КЕМА́Л ХУДЖАНДЗІ́ (сапр.Камаладдзін ібн Масуд; ?, г. Худжанд, Таджыкістан — паміж 1391 і 1400),
таджыкскі паэт. Вучыўся ў Самаркандзе і Ташкенце. Аўтар дывана (зб-ка вершаў, складзеных па пэўнай кананічнай схеме), які ўключаў 14 тыс. бейтаў (двухрадкоўяў), захаваліся каля 8 тыс. бейтаў. У вершах матывы асуджэння беднасці, скаргі на адзіноту ў чужыне, крытыка духавенства з пазіцый суфізму. Важнае месца займала тэма кахання. Вершы стылістычна простыя з уласцівай ім каламбурнай рыфмоўкай, багатай аманіміяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙРАККУ́МСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура бронзавага і ранняга жал. вякоў (сярэдзіна 2-га — пач. 1-га тыс. да н.э.) у кайраккумскіх пясках на правым беразе р. Сырдар’я (Таджыкістан). Паселішчы (пл. каля 3 га) складаліся з прамавугольных жытлаў даўж. да 20 м з каменнымі агнішчамі. Памерлых хавалі ў каменных скрынях у скурчаным становішчы на баку, галавой на 3. Кераміка ляпная, посуд пласкадонны з раздутымі бакамі, зрэдку арнаментаваны. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і металаапрацоўкай, карысталася бронзавымі нажамі, наканечнікамі стрэл. К.к. ўваходзіць у андронаўскую культурную агульнасць (гл.Андронаўская культура).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАМА́Т-ЗАДЭ́ Гафар Рустамавіч (н. 9.5.1916, г. Худжанд, Таджыкістан),
таджыкскі артыст балета, балетмайстар, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1976). Вучыўся ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве (1947—51). З 1934 артыст, у 1951—63 і гал. балетмайстар Таджыкскага т-ра оперы і балета імя Айні. Сярод пастановак: балеты «Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна (1947), «Эсмеральда» Ц.Пуні (1953), «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева (1954), «Дзільбар» А.Ленскага (1954, 1957), «Карсар» А.Адана (1960), оперы «Паўстанне Васэ» Баласаняна (1958), «Хітрыкі Майсары» С.Юдакова (1962). Арганізатар (1965) і маст. кіраўнік тадж. ансамбля «Лола». Дзярж. прэмія СССР 1949.
таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1962). Друкуецца з 1930. Заснавальнік жанру эпічнай паэмы ў тадж. л-ры. У паэмах «Залаты кішлак» (1942), «Няскораны Пяндж» (1949), «Ленін на Паміры» (1955), «Каханне і абавязак» (1962), «Бунт розуму» (1978), зб-ках вершаў лірыка-філас. асэнсаванне гісторыі тадж. народа. Адзін з пачынальнікаў тадж. дзіцячай л-ры; драматург. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі А.Грачанікаў, М.Чарняўскі. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎГРУБАШЭ́РСНЫЯ АВЕ́ЧКІ,
пароды авечак з неаднароднай паўгрубай воўнай, якая складаецца з пуху, пераходнага воласу і восці. У адрозненне ад грубашэрсных авечак воўна П.а. больш мяккая, мае пух даўж. да 8 см, восць больш тонкая. Воўну выкарыстоўваюць для вытв-сці дываноў, штучнага футра, коўдраў, тканін.
Да П.а. належаць сараджынская (Зах. Туркменістан) і таджыкская (Таджыкістан) пароды, алайская і горнакарпацкая пародныя групы. Сараджынскія П.а. маюць падцягнуты курдзюк, маса 60 кг (маткі), 80 кг (бараны); настрыг воўны 3—4,5 кг. Таджыкская парода з шырокім курдзюком, маса 70 кг (маткі), 120 кг (бараны); настрыг воўны 2,5—4 кг. Гл. таксама Авечкагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРПЕНТА́РЫЙ [ад лац. serpens (serpentis) змяя],
памяшканне для масавага ўтрымання змей з мэтай атрымання ад іх яду; разнавіднасць тэрарыума. Бываюць таксама дэкар. і дэманстрацыйныя (у заапарках). Першы С. створаны ў Парыжы (1895), потым у Бразіліі (1899). На Беларусі С. існуюць у в. Шчытоўка Сенненскага р-на (з 1987), у пас. Бараўляны пад Мінскам (1988). С. Туркменіі і Азербайджана спецыялізуюцца на атрыманні яду гюрзы, кобры, эфы; Бішкекскі (Таджыкістан), Падмаскоўны (Расія), на Беларусі С. працуюць з гадзюкай звычайнай. Змяіны яд выкарыстоўваецца пераважна ў фармацэўтычнай і біяхім. прам-сці (вырабляецца больш за 30 лек. прэпаратаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА Ігар Міхайлавіч (н. 28.2.1957, г. Душанбе, Таджыкістан),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (2003). Скончыў Таджыкскі мед.ін-т (1980). З 1996 у Гомельскім мед. ун-це (з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ўплыву анестэзіялагічнага забеспячэння на гамеастаз парадзіх з экстрагенітальнай паталогіяй, па ўкараненні метадаў інтэнсіўнай тэрапіі пры абдамінальным сепсісе.
Тв.:
Анестезиологическое обеспечение и интенсивная терапия родоразрешения при экстрагенитальной патологии. Мозырь, 2001, Экстрагенитальная патология и оптимизация предродовой подготовки и анесгезиологического обеспечения // Здравоохранение. 2001. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯНДЖЫКЕ́НТ, Пенджыкент,
руіны стараж. сагдыйскага горада на паўд.-усх. ускраіне сучаснага г. П. (Таджыкістан). Інтэнсіўнае жыццё тут адбывалася ў 6 — сярэдзіне 8 ст. У 1-й чвэрці 8 ст. горад разбураны арабамі. У час археал. раскопак (з 1946) выяўлены сеткі вуліц, пабудовы ў выглядзе храмаў даісламскага часу, жылыя будынкі, рамесныя майстэрні і крамы; шматлікія помнікі выяўл. мастацтва, эпіграфікі (на сагдыйскай і араб. мовах), знойдзена некалькі тысяч бронзавых і сярэбраных манет (у т. л.мясц. чаканкі), манетныя скарбы, побытавыя рэчы з гліны, металаў і інш. Некропаль складаўся з невял. скляпоў (наусаў), куды ў асуарыях змяшчалі косці нябожчыкаў.
Літ.:
Скульптура и живопись древнего Пянджикента. М., 1959.
таджыкскі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінабадскі пед.ін-т (1948). Працаваў у рэдакцыях газет, выдавецтве, з 1970 у Гал.навук. рэдакцыі Тадж.Сав. Энцыклапедыі. Друкаваўся з 1938. Аўтар зб-каў грамадз. і любоўнай лірыкі «Кветкі радасці» (1948), «Люблю» (1950), «Паэзія свабоды» (1955), «Песні пра каханне» (1962), «Горная рака» (1964), «Вясенняя крыніца» (1972), «Кніга сяброўства» (1976), «Белая чарэшня» (1981), твораў для дзяцей. Асобнымі кнігамі ў яго перакладзе выйшлі зб-кі выбраных вершаў Я.Купалы «Сонцу» (1965) і «Доля беларуса» (1982), Я.Коласа «Наш шлях» (1965). На бел. мову асобныя вершы Ф. пераклалі К.Кірэенка, Р.Няхай, У.Скарынкін.