(Мікалай Фадзеевіч; 31.8.1856, г. Гюмры, Арменія — 17.2.1951),
армянскі кампазітар, фалькларыст, піяніст; адзін з заснавальнікаў нац.фп. музыкі і фалькларыстыкі. Нар.арт. Арменіі (1933). Герой Працы (1936). У 9 гадоў страціў зрок. Вучыўся ў Вене ў Ін-це сляпых, ігры на фп. — у В.Шэнера. З 1894 выступаў як піяніст і лектар. Яму належаць першыя спробы запісу і інстр. апрацоўкі мугамаў, арм. танцаў, песень. Аўтар артыкулаў пра ўсх. музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ДЖЫЧ Вук Стэфанавіч (26.10.1787, с. Тржыч, Сербія — 26.1.1864),
сербскі філолаг, фалькларыст, заснавальнік новай сербскай літ. мовы. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1851). Распрацаваў новы правапіс, заснаваны на фанет. прынцыпе, удасканаліў графіку. Аўтар «Сербскага слоўніка» (1818) — найб. поўнага збору нар. лексікі. Сабраў і апублікаваў каштоўныя гіст. і этнагр. матэрыялы, творы серб. вуснай нар. творчасці («Сербскія народныя казкі», 1821), выдаў зборнік нар. песень (1814—15, поўнае выд., т. 1—9, 1891—1902), склаў граматыку сербскай мовы (1814).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙЦВАЛЬД (Kreutzwald) Фрыдрых Рэйнхальд (26.12.1803, вол. Йыэперэ, Ракверэскі р-н, Эстонія — 25.8.1882),
эстонскі пісьменнік, фалькларыст, асветнік; пачынальнік эст.нац. л-ры. Скончыў Дэрпцкі ун-т (г. Тарту, 1833). Дэбютаваў у 1830-я г. (публіцыстычныя і фалькл.-этнагр. артыкулы). Аўтар сатыр. апавяданняў, кнігі вершаў «Песні вірускага спевака» (1865). Збіральнік і складальнік эст.нар. эпасу «Калевіпоэг» (выд. 1857—61), зб-ка літаратурна апрацаваных «Старадаўніх эстонскіх народных казак» (1866). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Б.Сачанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Канстанцін Васілевіч (27.5.1890, в. Слакбаш Уфімскага р-на, Башкортастан — 26.3.1915),
чувашскі паэт, пачынальнік нац. л-ры. Найб. значны твор — ліра-эпічная паэма «Нарспі» (1908) пра трагічны лёс чув. жанчыны. Выступаў у жанры вершаванай казкі, балады («Удава»), сказа, трагедыі («Раб д’ябла»), Вядомы як педагог, фалькларыст, мастак, скульптар, перакладчык. Браў удзел у складанні першых буквароў і дапаможнікаў для нац. школы. Перакладаў на чув. мову творы М.Лермантава, А.Кальцова, М.Някрасава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЬМІ́Н Пётр Міхайлавіч (17.10.1892, с. Траццякі Барысаглебскага р-на Варонежскай вобл., Расія — 30.6.1964),
расійскі фалькларыст, харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1961). Скончыў Нежынскі гіст.-філал.ін-т (1915). З 1921 выкладаў у муз.навуч. установах Сімферопаля і Масквы. Даследаваў рус. песенны фальклор. З 1927 маст. кіраўнік (з 1932 разам з У.Захаравым) Дзярж.рус.нар. хору імя М.Пятніцкага. Аўтар тэкстаў песень («Белым снегам», «Руская красуня»), літ.-муз. кампазіцый, пастаноўшчык быт. сцэн, карагодаў Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКІ Сяргей, бел. этнограф і фалькларыст канца 19 ст. Даследаваў побыт некат. рэгіёнаў Беларусі, пераважна Віленшчыны. Аўтар артыкулаў «Эканамічны быт беларусаў Віленскай губерні», «Сямейны быт беларусаў Віленскай губерні», «Дажынкі», «Каляндарныя святы ў беларусаў Віленскай губерні», «Вялікдзень у беларусаў Віленскай губерні» (усе 1891), у якіх падрабязна разглядаў вытв. дзейнасць, промыслы, рамёствы, жыллё, адзенне, сямейна-побытавыя адносіны, каляндарна-агр. святы, абрады і песні, звязаныя з імі.
Тв.:
Народные белорусские свадьбы в Ошмянском уезде Виленской губернии. Вильна, 1888.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ Раман Міхайлавіч (13.10.1885, г. Ноўгарад-Северскі, Украіна — 6.5.1959),
украінскі фалькларыст і літ.знавец. Праф. (1921). Скончыў Нежынскі гісторыка-філал.ін-т (1912). Даследаваў нар. драму, казкі, быліны і літ.-фалькл. сувязі. У працах пра сюжэтаскладанне ўсх.-слав. казак, стыль рус. казак і вытокі пушкінскай «Казкі пра цара Салтана» выкарыстаў і бел. матэрыял.
Тв.:
Народная драма «Царь Максимилиан» // Рус. филол. вестн. 1912. Т. 67—68, № 1—4;
Сказка: Разыскания по сюжетосложению народной казкі. Т. 1. Сказка великорусская, украинская, белорусская. Харьков, 1924.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫ́ УЛА́С (сапр.Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч; 23.3.1865, г. Валожын Мінскай вобл. — 30.9.1939),
бел. пісьменнік, фалькларыст. Служыў кухарам, аб’ездчыкам, ляснічым. Друкаваўся з 1909 у газ. «Наша ніва». Апрацоўваў нар. паданні і легенды. Аўтар парадыйна-сатыр. вершаванага апавядання «Тры зладзеі» (1912). У паэме «Год беларуса» (1910) паказаў побыт і працу сялян. Пісаў пра іх цяжкае жыццё. У творах уплыў бел. фальклору. Рукапісы С.У. ў архівах Беларусі, Літвы, Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РА (Jara) Віктар (1938, Чылі — 18.9.1973),
чылійскі спявак, кампазітар, паэт, рэжысёр, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Працаваў у Тэатр. ін-це (рэжысёр, педагог), тэатр. школе Чылійскага ун-та. У 1966—69 кіраўнік фалькл. вакальна-інстр. ансамбля «Кілапаюн». Даследаваў чылійскі муз. фальклор. Актыўны дзеяч грамадска-паліт. руху музыкантаў Лац. Амерыкі «Новая песня», прапагандыст лац.-амер.паліт. песні. Аўтар песень (тэкстаў і музыкі; больш за 50), музыкі да тэлефільмаў і драм. спектакляў. Забіты ваен. хунтай.
Літ.:
Хара Д. Виктор — прерванная песня: Пер. с англ.М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́АРНЕ (Aarne) Анці Аматус (5.12.1867, г. Б’ёрнеборг, Фінляндыя — 5.2.1925),
фінскі фалькларыст; прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыка-геагр. школы ў фалькларыстыцы. Распрацаваў і абгрунтаваў тэхн. прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Гал. працы: «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918) і інш. На аснове яго паказальніка амер. казкавед С.Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928). Міжнар. сістэму класіфікацыі казачных сюжэтаў А.—Томпсана выкарыстаў Л.Р.Бараг у паказальніку «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978).