Яфімаў Васіль Аляксандравіч

т. 18, кн. 1, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Яфімаў Фёдар Архіпавіч

т. 18, кн. 1, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Яфімаў Юрый Міхайлавіч

т. 18, кн. 1, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Яфімаў Б. Я. 5/468; 9/114

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Яфімаў М. У. 1/282; 3/406; 4/389; 5/534; 7/473

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Яфімаў М. А. 1/96; 2/553; 4/159, 233, 462; 8/613; 11/538

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Яфімаў В. А. 2/223; 7/221, 225, 307, 308; 11/571; 12/449, 621, 623

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Саратавец-Яфімаў В. Ф. 1/150

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«О́КНА РО́СТА»,

«Окна сатиры РОСТА», агітацыйна-палітычныя сатырычныя плакаты, што ствараліся ў 1919—22 сав. мастакамі і паэтамі, якія працавалі ў сістэме Рас. тэлеграфнага агенцтва (РОСТА). Вызначаліся прастатой і лаканізмам маст. сродкаў, заснаваных пераважна на выразнасці сілуэтаў, яркай расфарбоўцы ў 2—3 колеры, выкарыстанні традыцый лубка, спалучэнні выявы з кароткім, часцей вершаваным тэкстам. Выконваліся і тыражаваліся ў трафарэтнай тэхніцы (да 150 экз.) у Маскве (І.​Малюцін, Дз.​Маор, У.​Маякоўскі, М.​Чарамных), Петраградзе (Л.​Брадаты, У.​Лебедзеў, А.​Радакоў) і інш. гарадах Расіі, на Украіне (Б.​Яфімаў), у Баку і інш. На Беларусі «О.Р.» выпускалі ў Віцебску і Гомелі.

Да арт. «Окна РОСТА». У.​Маякоўскі. Вораг апошні гатовы. 1920.

т. 11, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯРЖА́ЎНЫ СМЫКО́ВЫ КВАРТЭ́Т БССР.

Існаваў у 1930-я г. Створаны ў Мінску ў 1934, з 1937 у Бел. філармоніі. У складзе калектыву: А.Бяссмертны. С.​Жыў (адпаведна 1-я і 2-я скрыпкі), І.​Гуральнік (альт), М.​Арлоў (віяланчэль). Паводле хадайніцтва ЦВК БССР калектыў атрымаў у карыстанне інструменты з дзярж. калекцыі муз. інструментаў у Маскве: скрыпкі Амаці і Альбані, альт Дэразэ, віяланчэль Клоца. Выступленні адбываліся пераважна ў рабочых і чырвонаармейскіх клубах, навук. і навуч. установах рэспублікі. Аснову рэпертуару складалі творы рус. і зарубежнай класікі. Дзейнасць сталага калектыву спрыяла стварэнню бел. кампазітарамі шэрагу квартэтаў (М.​Аладаў, У.​Алоўнікаў, М.​Крошнер, П.​Падкавыраў. В.​Яфімаў і інш.).

Літ.:

Мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1976. Т. 1. С. 270.

А.​Л.​Капілаў.

т. 6, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)