спосаб запісу інфармацыі, пры якім эл.сігналы, што нясуць інфармацыю, пераўтвараюцца ў прасторавыя змены астаткавай намагнічанасці магн. пакрыцця носьбіта інфармацыі. Пры М.з. выкарыстоўваюць магнітныя стужкі, магнітныя дыскі, магнітныя барабаны. Ужываюць для запісу гуку (у магнітафонах, дыктафонах), відарысу і яго гукавога суправаджэння (у відэамагнітафонах), запісу тэлевізійных сігналаў, сігналаў вымярэння, кіравання, вылічэння і інш. (у запамінальных прыстасаваннях).
Сістэма М.з. звычайна ўключае канал запісу (узмацняльнік эл. сігналаў, запісвальная магнітная галоўка), носьбіт даных, канал узнаўлення (узнаўляльная магн. галоўка, узмацняльнік эл. сігналаў), механізм перамяшчэння носьбіта і галовах. Пры запісе эл.сігналы ўзмацняюцца, пераўтвараюцца запісвальнай магн. галоўкай у пераменнае магн. поле рассеяння, якое ўздзейнічае на магн. пакрыццё носьбіта, што рухаецца адносна галоўкі, і намагнічваннем яго асобных участкаў стварае дарожку запісу. Пры ўзнаўленні носьбіт рухаецца адносна ўзнаўляльнай магн. галоўкі, яго астаткавы магн. паток наводзіць у абмотцы галоўкі эрс — сігналы, што ўтрымліваюць запісаную інфармацыю. Перавагі М.з. — імгненная гатоўнасць да работы, магчымасць шматразовага выкарыстання носьбіта.
Схема магнітнага запісу: 1 — узмацняльнік сігналаў, што запісваюцца; 2, 4, 5 — магнітныя галоўкі запісу, сцірання і ўзнаўлення; 3 — крыніца падмагнічвальных сігналаў; 6 — узмацняльнік сігналаў, што ўзнаўляюцца (счытваюцца); 7 — носьбіт запісу (магнітная стужка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАСФЕ́РЫКІ,
электрычныя сігналы, створаныя радыёхвалямі, што выпрамяняюцца пры разрадах маланкі. Пры радыёпрыёме ўспрымаюцца як шоргаты ці посвісты. Даследаванні атмасферыкаў дазваляюць выявіць механізм распаўсюджвання звышдоўгіх эл.-магн. хваляў, а таксама ўласцівасці самых ніжніх і надзвычай высокіх слаёў іанасферы, дзе атмасферыкі распаўсюджваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПТЫ́ЧНЫ ЗА́ПІС,
сістэма запісу і ўзнаўлення інфармацыі, заснаваная на выкарыстанні аптычнага выпрамянення. Пры запісе аптычнае выпрамяненне, мадуляванае сігналамі інфармацыі, што запісваецца, уздзейнічае на аптычны носьбіт даных (фотаплёнку, аптычны дыск, фотахромны матэрыял, ферамагн. плёнку і інш.) і стварае ў ім устойлівыя лакальныя змены фіз. уласцівасцяў (каэф. адбіцця ці паглынання, колеру, намагнічанасці і г.д.), адпаведныя зыходнаму сігналу. Пры ўзнаўленні адбываецца адваротны працэс: счытвальны прамень пры ўзаемадзеянні з носьбітам мадулюецца па інтэнсіўнасці і потым з яго вылучаюцца сігналы інфармацыі. Па спосабе запісу адрозніваюць сістэмы фатаграфічнага запісу, галаграфічнага (гл.Галаграфія), сістэмы з запісам на аптычных дысках і інш. Існуюць аналагавы аптычны запіс, пры якім фіксуюць усе значэнні ўваходнага сігналу ў пэўным дыяпазоне частот, і лічбавы, пры якім уваходныя сігналы падлягаюць квантаванню (дыскрэтызацыі), а затым пераўтвараюцца ў двайковыя лічбы для запісу на носьбіце (у выглядзе кода).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́РЦАВЫ ГАДЗІ́ННІК,
асабліва дакладны гадзіннік, у якім для адліку часу выкарыстоўваюцца ваганні кварцавага рэзанатара. Ваганні рэзанатара ўзбуджаюцца кварцавым генератарам. К. г. мае таксама дзялільнік частаты (дазваляе атрымліваць нізкачастотныя сігналы дакладнага часу) і лічыльнік імпульсаў. З дапамогай К. г. вымяраюць інтэрвалы часу з адноснай хібнасцю да 10−10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАМАГНІТАФО́Н,
магнітафон для выяўлення і запісу на магнітную стужку слабых гукавых сігналаў у падземных горных вырабатках. Гукаўлоўнік — геафон. Геамагнітафон дазваляе адрозніць сігналы, што падаюцца ўдарамі па пародзе, ад пабочных гукаў на адлегласці да 100 м. Выкарыстоўваецца пры горнавыратавальных работах для вызначэння месцазнаходжання рабочых, заспетых аварыяй у шахтах і рудніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ГО́ЛАС»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з 1952 у г. Таронта (Канада) на бел. мове. Заснавальнік С.Хмара. Асвятляе паліт. і культ. жыццё бел. эміграцыі і Беларусі. У 1957—66 выдаваў дадаткі «Сігналы» і «Маланка», у 1967 — «Беларусы ў Канадзе», у 1970 — дадатак з нагоды 20-годдзя бел. прэсы ў Канадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРААКУСТЫ́ЧНЫ МАЯ́К,
стацыянарная падводная прылада, якая выпрамяняе гукавыя (акустычныя) сігналы з мэтай арыентавання суднаў, глыбакаводных апаратаў і інш. Мае генератар гукавых ваганняў, узмацняльнік магутнасці, электраакустычны выпрамяняльнік, механізм кіравання сігналамі, сінхранізавальную прыладу, крыніцу электрасілкавання. Устанаўліваюць на дне мора, на метал. апорах ці на якары (на зададзенай глыбіні). Далёкасць дзеяння гідраакустычнага маяка каля 20 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМІ́ЧНАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ, касмабачанне,
перадача і прыём адлюстравання і гукавога суправаджэння з борта касм. апарата, які знаходзіцца ў касм. прасторы або на паверхні інш. планеты. Сігналы ад бартавой апаратуры касм. станцыі прымаюцца наземнымі пунктамі радыёсувязі і перадаюцца на тэлецэнтр, адкуль рэтрансліруюцца па сетках тэлевізійнага вяшчання. Касм. тэлевізійная апаратура надзейна працуе ў шырокім дыяпазоне т-р, у касм. вакууме і вытрымлівае вял.мех. перагрузкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАНТАВА́ННЕ СІГНА́ЛУ,
пераўтварэнне неперарыўнага сігналу ў паслядоўнасць імпульсаў (К.с. па часе) або ў сігнал са ступеньчатай зменай амплітуды (К.с. па ўзроўні) ці адначасова па часе і па ўзроўні. Атрыманыя ў выніку такіх пераўтварэнняў дыскрэтныя (імпульсныя) або дыскрэтна-неперарыўныя (ступеньчатыя) сігналы ў сваёй сукупнасці адлюстроўваюць зыходны сігнал з загадзя ўстаноўленай памылкай. К.с. выкарыстоўваецца пры пераўтварэнні пэўных значэнняў неперарыўнай велічыні ў код у выліч. прыстасаваннях, лічбавых вымяральных прыладах і інш.Гл. таксама Кадзіраванне.