1) спагнанне банкам пэўнай часткі намінальнага кошту вэксаляў, чэкаў, інш. каштоўных папер у выпадку скупкі іх да тэрміну пагашэння.
2) Працэнт ад кошту вэксаля, які спаганяецца пры набыцці яго да тэрміну пагашэння. Памер Д. залежыць ад дысконтнай (уліковай) стаўкі, намінальнага кошту і тэрміну пагашэння. Гл.Дысконтная палітыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРТА́Ж (франц. courtage),
узнагароджанне брокеру за пасрэдніцтва пры ажыццяўленні біржавай здзелкі. Падлічваецца звычайна ў праміле да сумы заключанай здзелкі і выплачваецца маклеру прадаўцом і пакупніком. Стаўкі К. залежаць ад катэгорыі каштоўных папер і тавараў, аб’ёму біржавых здзелак. Памеры К. вызначаюцца статутам біржы або па ўзгадненні паміж удзельнікам біржавай здзелкі і брокерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕТАРЫ́ЗМ,
эканамічная тэорыя і практычная канцэпцыя эканам. кіравання дзяржавай, паводле якой вызначальную ролю ў эканам. працэсах адыгрывае колькасць грошай у абарачэнні і сувязь паміж грашовай і таварнай масамі. Прыхільнікі М. разглядаюць у якасці гал. спосабаў уздзеяння на эканоміку рэгуляванне эмісіі, валютны курс нац. грашовай адзінкі, крэдытны працэнт, падатковыя стаўкі, мытныя тарыфы. Узнікненне М. звычайна звязваецца з імем М.Фрыдмана і заснаванай ім Чыкагскай школай у палітэканоміі.
дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. У 1890—1924 дэп., у 1912—13 старшыня фолькетынга (парламента). У 1891—97 лідэр парламенцкай фракцыі партыі Венстрэ, у 1897—1908 старшыня гэтай партыі. З 1901 міністр культаў і асветы, у 1905—08 прэм’ер-міністр і ваен. міністр, у 1909 ваен. міністр. Урад К. надаў выбарчае права жанчынам, зменшыў мытныя стаўкі на імпартаваныя прадметы шырокага ўжытку, садзейнічаў узмацненню ўзбр. сіл. У 1916—18 міністр без партфеля, у 1920—22 міністр культаў. Пасля 1924 адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЧКІН Павел Аляксеевіч (19.11.1900, в. Горнева Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 27.4.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1959). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1940). 3 ліп. 1941 камандуючы 20-й арміяй у складзе Зах. фронту, якая вяла абарончыя баі на тэр. Беларусі; удзельнічаў у Смаленскай бітве 1941, са жн. 1941 камандуючы 43-й арміяй, прадстаўнік СтаўкіВярх. Галоўнакамандавання, камандуючы, нам. камандуючага Паўн.-Зах., 1-м Укр., 2-м Бел. франтамі. Да 1970 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЛЕ́ТКА (франц. roulette ад rouler каціць),
1) інструмент для гравіравання на метал. пласціне. Складаецца са стальнога кальца (з зубчастай насечкай на вобадзе), замацавана на сагнутым стрыжні.
2) Р. вымяральная — метал., пластмасавая або з матэрыі стужка са штрыхавой шкалой, адградуіраванай у міліметрах, сантыметрах і метрах. Даўж. да 100 м. Звычайна змотваецца ў рулон, які ўкладваецца ў спец. футарал.
3) Азартная гульня са спец. прыстасаваннем у выглядзе вярчальнага круга з нумараванымі гнёздамі, у якія пападае кінуты касцяны шарык. Гульцы робяць стаўкі на пэўныя нумары ці групы нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ Міхаіл Васілевіч (15.11.1857, Цвярская вобл. — 8.10.1918),
рускі ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў белай гвардыі. Генерал ад інфантэрыі (1914). Удзельнік рус.-тур. (1877—78), рус.-яп. (1904—05) войнаў. Скончыў Акадэмію Генштаба (1890). У 1-ю сусв. вайну нач. штаба Паўд.-Зах. фронту, галоўнакамандуючы Паўн.-Зах. фронтам; у жн. 1915 — сак. 1917 нач. штаба Стаўківярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве. У сак.—маі 1917 вярх. галоўнакамандуючы, потым ваенны саветнік Часовага ўрада, нач. штаба вярх. галоўнакамандуючага. Пасля Кастр.рэв. стварыў разам з Л.Г.Карнілавым і А.І.Дзянікіным і ўзначаліў на Паўн. Каўказе добраахвотніцкую армію і белагвардзейскі ўрад — «Асобую нараду».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУХЛЕ́ Іван Нічыпаравіч (20.6.1899, в. Вялікае Сяло Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1977),
генерал-маёр (1942). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Ваенна-паветр. (1933), Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце, задушэння кранштацкага паўстання 1921. З 1924 нач. палкавой школы, камандзір палка, выкладчык акадэміі Генштаба. У Вял.Айч. вайну з 1941 нам. начальніка, начальнік штаба ВПСЧырв. Арміі, камандуючы авіягрупай Стаўкі на Бранскім і Паўд.-Зах. франтах, нам. начальніка штаба Паўд.-Зах. і Сталінградскага франтоў. Удзельнік распрацоўкі Ялецкай і Растоўскай аперацый. Да 1961 на адказных пасадах у Сав. Арміі, выкладчыцкай і навук. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЗІН (Берзінь) Рэйнгольд Іосіфавіч
(16.7.1888, б. маёнтак Кінігсгоф, Валміерскі р-н, Латвія — 11.11.1939),
савецкі ваен. дзеяч. З 1905 чл.РСДРП. З 1914 у арміі. У 1917 старшыня выканкома корпуса, нам. старшыні выканкома 2-й арміі (Нясвіж), чл.ВРКЗах. фронту. Камандаваў 1-м Мінскім рэв. атрадам, 2-й рэв. арміяй у час ліквідацыі ў Магілёве СтаўкіВярх. галоўнакамандуючага ўзбр. сіламі Расіі як цэнтра контррэвалюцыі, у барацьбе супраць Цэнтр. Рады на Украіне, у час разгрому антысав. мяцяжу 1-га польск, корпуса Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага. У 1918 галоўнакамандуючы Зах. фронтам па барацьбе з контррэвалюцыяй, камандуючы Паўн.-Урала-Сібірскім фронтам. З 1919 чл. Рэўваенсавета Зах., Паўд.-Зах., Паўд., Туркестанскага франтоў, з 1924 — Зах.ваен. акругі. З 1927 на гасп. рабоце. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЎКА ПАДА́ТКУ,
велічыня падатку на адзінку падаткаабкладання (га зямлі, трансп. сродкі, рубель даходу і інш.). Устанаўліваецца падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для кожнага аб’екта абкладання. Адрозніваюць С.п. цвёрдыя, прапарцыянальныя, прагрэсіўныя. Цвёрдыя С.п. ўстанаўліваюцца ў абсалютнай суме і не залежаць ад велічыні даходаў (падаткі на зямельны ўчастак, дом, каштоўныя паперы і інш.). На Беларусі, напр., у 2002 С.п. на маёмасць фіз. асобы (дом, дача, гараж) складала 0,1% ад вартасці аб’екта абкладання. Прапарцыянальныя С.п. ўстанаўліваюцца ў аднолькавым працэнце да даходу незалежна ад яго велічыні. З ростам даходу падатак прапарцыянальна павялічваецца. Прыкладам такога падаткаабкладання на Беларусі з’яўляецца падатак на прыбытак бел. устаноў (С.п. — 24%; 2002). Прагрэсіўныя С.п. павялічваюцца па меры росту абкладанага даходу. Прагрэс.стаўкі на Беларусі ўжываюцца пры спагнанні падаходнага падатку з фізічных асоб (5 ставак).