КА́МЕРНА-ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ АНСА́МБЛЬ БЕЛАРУ́СКАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ І РА́ДЫЁ Створаны ў 1932 як секстэт домраў з артыстаў аркестра рус.нар. інструментаў Бел. радыёкамітэта. У рэпертуары творы рус. і зах.-еўрап. класікі, апрацоўкі фальклору народаў б.СССР. У 1935 удзельнічаў у першых запісах бел. музыкі на грампласцінкі (інстр. і вак. творы бел. кампазітараў, апрацоўкі бел.нар. песень у выкананні Л.Александроўскай, І.Балоціна, М.Дзянісава, Р.Млодак, В.Несцярэнкі, М.Пігулеўскага). Выступаў таксама з хорам Бел.радыё. У 1941—44 не працаваў. З 1971, пасля ўключэння ў ансамбль арфы, баяна, цымбалаў і ўдарных інструментаў, сучасная назва. Рэпертуар узбагачаецца за кошт пералажэнняў сусв. папулярнай музыкі розных кірункаў. Кіраўнікі: Г.Лабанок (з 1938), Г.Жыхараў (з 1946), Л.Смялкоўскі (з 1960), А.Халшчанкоў (1976—79), Я.Валасюк (1983—91), А.Арабей (з 1995). Сярод салістаў (1998): Г.Радзько, Т.Пячынская. В.Кучынскі, А.Золатава.
Літ.:
Жураўлёў Дз.М. Камерна-інструментальны ансамбль Беларускага тэлебачання і радыё. Мн., 1982.
Н.Я.Бунцэвіч.
Камерна-інструментальны ансамбль Беларускага тэлебачання і радыё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР БЕЛАРУ́СКАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ І РА́ДЫЁ, Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Створаны ў 1958 як канцэртна-эстрадны, з 1975 эстр.-сімф., з 1979 сімф. аркестр, з 1958 гал. дырыжор Ю.Бяльзацкі, з 1961 — маст. кіраўнік і гал. дырыжор Б.Райскі (у 1965 дырыжор Я.Глебаў), з 1989 — засл. дз. маст. Украіны В.Лявонаў, з 1993 — А.Лапуноў. Напачатку аркестр выконваў пераважна творы лёгкай музыкі, з 1960-х г.гал. ўвагу аддаваў буйным сімф. творам. Калектыў прапагандуе музыку бел. кампазітараў. Здзейсніў фондавыя запісы опер бел. кампазітараў «Агатка, ці Прыезд пана» Я.Голанда, «Фауст» А.Радзівіла, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «Андрэй Касценя» М.Аладава, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Зорка Венера» Ю.Семянякі, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Матухна Кураж» С.Картэса; радыёоперы «Барвовы золак» К.Цесакова; музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца», «Маленькі прынц» Глебава, муз. камедый «Паўлінка» Семянякі і «Несцерка» Р.Суруса; сімфоній Л.Абеліёвіча, М.Аладава, У.Алоўнікава, Глебава, Ф.Пыталева, Цесакова, а таксама творы Г.Гарэлавай, Г.Ермачэнкава, А.Клеванца, В.Кузняцова, І.Лучанка, А.Хадоскі і інш. Запісаў шэраг твораў класічнага рэпертуару і сучасных кампазітараў. Першы выканаўца сюіты з балета «Маленькі прынц» і 5-й сімфоніі Глебава, фп. канцэрта Абеліёвіча, 3-й і 4-й сімфоній А.Мдывані, 2-й сімфоніі У.Дарохіна, сімфоніі-канцэрта «Каляды. Ражаство» Суруса, 4-й сімфоніі «Белая Русь» Хадоскі, скрыпічнага канцэрта Гарэлавай, кантаты «Трава-мурава» Л Шлег і інш. Значнае месца займае канцэртная і гастрольная дзейнасць. Удзельнічае ў аўтарскіх канцэртах бел. кампазітараў. З аркестрам выступалі і рабілі запісы бел. і замежныя спевакі і інструменталісты.
Літ.:
Мдзівані Т. Удзячнасць пошуку // Мастацтва Беларусі. 1983. № 5;
Яе ж Новые пути оркестра // Муз. жизнь. 1983. № 8;
Друкт А. Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё. Мн., 1984.
А.А.Друкт, В.У.Мазанік.
Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё. 1990-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Хроніка (у перыёдыцы, кіно, радыё) 11/81
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Яўген Рыгоравіч) (3.10.1937, г. Сянно Віцебскай вобл. — 3.1.1999),
бел пісьменнік. Канд.гіст.н. (1974). Д-рфілал.н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1963). Працаваў на Бел.радыё, у 1970—71 заг. рэдакцыі газ. «Мінская праўда». З 1974 у БДУ (у 1978—94 заг. кафедры). Друкаваўся з 1958. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяд. «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1977), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1982), «Закон прыцяжэння» (1990), у якіх узнімаў маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Даследаваў гісторыю і развіццё бел.радыё, тэлебачання.
Тв.:
Беларускае радыё: Гісторыя, перспектывы развіцця. Мн., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВІТА́Н (Юрый Барысавіч) (2.10.1914, г. Уладзімір, Расія —4.8.1983),
расійскі дыктар радыё. Нар.арт. Расіі (1973). Нар.арг.СССР (1981). З 1931 працаваў на Усесаюзным радыё. Валодаў рэдкім па тэмбры і выразнасці голасам. Чытаў найб. важныя афіц. паведамленні, у т. л. ў перыяд Вял.Айч. вайны. Дыктарскі стыль вызначаўся высокай акцёрскай культурай, строгай узвышанасцю інтанацыі і адначасова дакладнасцю, прастатой, даступнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦВІ́ННІК (Любоў Якаўлеўна) (29.1.1914, Мінск — 3.12.1980),
дыктар беларускага радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). З 1930 у К-це па радыёфікацыі і радыёвяшчанні пры Саўнаркоме БССР. У Вял.Айч. вайну дыктар Татарскага і Усесаюзнага радыё, з 1944 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Працавала над радыёкампазіцыямі тэатр. спектакляў (Бел.т-ра імя Я.Купалы «Пакуль вы маладыя» паводле І.Мележа, «Жан Крыстоф» паводле Р.Ралана і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗЕ́ЛЬНІКАВА (Галіна Феліксаўна) (н. 25.10.1927, Мінск),
бел. дыктар радыё. Засл. арт. Беларусі (1975). Вучылася ў Бел.тэатр.-маст. ін-це (1948—50). Працавала ў газ. «Мінская праўда» (з 1950). У 1958—93 дыктар Бел.радыё (у 1980—83 кіраўнік дыктарскай групы). Вяла перадачы разнастайнага жанру: літ.-драм. радыёкампазіцыі, радыёпастаноўкі. Удзельнічала ў трансляцыях урачыстых маніфестацый, вечароў і інш. Вяла перадачу для дзяцей «Загадкі лясной палянкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕВА (Таццяна Міхайлаўна) (н. 15.6.1920, Мінск),
бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла Ленінградскі тэатр.ін-т (1945). У 1941—42, 1946—49 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, потым у Белдзяржфілармоніі, на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1956—76 на Бел.радыё (з 1971 гал. рэжысёр рэдакцыі для дзяцей і юнацтва). Радыёпастаноўкі Аляксеевай дакладна раскрываюць маст. якасці твора, вызначаюцца глыбокай распрацоўкай характараў, нац. каларытам, выхаваўчай накіраванасцю.