ЧО́РНА-БУ́РЫ ТРУС,

парода трусоў мяса-шкуркавага кірунку. Выведзена ў Бірулінскім зверасаўгасе (Татарстан) скрыжаваннем парод венскі блакітны трус, белы волат і фландр. На Беларусі гадуюць аматары.

Жывёлы буйныя, моцнага целаскладу, хуткаспелыя. Даўж. тулава каля 60 см, маса 5 (да 7) кт. Валасяное покрыва густое, цёмна-бурае з цёмнымі бліскучымі канцамі восцевых валасоў, якія ўтвараюць густую чорную «вуаль»; падобнае да футра чорна-бурага ліса. Самка нараджае 7—8 трусянят.

Чорна-буры трус.

т. 17, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАЎ Барыс Паўлавіч (28.4.1915, г. Набярэжныя Чаўны, Татарстан — 9.12.1991),

бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Цэнтр. вучылішча тэатр. самадзейнасці ў Маскве (1936). У 1943—78 саліст Ансамбля песні і танца БВА. Творчую манеру М. вызначалі мяккая інтанацыя, шчырасць, сцэн. свабода. У рэпертуары песні сучасных, у т. л. бел., кампазітараў. Валодаў таксама мастацтвам канферансу. Найб. значная работа — вобраз Васіля Цёркіна ў муз.-літ. кампазіцыі «Цёркін у запасе» паводле паэмы А.​Твардоўскага «Васіль Цёркін».

т. 9, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЛЯ́Р,

старажытны горад Балгарыі Волжска-Камскай, гарадзішча якога захавалася ў в. Білярск (Татарстан). Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 10 ст., дасягнуў росквіту ў 12 — пач. 13 ст., калі стаў сталіцай дзяржавы. У слав. летапісах названы Вял. Горадам. Быў умацаваны валам з драўлянымі канструкцыямі і ровам. У 1236 разбураны мангола-татарамі. Раскопкамі выяўлены рэшткі дамоў з цэглы, вял. будынка караван-сарая, могільнік. Знойдзена шмат вырабаў мясц. рамеснікаў і рэчаў з Ірана, Візантыі, Каўказа, Русі.

А.​В.​Іоў.

т. 3, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАШЫ́РАЎ Гумер Башыравіч (н. 7.1.1901, с. Янга-Сала Арскага р-на, Татарстан),

татарскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1931 (апавяданне «Кроў Хашыма»), Збіраў і даследаваў тат. фальклор, які паўплываў на характар яго творчасці. У творах падзеі грамадз. і Вял. Айч. войнаў, жыццё вёскі (аповесці «Сіваш», 1937; «Родны край — зялёная мая калыска», 1967; зб-кі апавяданняў «Помста», 1942; «Гарманіст», 1943; раманы «Гонар», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1951; «Добрай раніцы», 1963; «Сем крыніц Алтынбікэ», кн. 1—2, 1977—78.

т. 2, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРСА́НАЎ Аляксандр Васілевіч (23.12.1898, г. Казань, Татарстан — 18.11.1994),

удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.-м. (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу (1926), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр. і Бел. франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра, вызваляў Брагінскі р-н, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1974 прарэктар БДУ. Ганаровы грамадзянін г.п. Брагін, г. Калінкавічы.

т. 8, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПЯРА́НСКІ Сяргей Барысавіч (23.5.1914, Казань. Татарстан — 13.3.1983),

расійскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1971). Правадз. чл. АМ СССР (1979). Скончыў Ленінградскую АМ (1941), з 1947 выкладаў у ёй. Асн. работы (у аўтарскім калектыве); жылыя дамы на Маскоўскім (1956—61) і Новаізмайлаўскім (1964—65) праспектах, тэлецэнтр (1962), Ін-т дызельнай прам-сці (1963), гасцініцы «Ленінград» (1970) і «Пулкава» (1981) — усе ў С.-Пецярбургу; комплекс збудаванняў мытні на рас.-фінл. граніцы (1967). Дзярж. прэмія СССР 1973, Ленінская прэмія 1978.

т. 15, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАМІЧО́Ў Юрый Канстанцінавіч (н. 30.10.1929, г. Чыстапаль, Татарстан, Расія),

бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-р мед. н. (1967), праф. (1968). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1954). З 1-957 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. З 1967 у БДУ (з 1969 заг. кафедры, адначасова ў 1971—73 дэкан). Навук. працы па малекулярнай генетыцы бактэрый.

Тв.:

Генетическая организация хромосомы Erwinia chrysanthemi (разам з У.​А.​Пракулевічам) // Успехи современ. генетики. 1993. Вып. 18.

т. 16, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́ХІН Рустэм Мухамет-Хазеевіч (16.8.1921, Казань, Татарстан — 1993),

татарскі і расійскі кампазітар, піяніст. Засл. дз. маст. Расіі (1970). Нар. арт. СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). Пачынальнік канцэртнага жанру ў тат. музыцы: канцэрт для фп. з арк. (1951), больш за 300 песень і рамансаў. У творчасці пераважаюць вак. і інстр. творы, рамансы, песні, апрацоўкі тат. нар. песень і інш. Яго творы вылучаюцца паэтычнасцю, сувяззю з нар.-песенным мастацтвам, спалучэннем традыцый рас. і зах.-еўрап. кампазітарскай школ. Дзярж. прэмія Татарстана 1959.

т. 18, кн. 1, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЗІ́ (сапр. Мінгазееў) Ібрагім Зарыфавіч

(4.2.1907, в. Старыя Карамалы, Татарстан — 21.2.1971),

татарскі пісьменнік. Пісаў на рус., тат. і башк. мовах. Першыя творы ў друку з’явіліся ў 1930-я г. У апавяданнях і аповесцях жыццё рабочай моладзі і калгаснай вёскі, падзеі Вял. Айч. вайны (зб-кі «Іх было трое», 1945; «Мы яшчэ сустрэнемся», 1947, і інш.). Працоўныя будні, разнастайныя аспекты жыцця сучаснікаў адлюстраваны ў аўтабіягр. трылогіі «Незабыўныя гады» («Дзяцінства», «Хлеб, вінтоўка і каханне», «Калі мацнеюць крылы», 1949—66), рамане «Звычайныя людзі» (1955). Выступаў як літ. крытык, перакладчык.

т. 4, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́КАЎ Міхаіл Сцяпанавіч (н. 13.10.1928, с. Стары Кувак Ленінагорскага р-на, Татарстан),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Казанскі вет. ін-т (1951). З 1954 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, у 1968—95 рэктар. Навук. працы па імунамарфалогіі і імунапаталогіі пры інфекцыйных, інвазійных і асацыятыўных хваробах, вакцынацыях і імунастымуляцыі с.-г. жывёл.

Тв.:

Анализ патологоанатомического вскрытия животных. Мн., 1977;

Патологическая анатомия с.-х. животных. М., 1995 (у сааўт.);

Иммунология и иммунопатология. Витебск, 1996.

т. 6, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)