1) дзеянне, стан, працэс, якія ўзнікаюць уадказ на якое-н. уздзеянне. Напр., Р. вока на святло адбываецца пры знешнім яго раздражненні; Р. ацэначная ці на крытыку выяўляецца псіхалагічна-эмацыянальным станам асобы (гл.Рэакцыя ў псіхалогіі); ператварэнні адных рэчываў у другія — вынік рэакцый хімічных.
2) Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу; паліт. рэжым, устаноўлены для захавання грамадскіх парадкаў, якія ўстарэлі, аджылі свой век.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́СКАЯ У́НІЯ 1579,
пагадненне пра аб’яднанне валонскіх правінцый на Пд Нідэрландаў (Эно, Артуа, Дуэ), заключанае па ініцыятыве рэакц. каталіцкага дваранства. У выніку на пэўных умовах аднаўлялася ісп. панаванне над правінцыямі. Накіравана фактычна супраць нац.-выз. вайны з Іспаніяй у ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст.Уадказ сем рэв. правінцый на Пн Нідэрландаў заключылі Утрэхцкую унію. Аформлена 6 студз. ў Арасе (прав. Артуа); пазней да Аранскай уніі далучыліся прав. Ліль, Аршы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГМАЛІЁН,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі скульптар, цар в-ва Кіпр, які закахаўся ў выразаную ім са слановай косці статую дзяўчыны-прыгажуні Галатэі. Уадказ на маленне П. багіня Афрадыта ажывіла статую. У пераносным сэнсе П. — чалавек, закаханы ў свой твор. Сюжэт «П. і Галатэя» неаднаразова выкарыстаны ў л-ры (Ж.Ж.Русо, Б.Шоу і інш.) і мастацтве (Ф.Бушэ, Э.М.Фальканэ і інш.).
Пігмаліён і Галатэя. Скульптар Э.М.Фальканэ. 1763.
французскі гісторык рамантычнага кірунку. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1838). У 1834—36 праф. Сарбоны, у 1838—51 — Калеж дэ Франс. Напачатку прыхільнік ліберальнай манархіі, пазней — рэспублікі. За адказ прысягнуць Напалеону III пазбаўлены ў 1852 кафедры і пасады загадчыка гіст. секцыі Нац. архіва. Аўтар прац «Гісторыя Францыі» (т. 1—17, 1833—67), «Гісторыя французскай рэвалюцыі» (т. 1—7, 1847—53), «Касцюшка, дэмакратычная легенда» (1851) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫЦКІ ПРЫВІЛЕ́Й 1374 Выдадзены польскім каралём Людовікам I Анжуйскім (ён жа і венг. кароль) 17 вер. пасля перагавораў з прадстаўнікамі польскай шляхты на з’ездзе ў г.Кошыцы (Славакія). Шляхта задаволіла дынастычныя прэтэнзіі Людовіка, ён уадказ пашырыў на ўсю шляхту правы і прывілеі, якімі раней карысталіся вышэйшыя свецкія і духоўныя феадалы. К.п. вызваляў шляхту ад усіх павіннасцей, акрамя невял. падатку з зямельных уладанняў і нясення вайск. службы, гарантаваў ёй выключнае права займаць дзярж. пасады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБОТАЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
стан тэхн. вырабу (збудавання, канструкцыі, машыны), пры якім у дадзены момант часу яго асн. параметры, што характарызуюць здольнасць вырабу выконваць зададзеныя функцыі, знаходзяцца ў межах, устаноўленых патрабаваннямі нарматыўна-тэхн. дакументацыі. З работаздольнага стану выраб можа перайсці ў неработаздольны ў выніку адказу, аварыі і інш.Адказ вырабу адбываецца ў выніку выхаду са строю яго кампанентаў, разладжвання, разрэгулявання, разбурэння канструкцыі або змены яе структуры, уздзеяння перашкод і г.д. Здольнасць чалавека выконваць работу (працаваць) наз.працаздольнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НКА-КІТА́ЙСКАЯ ВАЙНА́ 1884—85,
вайна, выкліканая захопам Францыяй В’етнама (гл.Франка-в’етнамскія войны). Пасля таго як в’етн. імператарскі ўрад прызнаў учэрв. 1884 франц. пратэктарат, урад Кітая, які лічыў В’етнам сваім васалам, накіраваў свае войскі ў Паўн. В’етнам. Уадказфранц. флот атакаваў кіт. парты. Усак. 1885 кіт. армія разграміла каля Лангшона франц. войскі, але неспрыяльнае для Кітая знешнепаліт. становішча прымусіла яго ў крас. 1885 вывесці свае войскі з В’етнама. Паводле франка-кіт. дагавора 9.6.1885 Кітай прызнаў В’етнам франц. калоніяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКЕТАВА́ННЕ,
метад збору пачатковага матэрыялу для сацыялагічных, эканамічных, псіхалагічных і інш. даследаванняў. Праводзіцца ананімна, у пісьмовай форме з выкарыстаннем апытальных лістоў (анкет), у прысутнасці даследчыка і без яго (па пошце). Пытанні анкетавання павінны быць аб’яднаны агульнай тэмай даследавання, сфармуляваны дакладна, адназначна, на даступнай рэспандэнтам мове. Адрозніваюць пытанні адкрытыя (свабода ў выбары адказу) і закрытыя (адказ выбіраецца з прапанаваных варыянтаў), аб’ектыўныя (пра ўзрост, адукацыю і інш.) і суб’ектыўныя (высвятляюць сац.-псіхал. ўстаноўкі або меркаванні рэспандэнтаў). Гл. таксама Апытанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІУ́ДА МАКАВЕ́Й (стараж.-яўр. Молат; ? — 160 да н.э.),
кіраўнік нар. паўстання супраць панавання Селеўкідаўу Іудзеі. Уадказ на рэліг. праследаванні іудзеяў селеўкідскім царом Антыёхам IV у 167 І.М. узначаліў паўстанцкі рух. Атрымаў шэраг перамог, у 164 захапіў Іерусалім і нанава асвяціў храм. У 161 заключыў саюз з Рымам. Пасля гібелі І.М. ў бітве пры Элеасе барацьбу за заваяванне поўнай паліт. незалежнасці Іудзеі (142 да н.э.) узначальвалі яго браты. Маст. вобраз І.М. створаны ў трагедыі О.Людвіга, араторыі Г.Ф.Гендэля, оперы А.Рубінштэйна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВЯШЧА́ННЕ,
распараджэнне грамадзяніна адносна сваёй маёмасці на выпадак смерці, зробленае ў вызначаным законам парадку. У Рэспубліцы Беларусь кожны грамадзянін можа пакінуць па З. ўсю сваю маёмасць або частку яе адной або некалькім асобам, якія ўваходзяць ці не ўваходзяць у кола спадчыннікаў па законе, а таксама дзяржаве або пэўным арг-цыям. Завяшчальнік можа пазбавіць права на спадчыну аднаго, некалькіх або ўсіх спадчыннікаў па законе, за выключэннем асоб, якія маюць права на абавязковую долю. Завяшчальнік правамоцны ўскласці на спадчынніка выкананне якога-н. абавязацельства (т. зв. завяшчальны адказ) на карысць адной або некалькіх асоб.