СКО́ФІЛД (Scofield) Пол (н. 21.1.1922, г. Херстпірпойнт, Вялікабрытанія),
англійскі акцёр. Вучыўся ў школах пры Рэпертуарным т-ры (1939, г. Кройдан) і пры т-ры «Маск» (1940—41, Лондан). З 1942 выступаў у Вандроўны.м, з 1944 у Бірмінгемскім, з 1946 у Шэкспіраўскім мемарыяльным (г. Стратфард-он-Эйван), з 1949 у інш. т-рах. Лепшая яго роля — Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра). Сярод інш. роляў: Лір, Макбет (аднайм. трагедыі Шэкспіра), Томас Мор («Чалавек на ўсе часы» Р.Болта; прыз 4-га Міжнар. кінафестывалю ў Маскве за лепшую мужчынскую ролю ў аднайм. фільме, 1966), Траплёў, Вайніцкі («Чайка», «Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). З 1954 здымаецца ў кіно. Сярод фільмаў: «Скарпіён», «Ганна Карэніна», «Гамлет» і інш. Гастраліраваў у СССР у 1955, 1964, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕНГ САМРЫ́Н (н. 25.5.1934, в. Как, Камбоджа),
палітычны і дзярж. дзеяч Камбоджы (у 1976—89 Кампучыя). Чл.Нар. (да 1991 Нар.-рэв.) партыі Камбоджы з 1959; чл. яе Выканкома (з 1977), ген. сакратар (1981—91), ганаровы старшыня (з 1991) ЦК. Удзельнік узбр. барацьбы супраць праамер. рэжыму ген. Лон Нола (з 1970), пасля яго падзення (1975) у арміі рэжыму «чырвоных кхмераў»: паліт. камісар і камандзір дывізіі, нам.нач. штаба Усх.ваен. зоны (1976—78). У 1978 узначаліў паўстанне вайск. часцей (падтрымана в’етн. войскамі) супраць улады Пол Пота. З канца 1978 старшыня ЦК Адзінага фронту нац. выратавання Кампучыі. Старшыня Нар.рэв. савета (1979—81), Дзярж. савета (1981—91) Камбоджы. Ва ўмовах фактычнага кантролю В’етнама над краінай і зацяжной грамадз. вайны з прыхільнікамі Пол Пота праводзіў курс на пабудову сацыялізму на в’етн. ўзор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВЫ́Я ХРАМАСО́МЫ,
храмасомы, якія вызначаюць адрозненне карыятыпаў асобін розных полаў у раздзельнаполых арганізмаў. Гомагаметны пол мае 2 аднолькавыя храмасомы (X-храмасомы). Гетэрагаметны пол мае адну X-храмасому (тып ХО, характэрны для клапоў, конікаў) або пару розных П.х. — X і Y (тып XY, характэрны для млекакормячых і чалавека) — і адносіцца пераважна да мужчынскага полу. Апладненне яйцаклеткі сперматазоідам, што нясе X-храмасому, прыводзіць да ўтварэння XX-зіготы, з якой развіваецца жан. асобіна; апладненне сперматазоідам, што не мае X-храмасомы, прыводзіць да паяўлення мужчынскай асобіны. У П.х. знаходзяцца таксама гены, якія вызначаюць не толькі палавыя, але і інш. прыкметы арганізма (т.зв. счэпленыя з полам). У параўнанні з X-храмасомай Y-храмасома часта мае менш генаў, шмат структурнага гетэрахрамаціну і меншая па велічыні. Неразыходжанне П.х. у аднаго з бацькоў у час утварэння палавых клетак прыводзіць да парушэнняў развіцця арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМІЁТЫКАў медыцыне,
вучэнне аб прыкметах (сімптомах) хвароб і паталаг. стане здароўя чалавека; састаўная частка дыягностыкі. Адрозніваюць С. агульную і асобную. Прадмет агульнай — прыкметы, якія адносяць да агульнай характарыстыкі хворага (пол, узрост, целасклад, спадчыннасць і інш.); асобнай — сімптомы канкрэтных захворванняў, механізмы іх узнікнення, развіцця і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСВЕСТЫ́ЗМ (ад транс... + лац. vestio апранаць), эанізм,
імкненне да пераапранання ў адзенне процілеглага полу; адна з форм палавой ненармальнасці. У адрозненне ад транссексуалізму прыхільнікі Т. не жадаюць зменьваць свой пол. Праяўляецца пастаянна або перыядычна. Большасць прыхільнікаў Т. — гетэрасексуалы (гл.Гетэрасексуальнасць), таксама гомасексуалы (гл.Гомасексуалізм), бісексуалы (гл.Бісексуальнасць). Т. патрабуе псіхатэрапеўт. карэкцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОМАГАМЕ́ТНАСЦЬ (ад гома... + гаметы),
характарыстыка арганізма (або групы арганізмаў), які мае ў храмасомным наборы пару або некалькі пар гамалагічных палавых храмасом і ўтварае аднолькавыя па наборы храмасом гаметы. Пол, прадстаўлены такімі асобінамі, наз.гомагаметным. У млекакормячых, рыб і некат. відаў раслін (каноплі, хмель, шчаўе) гомагаметнасць характэрна для жан. полу, у птушак, матылькоў і некат. відаў суніц — для мужчынскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАСПАРЫ́Я (ад іза... + спора), раўнаспоравасць,
утварэнне ў раслін спор аднолькавага памеру. Характэрна для папарацей (акрамя водных — сальвініі, марсіліі, азолы), хвашчоў, дзеразовых (за выключэннем селагінелы). У залежнасці ад умоў жыўлення і асвятлення ў некат. хвашчоў з аднолькавых спор развіваюцца дробныя (мужчынскія) зарасткі з антэрыдыямі ці буйныя (жаночыя) з архегоніямі. Пры рэгуляванні ўмоў прарастання спор можна змяніць пол зарастка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕСО́ТА (Minnesota),
штат на Пн ЗША, на З ад Вялікіх азёр. Пл. 218 тыс.км². Нас. 4658 тыс.чал. (1996), у т. л. каля 70% гарадскога. Адм. ц. — г.Сент-Пол. Паверхня — хвалістая раўніна, на ПнУ — узгоркі да 701 м. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -10 °C да -15 °C. Ападкаў да 700 мм за год. Асн. рака — Місісіпі; каля 10 тыс. азёр. Паводле вядомага бел. кліматолага А.Х.Шкляра, па прыродных асаблівасцях М. з’яўляецца бліжэйшым. аналагам Беларусі ў Паўн. Амерыцы. На ПнУ захаваліся хваёвыя лясы. Гал. галіна эканомікі — прамысловасць. Здабываюць жал. руду (больш за 50% усёй здабычы ЗША). У апрацоўчай прам-сці вылучаюцца мукамольная, масласыраробная, гарбарная. Развіты таксама маш.-буд., ваенная, металургічная (выплаўка чыгуну і сталі), суднабудаўнічая. Гал.прамысл. цэнтры Мінеапаліс, Сент-Пол, Дулут. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюць каля 70% тэрыторыі. Пераважае жывёлагадоўля. Разводзяць малочную і мясную буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак. Птушкагадоўля. Штат займае адно з першых месцаў у ЗША па вытв-сці сметанковага масла, сухога малака, сыру, адкорму індыкоў. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, жыта, цукр. буракі, бабовыя, лён-кудраш. Вял. плошчы пад кармавымі культурамі і сеянай травой. Транспарт чыг., аўтамаб., унутр. водны. Рачны порт Мінеапаліс, азёрны (на Верхнім воз.) — Дулут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЛІ (Copley) Джон Сінглтан (3.7.1738, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 9.9.1815),
амерыканскі жывапісец і мініяцюрыст. Чл. Лонданскай АМ (1779). Буйнейшы амер. партрэтыст каланіяльнага перыяду. З 1774 працаваў пераважна ў Лондане. Зазнаў уплыў англ. партрэтнага жывапісу 17—18 ст. Працаваў у рэаліст. манеры. Сярод твораў: «Сёстры Мэры і Элісбет Роял» (1755—62), «Хлопчык з вавёркай-ляцягай» (каля 1765), «Пол Рэвір» (1765), «Нікалас Бойлстан» (1767), «Дораці Уэндэл Скайнэр» (1772), «Томас Міфлін з жонкай» (1773), «Сям’я мастака» (1780) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НІЙ,
1) у рымскай міфалогіі добры дух, звышнатуральная істота, якая ахоўвае чалавека на працягу ўсяго жыцця, пазней бог мужчынскай сілы. Лічылася, што кожны мужчына мае свайго генія. Асабліва шанавалі генія галавы сям’і: у дзень яго нараджэння генію прыносілі дары-ахвяраванні. У эпоху імперыі асаблівае значэнне набыў культ генія Рыма і імператара (увёў Аўгуст). Генію Рыма быў прысвечаны шчыт на Капітоліі з надпісам «ці мужу, ці жанчыне», бо імя і пол генія ўтойваліся, каб яго не пераманьвалі ворагі.
2) Чалавек, якому ўласціва найвышэйшая ступень творчай даравітасці, таленавітасці. Гл. таксама Геніяльнасць.