рака ў Іране і Іраку, левы прыток р.Тыгр. Даўж. (ад вытоку р. Сірван) 440 км, пл.бас. больш за 30 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ па Месапатамскай нізіне, утварае вял. дэльту. Сярэдні гадавы расход вады 130 м³/с. Веснавое разводдзе, летняя межань. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў час разводдзя да г. Баакуба (Ірак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯРБАКЫ́Р (Diyarbakir),
горад на ПдУ Турцыі, на р.Тыгр. Адм. ц. іля (адм. адзінка) Дыярбакыр. 381,1 тыс.ж. (1990). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., маш.-буд., аўтазборачная. Саматужны выраб тканін і саф’яну. 2 ун-ты. Арх. помнікі: цытадэль 4—12 ст., гар. муры 11—12 ст., мячэці 12 і 16 ст., медрэсэ 12 ст. (цяпер музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́БАЎ (Рыгор Мікітавіч) (7.1.1911, с. Костылева Курганскай вобл., Расія — 3.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. З чэрв. 1941 на Ленінградскім, Зах., Сталінградскім, 2-м Укр. і 3-м Бел. франтах. 3.7.1944 механік-вадзіцель ст. сяржант З. у баі каля в. Пільніца Мінскага р-на сваім ахопленым полымем танкам тараніў варожы «тыгр».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРХЕ́,
рака ў Іране і Іраку (нізоўі). У верхнім цячэнні наз. Гамасіяба, у сярэднім — Сеймерэ. Даўж. 870 км, пл.бас. 50 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ пераважна па днішчах глыбокіх цяснін і каньёнаў, ніжняе цячэнне — па раўнінах Хузістана, дзе падзяляецца на рукавы і губляецца ў балотах Эль-Хавіза. У час разводдзя частка сцёку паступае ў р.Тыгр. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМЯ́НСКІ ТАЎР, Усходні Таўр,
усходняя частка гор Таўр, у Турцыі. Працягласць каля 600 км. Выш. да 3090 м (г. Нурухак). Уключае хрыбты Ахыр, Энгізек, Малацця, Эргані, Нурхак, Хачрэш. Складзены з метамарфічных вывергнутых і асадкавых парод (вапнякі, пясчанікі). Развіты карст. Горы прарэзаны цяснінамі р. Джэйхан, Еўфрат, Тыгр. На паўн. сухіх схілах і ў ніжнім поясе — паўпустыні, вышэй — горны стэп. На паўд., больш вільготных схілах — зараснікі тыпу маквісу, вышэй — дубовыя паркавыя лясы, рэдкалессе з фісташніку і ядлоўцу, горны стэп і альпійскія лугі. Па Бітліскім і Пазарджыкскім праходах пракладзены чыгункі і шаша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ ((Barye) Антуан Луі) (24.9.1795 ці 1796, Парыж — 25.6.1875),
французскі скульптар і жывапісец. Прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў скульптара Ф.Ж.Бозіо (з 1816) і жывапісца А.Гро (з 1817). Чл. Парыжскай АМ (1868). Аўтар пейзажаў і скульпт. выяў жывёл, адметных тонкасцю назірання натуры, часта ў драматычныя моманты барацьбы («Тыгр, які раздзірае кракадзіла», «Удаў, які душыць газель», 1830-я г.; рэльеф «Леў» на цокалі Ліпеньскай калоны ў Парыжы, 1836; 4 групы драпежнікаў перад Музеем мастацтваў у Марселі, 1868; усе ў бронзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДУШАЎЛЁНАСЦЬ – НЕАДУШАЎЛЁНАСЦЬ,
лексіка-граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны абазначаных назоўнікамі прадметаў да жывой і нежывой прыроды. Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць людзей і розных жывых істот («Рыгор», «настаўніца», «тыгр», «ластаўка», «карась», «камар»), неадушаўлёныя — расліны, прадметы, апрадмечаныя з’явы і паняцці («клён», «машына», «раса», «цемра», «свядомасць»).
Граматычна адушаўлёнасць-неадушаўлёнасць праяўляецца ў форме вінавальнага склону мн. л.: у адушаўлёных назоўніках супадае з формай роднага, а ў неадушаўлёных — назоўнага склону («бачыць людзей — бачыць дрэвы», «лавіць язёў — лавіць сняжынкі»). Пад катэгорыю адушаўлёных часам граматычна падводзяцца некаторыя неадушаўлёныя прадметы і наадварот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСУ́Л,
горад на Пн Ірака. Адм. ц. мухафазы Найнава. Пабудаваны ў 7 ст. арабамі на месцы стараж. крэпасці. Нас. 879 тыс.ж. (1998). Порт на правым беразе р.Тыгр. Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (у т. л.вытв-сць мусліну — ад назвы М.), харч., гарбарна-абутковая, нафтаперапр., металаапр., цэментная. У раёне М. здабыча нафты (Айн-Зала). Ун-т. Арх. помнікі 12—13 ст., у т. л. мячэць Джамі аль-Кабір (або ан-Нуры) і мінарэт (12 ст.). Мусульм. музей асірыйскага і парфянскага мастацтва. Паблізу М. руіны стараж.г.Ніневія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́ВІЧ (Фёдар Андрэевіч) (23.3.1916, Мінск — 7.11.1959),
адзін з арганізатараў Асіповіцкага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Удзельнік баёў каля воз. Хасан (1938), на р. Халхін-Гол (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну стварыў у Асіповічах некалькі падп. груп, адну з якіх узначальваў. 30.7.1943 на чыг. ст. Асіповічы правёў буйную дыверсію, у выніку якой знішчаны 4 варожыя эшалоны, у т. л. 1 з новымі танкамі «Тыгр» і бронемашынамі. Са жн. 1943 кіраўнік дыверсійнай групы ў атрадзе 1-й Бабруйскай партыз. брыгады. У лютым—ліп. 1944 упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ па Асіповічах. Пасля вайны працаваў на чыгунцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КАС ((Okas) Эвальд) (н. 28.11.1915, Талін),
эстонскі мастак. Нар.маст.СССР (1963). Правадз.чл.АМСССР (1975). Герой Сац. Працы (1985). Вучыўся ў Вышэйшым маст. вучылішчы ў Таліне (1938—41). З 1944 выкладаў у Эстонскім маст. ін-це (з 1954 праф.). Творам уласцівы вастрыня тыпізацыі, драматызм апавядальнасці, дынаміка кампазіцыі: «Вайна ў Махтрэ» (1958), «Тыгр» гарыць» (1973), «На будоўлі электрастанцыі» (1977). Аўтар графічных серый «Сланцавая прамысловасць Эстонскай ССР» (1959), «Калевіпоэг» (1961), «Японія», «Індыя» (абедзве 1965), «Уражанні пра Галандыю, Бельгію і Люксембург» (1968), «Горад» (1974). Дзярж. прэміі Эстоніі 1947, 1948, 1950, 1959, 1965.