род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана К. беладонна, або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада (A. belladonna).
Шматгадовыя карэнішчавыя травывыш. да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДЫ (франц. landes ад гальскага landa пустка),
ландшафт пустак у прыморскіх абласцях Зах. Еўропы з вільготным атл. кліматам. У складзе расліннасці пераважаюць вечназялёныя хмызнякі і травы. У вузкім разуменні — пясчаныя алювіяльныя нізіны на ПдЗ Францыі, уздоўж узбярэжжа Біскайскага заліва. Даўж. 230 км, аддзелены ад мора паласой дзюн шыр. 7—8 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬПУ́РГІЕВА НОЧ,
у сярэдневяковай германскай міфалогіі свята пачатку вясны ў ноч на 1 мая (дзень св. Вальпургіі, адсюль назва); паводле ням.нар. павер’я з 8 ст. свята ведзьмаў («вялікі шабаш») на гары Брокен у Германіі. Напярэдадні вальпургіевай ночы праводзілі магічныя цырымоніі выгнання ведзьмаў. Лічылі, што травы ў гэтую ноч набываюць цудадзейную сілу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛЕ́СНІК (Sanicula),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. Больш за 40 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — П. еўрапейскі (S. europaea). Трапляецца ў лясах, хмызняках.
Двух- і шматгадовыя травывыш. 40—70 см. Лісце пальчата-раздзельнае, доўгачаранковае, на зіму не ападае. Кветкі дробныя ў простых галоўчатападобных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Некат. віды — лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСЯЎНЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,
сельскагаспадарчыя расліны, якія высяваюцца пад покрыва асн. культуры з мэтай атрымання дадатковага ўраджаю. У якасці П.к. выкарыстоўваюць лубін, сырадэлю, райграс аднагадовы і інш., а таксама шматгадовыя травы (напр., канюшыну), якія падсяваюць пад азімыя ці яравыя збожжавыя і яны даюць ураджай у наступныя гады вегетацыі. П.к. выкарыстоўваюцца ў падпокрыўных пасевах. Гл. таксама Прамежкавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СТРЫЯ (Istria),
паўвостраў паміж зал. Трыесцкім і Рыекскім Адрыятычнага м., у Харватыі, Славеніі і Італіі. Выступае ў мора амаль на 100 км. Пл. 3,7 тыс.км². Вапняковае пакатае плато ўздымаецца з ПдЗ на ПнУ. Выш. 100—600 м, найб. — 1396 м (г. Учка). Развіты карст. Клімат міжземнаморскі. Бедная міжземнаморская расліннасць (травы, шыбляк). Буйныя гарады: Трыест (Італія), Пула (Харватыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗІРА́НГА,
нацыянальны парк у Індыі (штат Асам), у джунглях на левым беразе р. Брахмапутра. Засн. ў 1908, да 1968 рэзерват. Пл. каля 43 тыс.га. Балотная расліннасць, рэдкалессе, зараснікі т. зв. слановай травы. Больш за палавіну сусв. папуляцыі інд. панцырнага насарога (больш як 400 жывёлін). Жывуць сланы, дзікія буйвалы, бенгальскі тыгр, леапард, мядзведзі, алені і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́РА (Sophora),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, радзей ва ўмераных шыротах. На Беларусі інтрадукавана С. японская (S. japonica).
Дрэвы, кусты, часам шматгадовыя травы Лісце непарнаперыстаскладанае, чаргаванае. Кветкі белыя, жаўтаватыя, ружовыя, фіялетавыя, у гронках або мяцёлках. Плод — боб. Усе віды ядавітыя. Лек., дэкар., фарбавальныя, меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ПА-ВІША́НСКАЕ БАЛО́ТА,
на З Светлагорскага і Пн Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Іпа і яе прытока р. Віша. Нізіннага тыпу. Пл. 13,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 9,2 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. На асушанай ч. вырошчваюць збожжа, бульбу, травы; неасушаная ч. пад лесам, трыснягом, асаковымі, сфагнавымі імхамі. На балоце пясчаныя астравы і грады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЫЛЯ́НСКАЕ БАЛО́ТА.
На Пн Гомельскага, З Веткаўскага і Пд Буда-Кашалёўскага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Сож. Нізіннага тыпу. Пл. 6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,5 тыс.га. Глыб. торфу да 5,4 м, сярэдняя 2 м. На асушаных участках вырошчваюць пераважна шматгадовыя травы. Неасушаныя ўчасткі пад хмызнякамі і асокамі выкарыстоўваюцца пад сенажаць. Трапляюцца пясчаныя астравы і грады.