ЧАЦВЁРТЫ З’ЕЗД КП(б)Б [XI канферэнцыя КП(б)Б]. Адбыўся ў Мінску 25.2—2.3.1921
(паводле некат. крыніц завяршыў работу 1.3.1921). Прысутнічала 110 дэлегатаў з рашаючым і 42 з дарадчым голасам ад 6 павятовых арг-цый і армейскіх часцей, што размяшчаліся на тэр. ССРБ. Яны прадстаўлялі 3000 чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КП(б)Б (І.А.Вайнер),
Рэвіз. камісіі КП(б)Б, Кантрольнай камісіі КП(б)Б, ЦК ЛКСМБ (Кузняцоў); даклады: Сацыяліст. рэспубліка ў капіталіст. акружэнні (А.Р.Чарвякоў); прафсаюзы, іх роля і задачы; пытанні парт. будаўніцтва (В.Г.Кнорын); міліцыйная сістэма і Чырв. Армія; Галоўпалітасвета і агітац.-прапагандысцкая работа (Кнорын); выбары. З’езд адзначыў неабходнасць умацавання сав. улады ва ўмовах капіталіст. акружэння, наладжвання больш цеснай работы парт. арг-цый з саюзамі моладзі і ўсямернай дапамогі ім. Асаблівая ўвага звернута на ўмацаванне парт. дысцыпліны, абавязковасць для «ўсіх арганізацый бясспрэчна кіравацца Статутам, дакладна і своечасова выконваць усе распараджэнні ЦБ». З’езд канстатаваў, што Чырв. Армія працягвае заставацца апорай сав. улады, але яна павінна быць рэарганізавана, колькасна скарочана і якасна палепшана. Асн. задачай Галоўпалітасветы павінна стаць «масавая камуністычная прапаганда і агітацыя»; усе паліт.-асв. аддзелы пры наркаматах падлягалі скасаванню. Гал. рашэнні з’езда прымаліся на аснове матэрыялаў, распрацаваных у ЦК РКП(б) і апублікаваных як праекты рэзалюцый X з’езда РКП(б). У іх праглядаецца курс на барацьбу з апазіцыяй і іншадумствам у партыі. З’езд выбраў ЦК КП(б)Б з 11 чл. і 4 канд. у чл., Кантрольную камісію з 3 чл. і 2 канд. у чл., Рэвіз. камісію з 3 чл. і 2 канд. у чл., 5 дэлегатаў з рашаючым і 5 з дарадчым голасам на X з’езд РКП(б).
Літ.:
Очерки истории Коммунистической партии Белоруссии. Ч. 2 (1921—1966). Мн., 1967;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. Мн., 1983.
В.Ф.Кушнер.
т. 17, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Чацвёрты (Аб’яднаўчы) з’езд РСДРП 1/81, 109; 2/468; 3/117; 4/554, 555; 5/345, 352; 6/499; 7/230; 9/237; 11/215—216; 12/125
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чацвёрты надзвычайны Усерасійскі з’езд Саветаў, гл. Надзвычайны чацвёрты Усерасійскі з’езд Саветаў
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чацвёрты з’езд Саветаў Беларусі 4/112; 8/665; 11/216; 12/143
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дваццаць чацвёрты з’езд КПБ 4/172—173; 5/328; 12/186, 212, 213, 226
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чацвёрты кангрэс 2-га Інтэрнацыянала 9/607
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА́ЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 17—19.2.1960 у Мінску. Прысутнічала 702 дэлегаты з рашаючым і 90 з дарадчым голасам ад 203 447 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (К.Т.Мазураў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); выбары ЦК КПБ і Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд прааналізаваў дзейнасць КПБ па выкананні сямігадовага плана, патрабаваў ад парт. органаў павысіць узровень кіраўніцтва асн. галінамі нар. гаспадаркі рэспублікі. Выбраў ЦК КПБ з 115 чл. і 51 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 33 чл.
Літ.:
Мазураў К.Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXIV з’езду. Мн., 1960;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986.
т. 6, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Надзвычайны чацвёрты Усерасійскі з’езд Саветаў 2/434; 7/373—374
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пяцьдзесят чацвёрты Мінскі пяхотны полк (у Севастопальскай абароне 1854—55) 9/462
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дваццаць чацвёрты з’езд КПСС 4/173—174; 5/318—319, 328, 329, 351, 352; 8/460, 533; 12/185, 188, 191, 216, 217, 218, 219, 220, 221, 222, 223, 224, 225, 248, 252, 253, 254
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)