расійскі гісторык. Чл.-кар.Рас.АН (2000). Д-ргіст.н. (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1960 у Археаграфічнай камісіі АНСССР, з 1965 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АНСССР (цяпер Ін-тславяназнаўстваРас.АН). Даследуе сац., этнічную і культ. гісторыю зах. славян у эпоху сярэдневякоўя, гісторыю міжнар. адносін Цэнтр., Усх. і Паўд.-Усх. Еўропы ў 16—17 ст., гісторыю царквы ў зах. і ўсх. славян эпохі сярэдневякоўя. Адзін з аўтараў кн. «Развіццё этнічнай самасвядомасці славянскіх народаў у эпоху ранняга сярэдневякоўя» (1982), «Развіццё этнічнай самасвядомасці славянскіх народаў у эпоху сталага феадалізму» (1989), «Брэсцкая унія 1569 г. і грамадска-палітычная барацьба на Украіне і ў Беларусі ў канцы XVI — пачатку XVII ст.» (ч. 1—2, 1996—99) і інш.
Тв.:
Русско-польские отношения и балтийский вопрос в конце XVI — начале XVII в. М., 1973;
Русско-польские отношения и политическое развитие Восточной Европы во второй половине XVI — начале XVII в. М., 1978;
Отношения государства и церкви у восточных и западных славян: (Эпоха средневековья). М., 1992;
Сказания о начале славянской письменности. СПб., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НКА (Glinka) Станіслаў (н. 6.12.1914, в. Янкі Млодэ Астралэнцкага ваяв., Польшча),
польскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1957). Скончыў Варшаўскі ун-т (1950). У 1957—84 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН (з 1972 заг. аддзела бел. мовы). Гал. кірункі навук. дзейнасці — бел. і польск. дыялекталогія, мова бел. фальклору. Сааўтар і рэдактар «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—3, 1980—93), прысвечанага фанетыцы і марфалогіі гэтых гаворак.
Тв.:
O gęzyku białoruskich pieśni ludowych // Federowski M. Lud białoruski. Warszawa, 1969. Т. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКА Іван Іванавіч (н. 31.7.1919, в. Букарава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
гісторык. Д-ргіст.н. (1963), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1947). З 1952 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН. Гал. рэдактар час. «Советское славяноведение» (1965—86), прэзідэнт Міжнар. камісіі па славяназнаўстве (1985—90). Даследуе агр. гісторыю сярэднеўсходняга еўрап. рэгіёна, новую і навейшую гісторыю Польшчы і сав.-польскія адносіны.
Тв.:
Крестьянская реформа 1864 г. в Царстве Польском. М., 1962;
Прусская аграрная реформа. М., 1989;
Аграрные реформы в Австрии, Пруссии и России в период перехода от феодализма к капитализму: (Сравнит. очерк). М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАЎСКІ (Dobrovský) Іосеф (17.8.1753, Дзьярмат, каля г. Дзьёр, Венгрыя — 6.1.1829),
чэшскі асветнік-славіст. Адзін з заснавальнікаў славяназнаўства, дзеяч чэш. Адраджэння. Вучыўся ў Пражскім ун-це (1768—76). Чл. Каралеўскага т-ва навук у Празе (з 1784), ганаровы чл.Рас.АН (з 1820) і акадэмій інш. краін. Заклаў асновы параўнальнага вывучэння славянскіх моў, культуры і гісторыі. Аўтар прац «Гісторыя чэшскай мовы і літаратуры» (1792), «Глагалітыка» (1807), «Асновы стараславянскай мовы» (1822), цыкла артыкулаў «Крытычныя спробы ачышчэння чэшскай гісторыі ад пазнейшых выдумак» (1803—19) і інш. Выдаваў навук. славістычныя зб-кі «Славін» (1806—08) і «Славанка» (1814—15).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КАЎ Барыс Дзмітрыевіч (21.4.1882, г. Міргарад, Украіна — 9.9.1953),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1935). Д-ргіст.н. (1934). Ганаровы чл.АНБССР (1947). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). З 1910 выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Пярмі, Сімферопаля, Масквы. Дырэктар Ін-та гісторыі (з 1937), Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры (1944—46), Ін-та славяназнаўства (1947—51) АНСССР. Акад.-сакратар Аддзялення гісторыі і філасофіі АНСССР (1946—53). Аўтар падручнікаў для ВНУ, прац па гісторыі Ноўгарада, Кіеўскай Русі (стваральнік яе сав. канцэпцыі—феад. дзяржава, агульная радзіма рускіх, украінцаў, беларусаў і інш.), рас. сялянства, паўд. і зах. славян, крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́МА (Zima) Міласлаў (н. 3.1.1920, Прага),
чэшскі мовазнавец-славіст. Д-рслав. філалогіі (1953). Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1950). З 1954 у Ін-це славяназнаўства Чэхаславацкай АН, у 1961—84 супрацоўнік Слав. б-кі ў Празе. Даследаваў пытанні транскрыпцыі, транслітарацыі, арфаграфіі і анамастыкі бел., польск., рус., балг. і славенскай моў («Некаторыя прапановы па транслітарацыі алфавіта і іх тэарэтычная аснова», 1963, «Транслітэрацыя, транскрыпцыя і іншыя віды перадачы», 1986). Шэраг артыкулаў прысвяціў праблемам бел. мовазнаўства: «Паходжанне назвы «Белая Русь» (1957), «Умовы так званага пералівання імён у нацыянальныя формы паміж усходнеславянскімі мовамі» (1972), «Нататкі пра беларускую літаратурную мову» (1980), «Францішак Скарына і яго імя» (1990) і інш. Перакладае з слав. моў, у т. л. з беларускай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Анатоль Піліпавіч (н. 16.8.1925, с. Родзіна Алтайскага краю, Расія),
бел. і рас. гісторык. Д-ргіст.н. (1963), праф. (1969). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1946). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (1950—56), у Ін-це гісторыі АНСССР (1957—70), праф. Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС (1971—80), кіраўнік праблемнай групы ў Ін-це славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН (1981—88). Аўтар прац па гісторыі рэв.-дэмакр. руху на Беларусі ў 19 ст., пра дзейнасць К.Каліноўскага, Ф.Савіча і інш.
Тв.:
Сигизмунд Сераковский. М., 1959;
Франц Савіч. Мн., 1961;
Революционные связи народов России и Польши, 30—60 гг. XIX в. М., 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРАЦЮ́К (Kondratiuk) Міхаіл (н. 6.3.1934, в. Дубіны Беластоцкага ваяв., Польшча),
польскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1984), праф. (1992). Скончыў ф-ты рус. (1958) і бел. (1961) філалогіі Варшаўскага ун-та. З 1960 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН (у 1985—92 заг. аддзела бел. мовы). З 1992 заг. кафедры бел. філалогіі Ін-та ўсх.-слав. філалогіі (Варшава). Даследуе фанетыку, лексіку, словаўтварэнне і анамастыку гаворак Беласточчыны («Вакалізм беларуска-ўкраінскіх гаворак Гайнаўскага павета», 1964; «Назвы жыхароў, утвораныя ад назваў вёсак і гарадоў у гаворках усходняй Беласточчыны», 1972; «Анамастычныя даследаванні ў беластоцкім рэгіёне», 1981; «Беларускія і літоўскія элементы ў сістэме польскай тапаніміі і мікратапаніміі апелятыўнага паходжання», 1983, і інш.). Сааўтар «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—2, 1980—89). Віцэ-прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі беларусістаў (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЭ́МБСКАЯ-ЯБЛО́НСКАЯ (Obrębska-Jabłońska) Антаніна (12.1.1901, в. Пчэльня, Украіна — 19.11.1994),
даследчыца польскай, усх.-слав., у т. л.бел., моў. Д-рфілал.н., праф. Адзін з арганізатараў і кіраўнік (1956—72) кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. У 1953—57 кіравала секцыяй укр. і бел. філалогіі ў Польска-сав. ін-це, у 1958—68 аддзелам бел. мовы ў Ін-це славяназнаўства Польскай АН. Асн. кірункі навук. прац — дыялекталогія, гісторыя і культура польск. мовы, русістыка, беларусістыка (польска-бел.-літоўскае моўнае памежжа, гісторыя мовы, анамастыка). Рэдактар (з М.В.Бірылам) «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (1962). Кіравала падрыхтоўкай да выдання «Люду беларускага» М.Федароўскага (т. 5—7, 1958—69). Па яе ініцыятыве распачата вывучэнне гаворак Беласточчыны і выданне дыялектнага атласа рэгіёна (т. 1—3, 1980—89).
Літ.:
Czurak M. Bibliografia prac Antoniny Obrębskiej-Jabłońskiej // Acta Bałtico-Slavica. 1984. № 16.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЧЭ́ТА Уладзімір Іванавіч (21.10.1878, г. Палтава, Украіна —23.6.1947),
бел. гісторык-славіст. Акад.АНБССР (1928), АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Д-рн. (1918), засл.праф.Бел. рэспублікі (1926), засл. дз. нав.Узб. ССР (1943). Скончыў Маскоўскі ун-т (1901). У 1910—11 прыват-дацэнт, у 1918—22 праф. Маскоўскага ун-та. Адзін са стваральнікаў і старшыня праўлення Бел.навук.-культ.т-ва ў Маскве (1918—19), чытаў курс лекцый «Гісторыя беларускага народа» ў Бел.нар. ун-це ў Маскве. Па прапанове ўрада БССР узначаліў Маск. камісію па арганізацыі БДУ, з ліп. 1921 першы рэктар БДУ. Адзін з арганізатараў Інбелкульта (аўтар яго статута) і АНБССР, архіўнай справы ў БССР. Чл.ЦВКБССР у 1921—30. 13.9.1930 П. арыштаваны па т.зв. «акадэмічнай справе». У жн. 1931 сасланы на 5 гадоў у г. Вятка, у чэрв. 1934 месца ссылкі заменена на г. Варонеж, дзе ён працаваў прафесарам у пед. ін-це. У 1935 справа П. перагледжана, ён пераехаў у Маскву, выкладаў у ВНУ. З 1937 працаваў у Ін-це гісторыі АНСССР, дзе з 1939 узначальваў сектар славяназнаўства, адначасова быў заг. кафедры зах. і паўд. славян Маскоўскага ун-та. У 1941 разам з ін-там эвакуіраваны ў Ташкент. У 1946 разам з акад. Б.Дз.Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Ін-та славяназнаўстваАНСССР. Даследаваў праблемы гісторыі Беларусі, ВКЛ і Расіі 16—20 ст., Украіны, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі. Вял. значэнне надаваў прапагандзе і папулярызацыі бел. мовы і л-ры.
Тв.:
История крестьянских волнений в России. Мн., 1923;
Гісторыя Беларусі. Ч. 1. М.; Л., 1924;
Основные моменты исторического развития Западной Украины и Западной Белоруссии. М., 1940;
Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. 2 изд. М., 1958;
Белоруссия и Литва, XV—XVI вв. М., 1961;
Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. Мн., 1991.
Літ.:
Славяне в эпоху феодализма: 100-летию В.И.Пичеты. М., 1978;
Академик В.И.Пичета: Страницы жизни. Мн., 1981;
В.И.Пичета: Биобиблиогр. указ. Мн., 1978;
Брачев В.С. «Дело историков» 1929—31. СПб., 1997;
Иоффе Э.Г. Академик В.И.Пичета (1878—1947) // Новая и новейшая история. 1996. №5.