.
непальскі і інд. альпініст. Па нацыянальнасці шэрпа. Праваднік, насільшчык, інструктар многіх альпінісцкіх і даследчых экспедыцый. Першаўзыходнік (з Э.Хілары, 29.5.1953) і ўдзельнік 6 узыходжанняў на Джамалунгму.
Літ.:
Тигр снегов: Автобиогр. Тенцинга, записанная с его слов Дж.Р.Ульманом: Пер. с англ.М., 1957;
Хант Дж. Восхождение на Эверест: Пер. с англ.М., 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯНЦЕ́Й Мікалай Іванавіч (н. 25.5.1930, в. Хотліна Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў БСГА (1959), ВПШ пры ЦККПСС (1964). З 1952 на выкладчыцкай і гасп. рабоце ў Віцебску і Полацкім р-не. У 1958—62 інструктар Віцебскага абкома, 2-і сакратар Віцебскага райкома КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкома. З 1964 інструктар, нам. загадчыка, загадчык с.-г. аддзела Віцебскага абкома КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкома КПБ. З 1970 інспектар ЦККПБ, з 1974 сакратар Віцебскага абкома КПБ, з 1977 заг.с.-г. аддзела ЦККПБ. У 1979—89 сакратар ЦККПБ. У 1989—90 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета, нам. Старшыні Вярх. Савета СССР, чл. Савета Федэрацыі СССР, у 1990—91 Старшыня Вярх. Савета БССР. Пад яго старшынствам Вярх. Савет 27.7.1990 прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце Беларускай ССР. Канд. у чл.ЦК у 1971—76, чл.ЦК з 1979, чл. Бюро ЦККПБ у 1979—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1977—96, нар.дэп.СССР у 1989—91. З 1997 чл. Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКАЎЦО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (н. 25.4.1936, г. Гомель),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССР (1956). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1960). З 1979 інструктарфіз. культуры. Чэмпіён Еўропы на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м, сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м (1957, г. Гент, Бельгія). Чэмпіён СССР на байдарцы-адзіночцы (1957—1958) на дыстанцыі 500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАСІМО́ВІЧ Эльвіра Пятроўна (н. 5.6.1925, Мінск),
бел. дзеяч тэатр. мастацтва. Канд. мастацтвазнаўства (1956). Праф. (1977). Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Скончыла Бел.тэатр.-маст.Ін-т (1949), дзе і выкладае (з 1984, у 1968 — 84 рэктар). У 1957—68 інструктар, заг. сектара ЦККПБ. Даследавала творчасць Бел.т-ра імя Я.Коласа перыяду 1926 — 41. Навук. працы па гісторыі сав.т-ра, акцёрскай і рэжысёрскай творчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІЦКІ Міхаіл Мікалаевіч (28.10.1878, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 3.10.1973, удзельнік рэв. руху на Беларусі. З 1897 у чыг. майстэрнях Гомеля. У 1912—14 старшыня Палескага к-таРСДРП(б). З сак. 1917 чл. Петраградскага Савета. Удзельнік баёў з войскамі Керанскага пад Петраградам, грамадз. вайны. У 1925—26 інструктар Гомельскага губкома РКП(б). З 1926 на парт., прафсаюзнай і гасп. рабоце на Украіне і ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРШНЁВА Рыма Іванаўна (1925, г. Добруш Гомельскай вобл. — 6.12.1942),
удзельніца партыз. руху і камсам. падполля ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. З ліп. 1942 сувязная-інструктар у камсам.-маладзёжным атрадзе 121-й партыз. брыгады імя А.М.Брагіна, якая дзейнічала на тэр. Мінскай і Палескай абл. Арганізоўвала камсам. падполле, удзельнічала ў баявых аперацыях партызан. 25.11.1942 у час Ламавіцкага бою 1942 смяротна паранена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЖЫ́ЛАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 28.12.1980, г.п. Міхайлаўка Запарожскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). З 1997 спартсмен-інструктарМін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЯНКО́Ў Дзяніс Уладзіміравіч (н. 17.9 1983, г. Гомель),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). З 1998 спартсмен-інструктарМін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр першынства Еўропы (2000, г. Брэмен, Германія) у асабістым заліку ў практыкаваннях на брусах. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧАРА́ВЫ Віктар Дзмітрыевіч (14.5.1898, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 12.2.1940),
Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнік грамадз. вайны. Да 1939 на прафс. і сав. рабоце. У Чырв. Арміі з 1939, інструктар палітаддзела 8-й стралк. дывізіі, камісар батальёна, ст. палітрук. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. 12.2.1940 вызначыўся ў баі за населены пункт Кіркі-Муалаа. Асабістым прыкладам падняў байцоў у атаку, што вырашыла паспяховы зыход аперацыі. Загінуў у гэтым баі.