ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т ЛКСМБ (ЦК ЛКСМБ),
вышэйшы кіруючы орган Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі паміж з’ездамі. Выбіраўся на з’ездзе ЛКСМБ. Працаваў пад кіраўніцтвам ЦК ВЛКСМ і ЦК КПБ. Пленум ЦК ЛКСМБ склікаўся не радзей як 1 раз у 4 месяцы, выбіраў Бюро і Сакратарыят ЦК, зацвярджаў заг. аддзелаў і рэдактараў рэсп. камсамольскіх выданняў. Арганізоўваў выкананне рашэнняў ЦК ВЛКСМ і ЦК КПБ, з’ездаў ВЛКСМ і ЛКСМБ, праводзіў паліт., арганізатарскую, ідэйна-выхаваўчую і культ.-масавую работу сярод моладзі. Паміж з’ездамі кіраваў камсам. арг-цыямі рэспублікі, кантраляваў іх дзейнасць, заслухоўваў справаздачы абкомаў, гаркомаў і райкомаў ЛКСМБ, практычна дапамагаў ім у рабоце. ЦК ЛКСМБ размяркоўваў сродкі бюджэту камсамола рэспублікі, сістэматычна інфармаваў і рабіў справаздачы аб сваёй дзейнасці перад ЦК ВЛКСМ, ЦК КПБ і з’ездам ЛКСМБ. На XXX з’ездзе (1991) ЛКСМБ перайменаваны ў Саюз моладзі Беларусі (СМБ) і ўтвораны ЦК СМБ. На XXXI (устаноўчым) з’ездзе (1992) прыхільнікі камуніст. кірунку адрадзілі ЛКСМБ як грамадска-паліт. арг-цыю моладзі і ЦК ЛКСМБ.
т. 17, с. 175
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР 5/322; 8/612; 11/147
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Віленскі цэнтральны паўстанскі камітэт (паўстанне 1830—31) 8/349; 12/107
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт 3/164, 256; 9/452; 10/496—497
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т КПЗБ (ЦК КПЗБ),
вышэйшы кіруючы орган Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Выбіраўся на з’ездах і канферэнцыях КПЗБ. Кіраваўся Праграмай і Статутам Кампартыі Польшчы (КПП), падпарадкоўваўся ЦК КПП. Паміж з’ездамі ажыццяўляў кіраўніцтва арганізац., агітац.-прапагандысцкай дзейнасцю партыі, яе акр. і раённых арг-цый. Друкаваныя органы — газеты і часопісы «Чырвоны сцяг», «Бальшавік», «Партыйнік», «Бюлетэнь ЦК КПЗБ», «Весткі з СССР» і інш. Зыходзячы з нелегальных умоў працы, складаўся фактычна з дзвюх частак — Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ і Бюро ЦК КПЗБ. З 1923 нелегальна размяшчаўся ў Беластоку і Вільні. Пасля ўстанаўлення ў маі 1926 у Польшчы «санацыйнага рэжыму» Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ размяшчаўся ў Варшаве, Бюро ЦК КПЗБ — у Гданьску, Берліне, Капенгагене (з 1933). Частка членаў ЦК КПЗБ знаходзіліся ў Мінску, ажыццяўлялі кіраўніцтва Прадстаўніцтвам ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, замежнай часткай Цэнтр. рэдакцыі, Мінскай школай КПЗБ. Колькасны склад членаў ЦК КПЗБ: на I канферэнцыі КПЗБ (кастр. 1923) выбрана 4 чл. ЦК (у снежні іх колькасць павялічана да 7 чл.), на II канферэнцыі (ліст. 1924) — 8 чл. ЦК, на III канферэнцыі (студз. 1926) — 11 чл. і 5 канд. у чл. ЦК, на II з’ездзе КПЗБ (май 1935) — 11 чл. і 5 канд. у чл. ЦК. Сакратары ЦК КПЗБ: з 1923 — С.Т.Мілер, Л.Н.Аранштам, А.П.Данялюк; у 1925—36 — І.К.Лагіновіч.
У.Ф.Ладысеў.
т. 17, с. 175
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Цэнтральны Выканаўчы Камітэт СССР 4/112, 284; 5/389; 8/612; 9/289; 11/147
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т САВЕ́ЦКІХ ВАЕННАПАЛО́ННЫХ у Францыі,
антыфашысцкая нелегальная арг-цыя сав. ваеннапалонных у складзе руху Супраціўлення на тэр. Францыі, акупіраванай ням. фашыстамі, у снеж. 1943 — снеж. 1944. Створаны па ініцыятыве Франц. камуніст. партыі ў Парыжы. Кіраўнікі: В.В.Порык (загінуў, пасмяротна Герой Сав. Саюза, 1964), І.М.Скрыпай і інш. К-т арганізоўваў уцёкі і паўстанні ваеннапалонных, партыз. атрады, выдаваў газ. «Советский патриот».
т. 17, с. 175
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ПАЎСТА́НЦКІ КАМІТЭ́Т, Галоўны камітэт, Польскі часовы ўрад у Літве,
орган паўстання 1830—31. Арганізаваны ў канцы 1830 — пач. 1831 для каардынацыі дзеянняў паўстанцаў на Беларусі і ў Літве. У к-т увайшлі пераважна кансерватары, якія выражалі інтарэсы заможнай шляхты: С.Шумскі, М.Балінскі, А.Гарэцкі, Л.Замбжыцкі, Э.Ромер, Ю.Храбніцкі, Л.Рагальскі, В.Пяткевіч. К-т падтрымліваў сувязі з варшаўскім нар. урадам і пав. ўрадамі (к-тамі). Аднак ён не адыграў значнай ролі і па сутнасці не стаў кіруючым цэнтрам паўстання на Беларусі і ў Літве. Кансерватыўная частка адцягвала тэрмін паўстання, чакаючы дапамогі і загадаў ад варшаўскага ўрада. Бяздзейнасць к-та паскорыла разгром паўстання 1830—31 царскімі войскамі.
В.В.Швед.
т. 4, с. 169
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БЦК) у Аўстраліі, арганізацыя бел. эміграцыі. Засн. ў 1963 у г. Мельбурн прыхільнікамі Бел. Нар. Рэспублікі і Бел. цэнтр. рады. Займаецца культ.-асв. дзейнасцю. З 1972 член Федэральнай рады бел. арг-цый у Аўстраліі. Супрацоўнічае з міжнар. арг-цыямі і ўваходзіць у Аўстрал. нац. этнічную раду, штогод ладзіць святкаванні нац. угодкаў, традыцыйныя сяброўскія вечарыны, сустрэчы беларусаў Аўстраліі (з 1976) і інш. Пры БЦК дзейнічае бел. хор.
А.С.Ляднёва.
т. 2, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕРАСІ́ЙСКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВЫКАНА́ЎЧЫ КАМІТЭ́Т (ВЦВК),
вышэйшы заканадаўчы, распарадчы і кантралюючы орган дзярж. улады Рас. Сав. Федэратыўнай Сацыяліст. Рэспублікі ў 1917—38. Выбіраўся Усерас. з’ездам Саветаў з ліку дэлегатаў і дзейнічаў у перыяды паміж з’ездамі. Рашэнні трымаліся на сесіях ВЦВК, якія склікаліся перыядычна. ВЦВК, функцыі якога паміж сесіямі выконваў яго Прэзідыум, быў падсправаздачны з’езду Саветаў, выдаваў дэкрэты, пастановы, зацвярджаў праекты дэкрэтаў і інш. пастаноў СНК РСФСР. Да ўтварэння СССР уключаў і членаў ад сав. рэспублік Украіны і Беларусі (з 1920), Закаўказзя (з 1921), якія выбіраліся на рэсп. з’ездах Саветаў. Старшыні ВЦВК: Л.Б.Каменеў [27.10(9.11)—8(21)11.1917], Я.М.Свярдлоў [8(21).11.1917—16.3.1919], М.І.Калінін (30.3.1919 — ліп. 1938). Паводле Канстытуцыі РСФСР 1937 найвыш. органам улады стаў Вярхоўны Савет РСФСР (выбраны ў чэрв. 1938) і яго Прэзідыум (выбраны ў ліп. 1938).
т. 16, с. 266
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)