металарэзны інструмент, якім наразаюць ці накатваюць вонкавую разьбу на балтах, шрубах або інш. дэталях машын. Да найб. пашыраных наразных П. адносяцца разразныя (круглыя, квадратныя, шасцігранныя), суцэльныя круглыя (леркі) і трубчастыя. Накатныя П. складаюцца з дзвюх прамавугольных прызмаў (ці двух ролікаў), профіль рабочай часткі якіх процілеглы профілю разьбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТРЫ́КЦЫЯ (ад электра... +лац. strictio сцісканне, сцягванне),
дэфармацыя дыэлектрыка, прапарцыянальная квадрату напружанасці прыкладзенага эл. поля. Не змяняе знак пры змене напрамку эл. поля на процілеглы. Пры наяўнасці адваротнага п’езаэфекту (гл.П’езаэлектрычнасць) з’яўляецца малой нелінейнай дабаўкай да яго. Не мае адваротнага эфекту (пад уздзеяннем мех. напружанняў мяняецца толькі дыэлектрычная пранікальнасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНІМА́ННЕ, адыманне,
арыфметычнае дзеянне, якое заключаецца ў знаходжанні аднаго са складаемых па вядомай суме і другім складаемым; процілеглае складанню. Сума ў гэтым выпадку наз.памяншаемым, дадзенае складаемае — аднімаемым, невядомае (вынік) — рознасцю. Каб ад аднаго ліку адняць другі, дастаткова да памяншаемага дадаць лік, процілеглы аднімаемаму. Напр.: 7 − 5 = 7 + (-5) = 2; a − b = a + (-b).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРАЧА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
частка аптычнай сістэмы для змены напрамкаў восяў сіметрыі відарыса аптычнага, створанага аб’ектывам, на процілеглы. Паводле канструкцыі абарачальную сістэму падзяляюць на лінзавыя (складаюцца з лінзаў і апертурнай дыяфрагмы), прызмавыя (пабудаваны на выкарыстанні поўнага ўнутр. адбіцця святла), люстраныя (складаюцца з некалькіх люстэркаў) і валаконна-аптычныя. Выкарыстоўваюцца ў біноклях, перыскопах і інш. аптычных прыладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕ́РБАЛА (ад грэч. hyperbolē перабольшанне),
мастацкі прыём, заснаваны на рэзкім перабольшанні асобных рыс чалавечага характару, уласцівасцей прадмета ці з’явы з мэтай завастрыць на іх увагу чытача. Пашырана ў фальклоры, асабліва ў казках і легендах. Гіпербалу часта выкарыстоўваюць у творах рамантычнай л-ры з мэтай стварэння незвычайных характараў і падзей, узмацнення іх маст. выразнасці. Процілеглы гіпербале стылістычны прыём — літота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РА СІЛ,
дзве роўныя па модулі і процілеглы па напрамку паралельныя сілы, прыкладзеныя да аднаго цела. Утварае вярчальнае дзеянне, якое характарызуецца момантам П.с. (гл.Момант сілы), і не мае раўнадзейнай. Адлегласць паміж лініямі дзеяння сіл наз. плячом сілы. Сістэма П.с., прыкладзеных да аднаго цела, мех. эквівалентная адной П.с., момант якой роўны геам. суме момантаў гэтых сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАМАГНІ́ЧВАННЕ,
змена напрамку вектара намагнічанасці астаткавай фера-ці ферамагн. матэрыялу на процілеглы. Адбываецца ў выніку ўздзеяння на матэрыял пастаяннага знешняга магн. поля, напрамак якога не супадае з напрамкам астаткавай намагнічанасці, або магн. поля, што мяняецца цыклічна (цыклічнае П.). П. звязана з затратамі энергіі, якія наз. стратамі П. Адрозніваюць страты: гістэрэзісныя, на віхравыя токі, на магн. вязкасць. З’ява П. выкарыстоўваецца ў запамінальных, пераключальных і інш.магн. прыладах. Гл. таксама Гістэрэзіс, Намагнічванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́СІЯмора
(ад лац. regressio адваротны рух, адыход),
паступовае адступанне мора ад берагоў. Адбываецца ў выніку падняцця сушы, апускання акіянічнага дна або змяншэння колькасці вады ў Сусв.ак. (напр., у эпоху мацерыковага зледзянення) або ў замкнёным вадаёме (пры арыдызацыі клімату і памяншэнні сцёку з сушы, напр., Аральскае м.). Неаднаразова адбываліся на працягу геал. гісторыі Зямлі, найб. значныя з іх супадалі з эпохамі гораўтварэння або ледавіковымі эпохамі. Процілеглы Р. працэс — трансгрэсія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСАНАНТЫ́ЗМ [ад лац. consonans (consonantis) зычны гук],
сістэма зычных гукаў мовы або дыялекту на пэўным этапе развіцця. У розных мовах адрозніваецца колькасцю зычных фанем, іх прыкметамі, адносінамі паміж сабой. У сучаснай бел.літ. мове сістэму К. ўтвараюць 39 зычных фанем. У аснову іх класіфікацыі пакладзены дыферэнцыяльныя прыкметы, якія вызначаюцца ўдзелам голасу і шуму, спосабам і месцам утварэння перашкоды ў ротавай поласці, дадатковай артыкуляцыяй (у бел. мове палаталізацыяй). К. процілеглы вакалізму — сістэме галосных гукаў мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСГРЭ́СІЯмора
(ад лац. transgressio пераход, перамяшчэнне),
наступанне мора на сушу ў выніку яе апускання пад уздзеяннем тэктанічных рухаў, радзей падняцця ўзроўню акіяна; працэс, процілеглырэгрэсіі. Складаецца з шэрагу менш працяглых наступанняў і адступанняў мора. Суправаджаецца абразіяй і ўтварэннем перарываў, вуглавых нязгоднасцей у асадканамнажэнні. Разрэз адкладаў пры Т. характарызуецца зменай знізу ўверх мелкаводных фацый больш глыбакаводнымі. Неаднаразова адбываліся ў геал. гісторыі Зямлі, лакальныя Т. назіраюцца і ў сучасны перыяд (напр., у Нідэрландах).