узнікненне папярочнай сілы, якая дзейнічае на цела, што верціцца ў патоку вадкасці або газу. Адкрыты ў 1892 ням. вучоным Г.Г.Магнусам.
Напр., пры абцяканні бясконца доўгага кругавога цыліндра, які верціцца, безвіхравым патокам, накіраваным перпендыкулярна да яго ўтваральных, з прычыны вязкасці вадкасці скорасць цячэння з таго боку, дае напрамкі скарасцей патоку і вярчэння цыліндра супадаюць, павялічваецца, а дзе яны процілеглыя — памяншаецца. У выніку ціск на адным баку памяншаецца, а на другім павялічваецца, што прыводзіць да ўзнікнення папярочнай сілы. Аналагічная сіла ўзнікае і пры абцяканні патокам паветра шара, які верціцца, чым тлумачыцца непрамалінейны палёт закручанага тэніснага ці футбольнага мяча.
Да арт.Магнуса эфект: — скорасць патоку вадкасці або газу; — папярочная сіла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЫ ЗАХАВА́ННЯ ЗАКО́Н,
адзін з захавання законаў, які ўстанаўлівае пастаянства масы рэчыва пры яго ператварэннях і ўзаемадзеяннях. Адкрыты эксперыментальна пры вывучэнні хім. рэакцый (М.В.Ламаносаў, 1756; А.Лавуазье, 1770).
Як асобны закон М.з.з. дзейнічае ў класічнай механіцы, дзе скорасць часціц V значна меншая за скорасць святла ў вакууме C (V≪C) і не адбываецца пераўтварэнняў часціц. У адноснасці тэорыі ўстаноўлена ўзаемасувязь энергіі спакою часціцы з яе масай і таму законы захавання масы і энергіі аб’яднаны ў энергіі захавання закон, які пры пэўных умовах выконваецца ў класічнай і ў рэлятывісцкай механіцы (дзе V~C), а таксама ў ядз. рэакцыях і інш. працэсах пераўтварэння элементарных часціц (гл.Дэфект мас, Энергія сувязі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ АБ АХО́ВЕ ПРАВО́Ў ЧАЛАВЕ́КА І АСНО́ЎНЫХ СВАБО́Д.
Падпісана ў 1950 у Рыме дзяржавамі — членамі Савета Еўропы, увайшла ў дзеянне ў 1953, дапоўнена 10 дадатковымі пратаколамі (апошні — у 1992). Устанаўлівае кантрольны судовы механізм, якідзейнічае на падставе індывід. скаргаў фіз. асоб і скаргаў дзяржаў аб парушэннях палажэнняў канвенцыі. Для разгляду скаргаў створаны Еўрап. камісія і Еўрап. суд на правах чалавека. У гэтым удзельнічалі таксама Камітэт міністраў — гал.паліт. орган Савета Еўропы. Месцазнаходжанне ўсіх — г. Страсбур (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ІНВЕСТЫЦЫ́ЙНЫ БАНК (European Investment Bank; ЕІБ),
банк, створаны для падтрымкі праектаў, якія маюць значэнне для некалькіх краін — членаў Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, а таксама для фінансавання больш адсталых еўрап. краін у выглядзе доўгатэрміновых крэдытаў. Дзейнічае з 1959. ЕІБ — інстытут з аўтаномным фін. статусам. Яго кіруючы орган — Савет упраўляючых у складзе міністраў фінансаў краін-удзельніц, які вызначае крэдытную палітыку, зацвярджае гадавыя балансы, прымае рашэнні аб выдачы крэдытаў і гарантый, аб выпуску пазык і памеры працэнтных ставак. Статутны капітал ЕІБ каля 15 млрд. ЭКЮ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНДЫКА́Т (ням. Syndikat ад грэч. syndikos якідзейнічае сумесна),
1) пагадненне картэльнага тыпу, якое прадугледжвае, што яго ўдзельнікі збываюць свае тавары праз адзіную гандл. кантору (звычайна ствараецца ў выглядзе акц.т-ва або т-ва з абмежаванай адказнасцю), якая ажыццяўляе таксама закупкі для ўдзельнікаў С. Яны захоўваюць вытв. і юрыд. самастойнасць, але ў адрозненне ад картэля страчваюць камерцыйную незалежнасць 2) Аб’яднанне, у якое ўваходзяць прадпрыемствы, што вырабляюць масавую аднатыпную прадукцыю.
3) Назва прафес. саюзаў у некаторых краінах, напр. у Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДНАСПАРТЫ́ЎНЫ КАМБІНА́Трэспубліканскі ў Мінску.
Дзейнічае з 1967 (арх. В.Ладыгіна), першы басейн з 1961. Уключае 3 закрытыя басейны з трыбунамі на 1 тыс. гледачоў, 2 адкрытыя з падагрэвам вады, аздараўленчы комплекс, які складаецца з лазняў з парыльнямі і адкрытага басейна з мінер. вадой. Агульная пл. ўсіх спарт. і дапаможных збудаванняў 18 га, пл. вады басейна 6200 м². Прапускная здольнасць збудаванняў 4,5 тыс.чал. за суткі. Праводзяцца рэсп. і міжнар. спаборніцтвы па водных відах спорту, выкарыстоўваецца і як навуч. база. Асн. база падрыхтоўкі нац. алімпійскіх каманд Беларусі па водных відах спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДРА́ДЧЫК,
юрыдычная або фіз. асоба, якая выконвае пэўны від работ у сваёй краіне або за мяжой на аснове дагавора падраду, заключанага з заказчыкам. Для вядзення работ (напр., будаўніча-мантажных на аб’ектах капітальнага буд-ва) П. звычайна мае асн. і абаротныя сродкі, кадры і інш. рэсурсы, ажыццяўляе дзейнасць на аснове гасп. (камерцыйнага) разліку, знаходзіцца на самастойным балансе і дзейнічае па зацверджаным статуце (палажэнні). П. розных відаў работ падпарадкоўваюцца генеральнаму П. (генпадрадчыку), які можа перадаваць спец. работы (напр., сан.-тэхн.) субпадрадчыкам (інш. прадпрыемствам, арг-цыям), заключаючы з імі дагаворы субпадраду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПО́ВІЧ Наталля Іванаўна (н. 14.4.1940, г. Орша),
бел. мікрабіёлаг. Д-рбіял.н. (1989). Скончыла БДУ (1962). З 1962 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі, з 1989 нам. дырэктара. Навук. працы па сакрэцыі і мадыфікацыі экспартных ферментных бялкоў у мікраміцэтах, стварэнні мікробных прэпаратаў на аснове біфіда- і малочнакіслых бактэрый. Сфармулявала канцэпцыю наяўнасці рэгулятарнага механізма, якідзейнічае на постсакраторным узроўні і звязаны з неабарачальнай дэградацыяй пазаклетачнага бялку.
Тв.:
Нуклеотидный фонд и метаболизм микробной клетки Мн., 1979;
Секреция ферментов у микроорганизмов. М., 1984 (разам з А.М.Безбародавым);
Биотехнология микробных ферментов. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЕ́ЛЕЎСКАЯ ПРААБРАЖЭ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства ў в. Хмелева Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1725 на могілках. У архітэктуры спалучаюцца рысы барока з элементамі класіцызму. У 19 ст. перароблены тамбур, зменены верх, побач з храмам пастаўлена драўляная каркасная 2-ярусная званіца. Царква ў плане крыжовая, з 5-граннай апсідай і 2 рызніцамі. Да гал.зах. фасада, які ўтварае бабінец, прыбудаваны тамбур з шырокай лесвіцай. У дэкоры выкарыстаны масіўныя руставаныя лапаткі па вуглах і на гал. фасадзе. Над сяродкрыжжам фігурная шмат’ярусная галоўка. Пры царкве дзейнічае мужч. пустынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯЛЁНЫЯ»,
грамадска-палітычны рух, які выступае супраць забруджання навакольнага асяроддзя, шкодных наступстваў атамнай энергетыкі, за скарачэнне ваен. бюджэтаў, дэцэнтралізацыю і дэмакратызацыю грамадскага жыцця. Узнік у пач. 1970-х г. у Зах. Еўропе. У ФРГ у 1980 «З.» аформіліся ў партыю. З 1984 існуе Еўрап. партыя «З.», у якую ўвайшлі аб’яднанні з Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Нідэрландаў, ФРГ і Францыі. З канца 1980-х г. рух узнік і ў краінах Усх. Еўропы. «З.» патрабуюць забараніць і знішчыць хім. і бактэрыялагічную зброю, ліквідаваць ядзерныя арсеналы ў Еўропе. Рух падтрымлівае каля 8—12% насельніцтва ў краінах Еўропы. З 1992 на Беларусі дзейнічаеБеларуская партыя зялёных.