сямейства круглашыўных караткавусых насякомых атр. двухкрылых. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Могуць пераносіць узбуджальнікаў захворванняў раслін. Некат. мініруюць лісце (утвараюць унутры ліста хады і поласці).
Даўж. да 4 мм. Афарбоўка пераважна жоўтая. Лічынкі жывуць у гніючых грыбах, садавіне, гародніне і інш.Гл. таксама Дразафілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРАЗАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. intra унутры+ зона),
пашырэнне якога-н. ландшафту або кампанентаў прыроды на асобных участках, якія ствараюць заканамерныя ўкрапванні ў межах зон геаграфічных; асобны выпадак азанальнасці. Напр., сфагнавыя балоты ў тайзе і тундры, саланчакі ў зонах пустынь і стэпаў. Абумоўлена мясц. прычынамі (лакальнае засаленне або пераўвільгатненне горных парод і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІ́ЖКАў анатоміі,
трэці аддзел шматкамернага страўніка жвачных жывёл (адсутнічае ў аляньковых і вярблюдаў). Злучае сетку з сычугом. Унутры К. слізістая абалонка ўтварае падоўжаныя рухомыя складкі — лісточкі, падобныя да лістоў кнігі (адсюль назва). У К. корм, паўторна праглынуты пасля жвачкі, канчаткова пераціраецца паміж лісточкамі, ператвараецца ў кашку і паступае ў сычуг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́ЛЬНАЕ ПРАДБА́ЧАННЕ,
від прадбачання навуковага, накіраваны на прагназіраванне пэўных сац. з’яў і працэсаў. Служыць для ўдасканалення сац. праграм, планаў, кіраўніцкіх рашэнняў. Аб’ектам С.п. з’яўляюцца такія складаныя працэсы, як узаемадзеянне прыроды і грамадскай вытв-сці, развіццё навукі і адукацыі, эвалюцыя сац. адносін унутры пэўных сац. структур і інш.Гл. таксама Прагназіраванне сацыяльнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СТА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня свяшчэннага ачага рым. абшчыны, курыі, дома. Уяўлялі Весту з тварам, закрытым пакрывалам, з чашай, факелам, скіпетрам і паладыем. Круглы храм Весты стаяў на Рым. форуме, унутры яго знаходзіўся ачаг Весты, у якім вясталкі падтрымлівалі вечны агонь. Да аднаго культу з Вестай належалі Пенаты. У стараж.-грэч. міфалогіі Весце адпавядае Гестыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯВОЧАЯ ВЕ́ЖА, Кыз-каласы, Гыз-галасы,
помнік сярэдневяковай азерб. архітэктуры. Пабудавана ў 12 ст. ў Баку (арх. Масуд ібн Давуд). Зроблена з вапняку. Вялізны цыліндрычны аб’ём (унутры 8-ярусны, выш. 27 м, таўшчыня сцен фундамента 5 м) з выступам з усходу. Заглыбленыя гарыз. рады камянёў утвараюць своеасаблівую рабрыстую паверхню фасада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛО́РЫЯ (ад лац. gloria упрыгажэнне, арэол),
аптычная з’ява ў атмасферы ў выглядзе каляровых кольцаў вакол ценю назіральніка (ці прадмета, што знаходзіцца каля яго), калі цень падае на воблака або слой туману. Часта назіраецца ў гарах (калі воблака знаходзіцца ніжэй назіральніка) ці ў час палётаў над воблакамі. Абумоўлена дыфракцыяй святла на кроплях вады. Колеры ў глорыі: унутры блакітны, звонку чырвоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРТНО́Ц,
помнік раннесярэдневяковай арм. архітэктуры. Храм пабудаваны ў 641—661 каля г. Эчміядзіна. Руіны З. выяўлены раскопкамі ў 1901—07. Захаваліся камяні падмурка, арх. абломы, калоны. Уяўляў сабой круглае 3-яруснае купальнае збудаванне, унутры — тэтраконх з абходнай галерэяй. Фасады былі аздоблены аркатурай, разьбой, рэльефамі, інтэр’ер — мазаікай і размалёўкай. Стаў прататыпам шэрагу наступных арх. пабудоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЧЫНСКАЯ СО́ПКА,
найвышэйшы і адзіны актыўны вулкан Сярэдзіннага хр. на Камчатцы, у Расіі. Выш. 3621 м. Складзены з андэзітавых і базальтавых лаў. Тры вяршынныя купалы ўкрыты фірнавай шапкай, ад якой спускаюцца ледавікі. На выш. 3000 м выхады гарачых газаў (фумаролы і сальфатары), на схілах — лававыя патокі. Унутры сомы (даўж. 25 км) знаходзяцца 2 злітныя конусы і экструзіўныя купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РФА (ад грэч. morphē від, форма),
група фенатыпаўунутры віду або папуляцыі, што рэзка вылучаецца знешнім выглядам, напр., альбіносы і меланісты пазваночных жывёл, рыжавалосыя асобіны (храмісты) у еўрапеоіднай расе чалавека і інш. Віды і папуляцыі, што маюць М., наз. паліморфнымі. Часам М. наз. сезонныя (асеннія, веснавыя) формы некат. насякомых, азёрныя і рачныя формы некат. рыб (напр., стронгі).