светлавое выпрамяненне строга вызначанай частаты. Удачыненнідаінш. участкаў спектра эл.-магн. хваль карыстаюцца тэрмінам монахраматычнае выпрамяненне. Строга М.с. не існуе, таму што ўсякае рэальнае выпрамяненне абмежавана ў часе і ахоплівае пэўны інтэрвал частот (гл.Шырыня спектральных ліній). Крыніцамі выпрамянення, блізкага да М.с., з’яўляюцца, напр., спектральныя лямпы, лазеры; для яго вылучэння з нямонахраматычнага святла выкарыстоўваюцца інтэрферэнцыйныя святлафільтры і монахраматары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТРЭ́ЦЯГА СВЕ́ТУ КРАІ́НЫ»,
умоўнае вызначэнне ў літаратуры і публіцыстыцы краін Азіі, Афрыкі і Лац. Амерыкі, якія развіваюцца. Тэрмін шырока ўжываўся з 1950-х г.удачыненніда краін, якія нельга было аднесці да капіталістычных (т. зв. краін першага свету) ці сацыялістычных (т. зв. краін другога свету). Пасля распаду ў пач. 1990-х г.сацыяліст. сістэмы больш папулярным стала вызначэнне «краіны Поўдня» ў адрозненне ад тэрміна «краіны Поўначы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВЕ́Т (франц. Gravettian),
археалагічная культура эпохі верхняга палеаліту, якая каля 25 тыс.г.дан. э. змяніла арыньяк. Назва ад грота Ла-Гравет у Дардоні (Францыя), дзе знойдзены першыя крамянёвыя прылады тыпу гравет. У сучаснай тэрміналогіі лічыцца найб. ранняй фазай верхняга перыгору. Для гравету характэрны невял. вострыя крамянёвыя пласціны з прытупленым краем (т.зв. гравецкія вастрыі). Тэрмін «гравет» часам выкарыстоўваюць удачыненніда матэрыялаў усяго верхнеперыгорскага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬСКІ Антон Мікалаевіч (24.6.1897, с. Залары Іркуцкай вобл., Расія — 7.1.1966),
савецкі вучоны ў галіне металургіі і металазнаўства. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1924). Навук. працы па фізікахіміі і металургіі каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Распрацаваў тэорыю хім. раўнавагі ў расплавах удачыненніда металургічных працэсаў. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАЛАГІ́ЧНАЯ А́ЛГЕБРА,
раздзел алгебры, што вывучае розныя тапалагічныя сістэмы (групы, паўгрупы, кольцы, алгебры, вектарныя прасторы і інш.), якім нададзены тапалогіі, з неперарыўнымі алг. аперацыямі ў дачыненніда гэтых сістэм.Асн. пытанні, якія разглядаюцца ў Т.а., — існаванне тапалогій уалг. сістэмах, што пераўтварае іх у тапалагічныя алг. сістэмы, прадаўжэнні тапалогій на пашырэнні алг. сістэм, уласцівасці тапалогій алг. сістэм, напр., магчымасць задання тапалогій з дапамогай метрыкі, нормы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ЖНІК,
шляхецкі ўрад (пасада) уВКЛ. Узнік у 16 ст. як С. польны. Яго абавязкам было назіранне за бяспекаю межаў, з Маскоўскай дзяржавай. Прызначаўся гетманам, з часоў Аўгуста III [1733—63] зацвярджаўся каралём. У 1635 заснаваны ўрад С. вялікага, абавязкам якога было ў час знаходжання караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравулам у час пастояў. Падобныя функцыі ў дачыненніда павятовага паспалітага рушэння мелі С. павятовыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОРТ (ням. Bord),
1) сукупнасць элементаў набору (бэлек, ліставых канструкцый і інш.) і абшыўкі судна, якія складаюць бакавыя сценкі корпуса.
2) У пераносным значэнні — сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і інш.; часам назва «борт» ужываецца ў дачыненніда асобнага марскога ці паветр. судна ў цэлым («узяць на борт»).
3) Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і інш.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІМЕ́ДА АКСІЁМА,
зводзіцца да таго, што пры паўтарэнні дастатковай колькасці разоў меншага з двух зададзеных адрэзкаў можна атрымаць адрэзак, большы за большы з іх (сфармулявана Архімедам). Адносіцца таксама да плошчаў, аб’ёмаў, лікаў і інш.У агульным выпадку, калі A і B — два значэнні адной і той жа велічыні і A < B, можна заўсёды знайсці такі цэлы лік m, што Am > B; на гэтым заснаваны працэс паслядоўнага дзялення ў арыфметыцы і геаметрыі. У 19 ст. выявілася існаванне т.зв. неархімедавых велічынь, удачыненніда якіх Архімедава аксіёма не выконваецца (напр., вектары, для якіх паняцце няроўнасці страчвае сэнс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ВАЧ Леанід Мікалаевіч (н. 1.7.1945, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). З 1970 у Гродзенскім ун-це (з 1993 прарэктар, у 1994—97 рэктар). Навук. працы па спектраскапіі складаных біяарган. сістэм. Развіў метады флюарэсцэнцыі і камбінацыйнага рассеяння святла ў дачыненніда даследавання біяарган. малекул.
Тв.:
ГКР-активные субстраты на основе тонких серебряных пленок, отожженных при высоких температурах (у сааўт.). // Оптика и спектроскопия 1996. Т. 81, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСТКО́ВАЯ ВЫТВО́РНАЯ,
паняцце дыферэнцыяльнага злічэння, якое характарызуе скорасць змены функцыі некалькіх пераменных пры зменах толькі аднаго аргумента.
Для функцыі u = 𝑓(x1, x2, ..., xn) Ч.в. 1-га парадку (першая Ч.в.) па адным з аргументаў вызначаецца як звычайная вытворная пры ўмове, што астатнія аргументы захоўваюць пастаянныя значэнні. Вызначаныя такім чынам першыя Ч.в. як функцыі тых жа аргументаў могуць у сваю чаргу мець Ч.в., якія ў дачыненніда зыходнай функцыі наз. Ч.в. 2-ra і г.д. парадку.