ЛЯ́НДА (Юрый Аўраамавіч) (29.3.1892, Мінск — 19.8.1960),
генерал-лейтэнант ветэрынарнай службы (1944). Праф. (1946). Скончыў Варшаўскі вет.ін-т (1916). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн. і Ленінградскім франтах, удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, баёў пад Ноўгарадам, у Карэліі і Прыбалтыцы. У 1945—49 нач.вет.службы Ленінградскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ІНСКАЯ СЛУ́ЖБА,
выкананне грамадзянамі ўстаноўленага законам абавязку воінскага. У Рэспубліцы Беларусь воінская служба — канстытуцыйны абавязак грамадзян і актыўная форма выканання імі свайго доўгу па абароне Айчыны. Праходжанне яе вызначаецца законам аб воінскім абавязку і ваен. службе і інш.заканад. актамі. На Беларусі воінская служба складаецца з абавязковай ваеннай службы і службы ў запасе. У некаторых краінах рэгламентуецца законамі аб воінскай павіннасці, а таксама кантрактамі, якія заключаюцца на пэўны тэрмін пры найме на воінскую службу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗЕРЦІ́РСТВА (ад франц. déserteur),
воінскае злачынства, якое заключаецца ў самавольным пакіданні вайск. часці або інш. падраздзялення з мэтай ухілення ад ваен.службы. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь Д. лічыцца таксама няяўка ваеннаслужачага з той жа мэтай на службу пры назначэнні, пераводзе, з камандзіроўкі, водпуску або з лячэбнай установы. Адказнасць за Д. настае незалежна ад працягласці часу, на працягу якога ваеннаслужачы знаходзіўся па-за межамі часці ці месца службы. Д. караецца пазбаўленнем волі, у ваенны час — нават пакараннем смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ ВО́ІНСКІЯ,
злачынствы супраць устаноўленага парадку нясення воінскай службы, якія ўчыняюцца ваеннаслужачымі Узбр. Сіл, а таксама ваеннаабавязанымі ў час праходжання імі збораў. Крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за непадпарадкаванне, невыкананне загаду, супраціўленне начальніку або прымушэнне яго да парушэння службовых абавязкаў, пагрозу начальніку і гвалтоўныя дзеянні супраць яго, абразу падначаленым начальніка або начальнікам падначаленага, парушэнне статутных правіл паміж ваеннаслужачымі, самавольныя адлучка і пакіданне часці або месца службы, дэзерцірства, ухіленне ад воінскай службы праз членашкодніцтва ці інш. спосабам, прамотванне, страта, знішчэнне ці пашкоджанне ваен. маёмасці, парушэнне правіл абыходжання са зброяй, рэчывамі і прадметамі, што маюць павышаную небяспеку для навакольных, выдаванне ваен. тайны, злоўжыванне ўладай, перавышэнне або бяздзейнасць улады, самавольнае пакіданне поля бою, добраахвотная здача ў палон, марадзёрства, насілле над насельніцтвам у раёне ваен. дзеянняў, дрэннае абыходжанне з ваеннапалоннымі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРВЕ́Т (франц. corvette),
1) лёгкі карабель для разведкі, пасыльнай службы і выканання інш. задач у ветразевым ваенным флоце 17—19 ст. У сярэдзіне 19 ст. з’явіліся колавыя, а потым вінтавыя ветразева-паравыя К.
2) Баявыя караблі спец. пабудовы для процілодачнай і проціпаветр. абароны і нясення вартавой службы ў флатах Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краін у час 2-й сусв. вайны.
3) У шэрагу сучасных марскіх дзяржаў тып найменшага ваен. карабля (водазмяшчэннем 500—1000 т) для канваіравання і абароны ад падводных лодак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІФЕ́СТ АБ ВО́ЛЬНАСЦІ ДВАРА́НСТВА 1762,
«Аб дараванні вольнасці і свабоды ўсяму расійскаму дваранству», закон Рас. імперыі, які пашырыў саслоўныя правы і прывілеі дваранства. Выдадзены 1.3.1762 імператарам Пятром III. Вызваляў дваран ад абавязковай цывільнай і ваен. (у мірны час) службы, дазваляў ім бесперашкодна выязджаць за мяжу з абавязкам вяртацца па патрабаванні ўрада. «Вызваленне» дваран паводле маніфеста спарадзіла ў прыгонных сялян неабгрунтаваныя спадзяванні на хуткае ўласнае вызваленне ад «службы» памешчыкам, што паўплывала на ўзмацненне сац. напружанасці ў рас. вёсцы напярэдадні сялянскай вайны 1773—75.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРОЛЬДМА́ЙСТАР,
службовая асоба ў Расіі ў 1722—1917, якая ўзначальвала Герольдыю (Герольдмайстарскую кантору). Выконваў функцыі герольда: загадваў складаннем гербаў, дваранскіх спісаў, сачыў, каб дваране не ўхіляліся ад дзярж.службы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (23.8.1916, г. Саратаў, Расія — 9.10.1998),
бел. ваенны дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1941). З 1945 дырыжор Групы сав. войск у Германіі, з 1950 нач., з 1959 маст. кіраўнік аркестра штаба БВА (адначасова нач. ваенна-арк.службы акругі), з 1962 нач.ваен.-арк.службыПаўд. групы сав. войск. У 1967—86 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі (з 1981 дацэнт). Аўтар маршаў, апрацовак бел.нар. песень і танцаў для духавога аркестра; аранжыраваў для яго 3-і фп. канцэрт Дз.Кабалеўскага, сцэну пісьма Таццяны з оперы П.Чайкоўскага «Яўген Анегін», творы У.Алоўнікава, Я.Глебава, Р.Пукста, Н.Сакалоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЛУ́ШНІК,
асоба, якая рыхтуецца да пострыгу ў манахі і праходзіць выпрабаванні. Прымае зарок жыцця ў манастыры. У адпаведнасці з манастырскім статутам выконвае розныя паслушэнствы (ніжэйшыя абавязкі ў час царк.службы і ў манастырскай гаспадарцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ГЕР (англ. lugger),
невялікае 2—3-мачтавае судна 1-й пал. 19 ст. з рэйкавым ветразевым абсталяваннем. На верхняй палубе Л. меў адкрытую батарэю з 10—16 гармат невял. калібру. Выкарыстоўваўся пераважна для пасыльнай службы.