ДЗЮКЛО́ ((Duclaux) П’ер Эміль) (24.6.1840, г. Арыяк, Францыя — 3.5.1904),
французскі мікрабіёлаг і хімік. Чл. Парыжскай АН (1888). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1862). Працаваў з Л.Пастэрам. З 1895 дырэктар Пастэраўскага ін-та. Навук. працы па біяхіміі. Даследаваў хім. састаў малака, малочнакіслае браджэнне, уздзеянне сычужнага ферменту, састаў і ўтварэнне розных сыроў. Прапанаваў метад вызначэння лятучых кіслот шляхам фракцыйнай перагонкі. Вывучаў з’яву осмасу і руху вадкасці ў капілярах. Адстойваў мікробную тэорыю хвароб. Аўтар 4-томнага твора «Мікрабіялогія» (1898—1901).
швейцарскі хірург, адзін з заснавальнікаў брушной хірургіі. Прэзідэнт Германскага хірург.т-ва, ганаровы чл. Лонданскага каралеўскага хірург.т-ва, Рус.хірург.т-ва імя М.У.Пірагова і інш. Скончыў Бернскі ун-т (1865). З 1872 праф. хірургіі і дырэктар хірург. клінікі Бернскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні функцый і метадах хірург. лячэння шчытападобнай залозы, антысептыцы. Распрацаваў аператыўныя доступы да ўнутраных органаў і буйных сасудаў, упершыню ажыццявіў выдаленне шчытападобнай залозы. Нобелеўская прэмія 1909.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́ЛЬ ((Borel) Эміль) (7.1.1871, Сент-Афрык, дэп. Аверон, Францыя — 3.2.1956),
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1921), чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Вышэйшую Нармальную школу ў Парыжы (1891). З 1893 у Лільскім ун-це, з 1897 праф. Парыжскага ун-та і Вышэйшай Нармальнай школы. Адзін з арганізатараў і дырэктар (з 1928) ін-та імя А.Пуанкарэ. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі функцый, матэм. фізіцы і тэорыі імавернасцяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНВЕНІ́СТ ((Benveniste) Эміль) (27.5.1902, г. Халеб, Сірыя — 3.10.1976),
французскі мовазнавец. Вучань А.Мее. З 1935 праф. Калеж дэ Франс, з 1945 сакратар Парыжскага лінгвістычнага т-ва, з 1960 чл.Франц.АН. Працы ў галіне агульнага і індаеўрап. мовазнаўства, агульнай семіялогіі. Даследаваў праблемы структурнай лінгвістыкі. У адрозненне ад Ф. дэ Сасюра лічыў моўны знак міжвольным, таму што ён абумоўлены сістэмай мовы («Прырода лінгвістычнага знака», 1939). Аўтар тэорыі структуры індаеўрап. кораня, шматлікіх прац па іранскіх мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЫНГ ((Behring) Эміль Адольф фон) (15.3.1854, Гансдорф, цяпер у Эльблонгскім ваяв., Польшча — 31.3.1917),
нямецкі мікрабіёлаг, бактэрыёлаг, імунолаг. Праф. (1894). Скончыў Берлінскі ун-т (1880). З 1889 у Ін-це гігіены ў Берліне, з 1894 ва ун-це ў г. Гале, з 1895 дырэктар Ін-та эксперым. тэрапіі ў г. Марбург. Навук. працы па імунізацыі жывёл і чалавека супраць інфекц. хвароб. Прапанаваў проціслупняковую (1890) і процідыфтэрыйную (адначасова з франц. мікрабіёлагам Э.Ру, 1901) антытаксічныя сывараткі, распрацаваў спосаб імунізацыі супраць дыфтэрыі. Першая Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1901.
рускі драматург.Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Маскоўскі юрыд.ін-т. Літ. дзейнасць пачаў у 1944. Аўтар сцэнарыяў (разам з Э.Разанавым) фільмаў: «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Зігзаг удачы» (1968), «Старыя-разбойнікі» (1972), «Незвычайныя прыгоды італьянцаў у Расіі» (1974), «Іронія лёсу, або З лёгкай парай» (тэлевізійны, паводле іх п’есы, 1975, Дзярж. прэмія СССР 1977), «Службовы раман» (паводле іх п’есы «Саслужыўцы», 1977, Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Гараж» (1980), «Вакзал для дваіх» (1983), «Забытая мелодыя для флейты» (1987). Яго творы адметныя тонкім гумарам, дакладнай псіхал. распрацоўкай характараў.
французскі фізік. Член Парыжскай АН (1858). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1830). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1818). З 1820 працаваў у Пецярбургу ў Ін-це інжынераў шляхоў зносін, з 1830 праф. Школы мастоў і дарог у Парыжы. Навук. працы па тэорыі цеплаты, пластычнасці і раўнавазе цвёрдых цел. Надаў ідэям Н.Л.С.Карно строгую матэм. форму, увёў у тэрмадынаміку метад індыкатарных дыяграм. Вывеў у 1834 ураўненне стану ідэальнага газу (гл.Клапейрона—Мендзялеева ўраўненне) і ўраўненне для апісання фазавых пераходаў I роду (гл.Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЕЛЕ́ ((Laveleye) Эміль Луі Віктор дэ) (5.4.1822—2.1.1892),
бельгійскі эканаміст і сацыёлаг. Вучыўся ў Лёвенскім і Генцкім ун-тах. З 1864 праф. палітэканоміі ў Льежскім ун-це. Падзяляў погляды аўстрыйскай школы і лічыў, што вартасць тавараў вызначаецца каштоўнасцю і рэдкасцю, а цана — попытам і прапанаваннем; цэнтр. месца адводзіў паліт. ладу, выступаў за ўмяшанне дзяржавы ў паліт. жыццё, але супраць сацыяліст. ідэі ўсебаковага рэгулявання гаспадаркі. Ідэалам грамадскага жыцця лічыў саюз «свабодных» «самакіравальных абшчын», дэцэнтралізацыю. У сваёй асн. працы «Уласнасць і яе першабытныя формы» (1874) даў гіст.-этналагічны аналіз прыватнай уласнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНЬЕ́ ((Meunier) Канстантэн Эміль) (12.4.1831, г. Этэрбек, Бельгія — 4.4.1905),
бельгійскі скульптар і жывапісец. Вучыўся ў свайго брата Ж.Б.Менье і ў АМ у Бруселі ў Ф.Ж.Навеза. У ранні перыяд працаваў у акад. манеры, пазней пад уплывам Г.Курбэ і Ф.Міле звярнуўся да рэалізму. У скульптурных творах увасабляў пераважна вобраз людзей працы: «Малатабоец», «Пудлінгоўшчык» (абедзве 1886), «Касец» (1891), «Пудлінгоўшчык каля печы» (1893), «Грузчык» (1905), кампазіцыя «Помнік працы» (1880-я г.). Аўтар жывапіснага трыпціха «Шахта» (каля 1878) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЭ ((Palade) Джордж Эміль) (19.11.1912, г. Ясы, Румынія),
амерыканскі вучоны-цытолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1940). З 1946 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1973 праф. і заг. аддзела мед. школы Іельскага ун-та ў г. Нью-Хейвен. Навук. працы па электронна-мікраскапічным вывучэнні марфалогіі клетачных структур, біяхіміі клеткі. Адзін з распрацоўшчыкаў метаду дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У 1953 выявіў і апісаў рыбасомы, дэталёва вывучыў структуру мітахондрый. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з А.Клодам і К.Р.Дэ Дзювам).