ВУЛКАНІ́ЧНАЯ СЬЕ́РА, Ціхаакіянская Кардыльера,

ланцуг вулканічных конусаў, які цягнецца ўздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Цэнтр. Амерыкі. Дзеючыя вулканы: Тахумулька (4217 м) у Гватэмале (найвыш. пункт Цэнтр. Амерыкі), Санта-Ана, Ісалька (Сальвадор), Ірасу (Коста-Рыка) і інш.

т. 4, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУЖУ́Й (Jujuy), Сан-Сальвадор-дэ-Жужуй,

горад на ПнЗ Аргенціны, на р. Рыо-Грандэ-дэ-Жужуй (бас. Параны). Адм. ц. прав. Жужуй. Засн. ў 1593. Каля 300 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г., горна-здабыўнога (свінец, цынк) і лесапрамысл. раёна. Харч. і лесапільныя прадпрыемствы.

т. 6, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЦЭНТРАЛЬНААМЕРЫКА́НСКІХ ДЗЯРЖА́Ў (Organization Central American States; АЦАД),

рэгіянальная арг-цыя дзяржаў Цэнтр. Амерыкі. Створана ў 1951. Аб’ядноўвае Гандурас, Гватэмалу, Коста-Рыку, Нікарагуа, Сальвадор. Статут прадугледжвае магчымасць далучэння Панамы. Паводле Хартыі 1965 мэта арг-цыі — узаемадапамога, эканам., сац. і паліт. супрацоўніцтва ў Цэнтр. Амерыцы. Вышэйшыя органы — нарады кіраўнікоў краін-удзельніц і міністраў замежных спраў. Штаб-кватэра ў Сан-Сальвадоры.

т. 1, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Партыя нацыянальнага прымірэння (Сальвадор) 9/335

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУ́РЫЯ (Luria) Сальвадор Эдуард (13.8. 1912, г. Турын, Італія — 6.2.1991),

амерыканскі вірусолаг і генетык; адзін з заснавальнікаў генетыкі мікраарганізмаў. Чл. Нац. АН ЗША (1959). Скончыў Турынскі ун-т (1935). З 1950 праф.

Ілінойскага ун-та, з 1959 — Масачусецкага тэхнал. ін-та, з 1974 адначасова дырэктар Цэнтра ракавых даследаванняў. Навук. працы па даследаванні структуры і ўзнаўлення бактэрыяфагаў. Адкрыў механізм рэплікацыі вірусаў. Нобелеўская прэмія 1969 (разам з А.Д.Хершы і М.Дэльбрукам).

С.Лурыя.

т. 9, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬЕ́НДЭ ГО́СЕНС (Allende Gossens) Сальвадор (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973),

дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп. Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блока Нар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту.

С.Альендэ Госенс.

т. 1, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛУ́ЧАНЫЯ ПРАВІ́НЦЫІ ЦЭНТРА́ЛЬНАЙ АМЕ́РЫКІ,

федэрацыя 5 цэнтр.-амер. рэспублік (Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Сальвадор і Коста-Рыка), якія разарвалі унію з Мексікай у 1823—39. Сталіца — г. Гватэмала. Канстытуцыя З.п.Ц.А., прынятая ў ліст. 1824, адмяняла рабства, скасоўвала феад. тытулы, гарантавала свабоду друку. Заканад. ўлада належала двухпалатнаму парламенту, на чале федэрацыі стаяў прэзідэнт. Абраны ў 1830 прэзідэнтам ліберал Ф.​Марасан правёў шэраг рэформ, у т. л. секулярызацыю царк. зямель і ўвядзенне свабоды веравызнання. У 1838 кансерватары, якія развязалі грамадз. вайну, разграмілі войскі Марасана і ў 1839 скасавалі федэрацыю. Спробы аднавіць яе ў 1842, 1895—98 і 1921—22 поспеху не мелі.

т. 7, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЛВАДО́Р (Salvador), Сан-Сальвадор, Баія,

горад на ПнУ Бразіліі, на беразе зал. Тодуз-ус-Сантус Атлантычнага акіяна. Адм. ц. штата Баія. Засн. партугальцамі ў 1549, да 1763 — адм. ц. каланіяльнай Бразіліі. Больш за 2,2 млн. ж. (2000). Марскі порт (вываз какавы, кавы, тытуню, цукру, каштоўнай драўніны). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: хім., харчасмакавая, тэкст., гарбарна-абутковая, дрэваапрацоўчая. У прамысл. прыгарадах — нафтаперапр., нафтахім., маш.-буд. прам-сць, чорная металургія. 2 ун-ты. Маст. і інш. музеі. Шматлікія арх. помнікі 16—18 ст.: палацы, саборы, кляштары і інш. Гіст. цэнтр С. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

т. 14, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нацыянальны саюз апазіцыі (адзіны выбарчы блок, Сальвадор) 9/335

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛА́ПАГАС (Galápagos), Чарапашыя астравы, архіпелаг Калон,

група з 16 вял. і больш за 50 малых астравоў у Ціхім ак., паблізу ад экватара, на З ад Паўд. Амерыкі. Правінцыя Эквадора. Найб. а-вы: Ісабела, Фернандзіна, Сан-Сальвадор, Санта-Крус і Сан-Крыстобаль. Пл. 7,8 км². Нас. 6,1 тыс. чал. (1992). Галапагас — астравы вулканічнага паходжання з патухлымі і дзеючымі вулканамі. Выш. да 1707 м. Клімат экватарыяльны, пасатны, сухі. Абмываюцца астравы халодным Перуанскім цячэннем; сярэднегадавая т-ра 23 °C. Да выш. 220 м саванны з калючымі хмызнякамі, участкі пустынь, вышэй — вільготныя імхі, лішайнікі, папараці. У фауне шмат рэліктаў і эндэмікаў: гіганцкія чарапахі, яшчаркі ігуаны, фрэгаты, фламінга, пеліканы і інш. Нац. парк. Галапагас.

т. 4, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)