сучасны індзейскі народ у Паўд. Амерыцы. Складае значную ч. насельніцтва Перу (7,7 млн.чал.), Эквадора (4,3 млн.чал.), Балівіі (2,47 млн.чал.). К. жывуць таксама на ПнЗ Аргенціны, Пн Чылі, Пд Калумбіі; агульная колькасць 10—13 млн.чал. (1990-я г.). Нашчадкі стараж.інкаў. Мова — кечуа (у Перу з 1975 афіц. мова разам з іспанскай). Паводле веравызнання пераважна католікі. Займаюцца земляробствам, рамяством.
Літ.:
Зубрицкий Ю.А. Инки-кечуа: Основные этапы истории народа. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫЯ́ТЭГІ ((Mariátegui) Хасэ Карлас) (14.6.1895, г. Макегуа, Перу — 16.4.1930),
перуанскі паліт. дзеяч, сацыёлаг і літ. крытык. З 1918 у рабочым руху. З 1919 у эміграцыі. З 1923 зноў у Перу, у прафсаюзным руху, займаўся журналісцкай і выдавецкай дзейнасцю. Выпускаў часопіс «Amauta» («Мудрэц», 1926—30), рабочую газ. «Labor» («Праца», 1928—30). У 1928 заснаваў Перуанскую камуніст. партыю і быў яе ген. сакратаром. Тэарэт. асновы праграмы камуністаў выклаў у працы «Сем нарысаў тлумачэння перуанскай рэчаіснасці» (1928). У літ.-крытычных артыкулах аналізаваў ісп. і індзейскую традыцыі перуанскай л-ры, адстойваў незалежны шлях развіцця нац. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́СТЫ (Misti),
дзеючы вулкан у Зах. Кардыльеры Андаў, на ПдПеру. Выш. 5821 м. Правільны конус. Вышэй 5400 м укрыты вечнымі снягамі. Складзены з андэзітаў. Каля падножжа — г. Арэкіпа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́ВАР ((Bolívar) Сімон) (24.7.1783, г. Каракас, Венесуэла — 17.12.1830),
адзін з кіраўнікоў барацьбы за незалежнасць ісп. калоній у Амерыцы, ваенны і дзярж. дзеяч Паўд. Амерыкі. Адукацыю атрымаў у Еўропе. Актыўна ўдзельнічаў у звяржэнні ісп. панавання ў Венесуэле (1810) і абвяшчэнні яе рэспублікай (1811). Пасля яе разгрому стварыў у жн. 1813 2-ю Венесуэльскую Рэспубліку. У 1814 пацярпеў паражэнне і пакінуў радзіму. У 1815 надрукаваў «Ліст з Ямайкі» — праграму вызвалення Лац. Амерыкі і стварэння незалежных лацінаамер. дзяржаў. У 1816 вярнуўся ў Венесуэлу. Адмена рабства (1816) і дэкрэт пра надзяленне салдатаў вызв. арміі зямлёй (1817) забяспечылі яму падтрымку шырокіх масаў. У 1819 аб’яднаў Новую Гранаду і Венесуэлу ў федэрацыю Вялікая Калумбія і стаў яе прэзідэнтам. У 1822 далучыў правінцыю Кіта (сучасны Эквадор), у 1824 вызваліў Перу, у 1825 узначаліў рэспубліку ў Верхнім Перу, якую ў яго гонар назвалі Балівіяй. У 1826 распрацаваў Канстытуцыю для Балівіі. Прыхільнік ідэі стварэння Вялікай Федэрацыі лацінаамер. дзяржаў, якую не здолеў рэалізаваць на кангрэсе ў Панаме (1826). Сепаратысцкія выступленні прывялі да звяржэння ўлады Балівара ў Перу і Балівіі. На пач. 1830 пайшоў у адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НКА ГАРСІЛА́СА ДЭ ЛА ВЕ́ГА (Inca Garcilaso de la Vega; 12.2.1539, г. Куска, Перу — 24.4.1616),
перуанскі гісторык, паэт, перакладчык. Сын ісп. канкістадора, губернатара г. Куска, маці з вышэйшай інкскай знаці. У 1560—70 на ваен. службе ў Іспаніі, пазней заняўся літ. дзейнасцю. У 1605 выдаў працу «Фларыда» аб спробе заваявання іспанцамі п-ва Фларыда, у 1609 — «Гісторыю дзяржавы Інкаў», у 1617 выйшла «Усеагульная гісторыя Перу» пра заваяванне краіны іспанцамі. У сваіх творах спачувальна ставіўся да індзейцаў, якія сталі ахвярамі ісп. заваёўнікаў, ідэалізаваў інкскае грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О’ХІ́ГІНС ((O’Higgins) Бернарда) (20.8.1778, г. Чыльян, Чылі — 24.10.1842),
адзін з кіраўнікоў вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26, дзярж. і ваен. дзеяч Чылі. Атрымаў адукацыю ў Перу, Вялікабрытаніі і Іспаніі. Чл. тайнай масонскай ложы «Лаўтара», якая стаяла за незалежнасць Ісп. Амерыкі. Дэпутат Нац. кангрэса (1811), чл. урадавай хунты (1811—13) Чылі. У 1813—14 галоўнакамандуючы чылійскімі войскамі. У кастр. 1814 далучыўся да аргенцінскіх войск на чале з Х.Сан-Марцінам. Сумесна з ім разбіў іспанцаў пры Чакабука (12.2.1817). Вярх. правіцель Чылі ў 1817—23. Падпісаў 18.2.1818 дэкларацыю пра незалежнасць Чылі. Ажыццявіў шэраг ліберальных рэформ, чым выклікаў незадаволенасць клерыкальных і кансерватыўных колаў краіны. У 1823 падаў у адстаўку і эмігрыраваў у Перу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАПУ́НА (Coropuna),
патухлы вулкан у Зах. Кардыльеры Андаў, на ПдЗПеру. К. адна з найвышэйшых вяршынь Паўд. Амерыкі (6425 м). У рэльефе вылучаюцца некалькі конусаў і купалоў. Утвораны андэзітавымі лавамі. Пустынная расліннасць. Вышэй за 5800 м — шматгадовыя снягі. Знаходзіцца ў стадыі сальфатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РНЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя і мінеральныя ўтварэнні, сыравіна для атрымання бору і інш. карысных кампанентаў. Прадстаўлены баратамі (пераважна натрыю, кальцыю, магнію), борасілікатамі і інш. мінераламі. Частку борных руд выкарыстоўваюць як угнаенні або перапрацоўваюць у борасуперфасфаты. Буйнейшыя радовішчы ў КНР, ЗША, Турцыі, Аргенціне, КНДР, Перу, Чылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́СКА,
археалагічная культура паўд. ўзбярэжжа Перу. Датуецца 2 ст. да н.э. — 7 ст.н.э. Характарызуецца іканаграфіяй і паліхромнасцю ў кераміцы, якая арнаментавалася выявамі рыб, птушак, адрэзаных галоў-трафеяў, чалавечых фігур, дэманаў. З пашырэннем культуры уары Н. спыніла сваё існаванне і заменена лакальным варыянтам уары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРУ́С (Purús),
рака ў Перу і Бразіліі, правы прыток р. Амазонка. Даўж. 3200 км, пл. басейна 365 тыс.км². Пачынаецца ў перадгор’ях Андаў, у Мантаньі, цячэ па Амазонскай нізіне ў вельмі звілістым рэчышчы. Разводдзе ў сак.—красавіку. Сярэдні расход вады 12,6 тыс.м³/с. Суднаходная.