МАНАГРА́МА (ад мана... + ...грама),
1) сплеценыя ў выглядзе вензеля пачатковыя літары імя і прозвішча ці імя і імя па бацьку.
2) Умоўны знак (выява кветкі, жывёлы і інш.) замест подпісу на творы мастака.
т. 10, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЭНГАПУ́РАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА нафтагазакандэнсатнае,
на Пн Цюменскай вобл. Расіі. Уваходзіць у Заходне-Сібірскі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1968. Пачатковыя запасы 237 млрд. м³. Паклады на глыб. 1—2,9 км. Шчыльн. нафты 816 кг/м³, кандэнсату 772 кг/м³. Цэнтр здабычы пас. Тарка-Сале.
т. 4, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́БЕАС КО́РПУС АКТ (Habeas Corpus Act),
адзін з асн. канстытуцыйных актаў Вялікабрытаніі. Прыняты ў 1679. Назва ад лац. формулы Habeas C. ad subjiciendum — пачатковыя радкі загаду суда аб дастаўцы арыштаванага. Гарантуе недатыкальнасць асобы, вызначае Працэсуальныя правы грамадзян, правілы арышту і прыцягнення абвінавачаных да суда.
т. 16, с. 515
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХВА́З,
вялікае газакандэнсатна-нафтавае радовішча ў Іране. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта і распрацоўваецца з 1958. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1215 млн. т, газу 311 млрд. м³. Прадукцыйныя паклады на глыб. 2,6—4 км. Шчыльн. нафты 863 кг/м³. Нафтаправоды да гарадоў Абадан і Тэгеран.
т. 2, с. 143
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭНБУ́РГСКАЕ РАДО́ВІШЧА газакандэнсатнае,
у Расіі, на паўднёвай ускраіне горада Арэнбург. У межах Волга-Уральскага нафтагазаноснага басейна. Адкрыта ў 1966, распрацоўваецца з 1971. Пачатковыя запасы метанавага газу 1780 млрд. м³. Выяўлены 3 паклады (1987) на глыбіні 1,5—2,3 км. Колькасць кандэнсату 76 г/м³. Цэнтр здабычы — горад Арэнбург.
т. 2, с. 11
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭНГО́ЙСКАЕ РАДО́ВІШЧА нафтагазакандэнсатнае радовішча ў Расіі, на Пн Цюменскай вобл. Уваходзіць у Заходне-Сібірскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1966, распрацоўваецца з 1968. Паклады на глыб. 1,1—3,1 км. Пачатковыя запасы больш за 5 трлн. м³. Газ метанавы. Цэнтр — г. Новы Урэнгой. Газаправод Урэнгой—Памары—Ужгарад—Зах. Еўропа.
т. 16, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКІ́Я ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
пачатковыя навуч. ўстановы павышанага тыпу для дзяцей дробнай гар. буржуазіі і служачых у Расійскай імперыі, у т. л. на Беларусі, у 1872—1912. Утвораны з пав. вучылішчаў. Прымалі дзяцей з 7 гадоў. Навучанне 6-гадовае, платнае. Былі 1-, 2-, 3- і 4-класныя. У 2-класных курс 1-га класа 4-гадовы, курс 2-га класа 2-гадовы; у 3- і 4-класных курсы 1-га і 2-га класаў па 2 гады, а 3-га і 4-га па 1 году. Выпускнікі маглі паступаць у ніжэйшыя прафес. школы ці на 1- і 2-гадовыя пед. курсы пры некаторых гарадскіх вучылішчах (давалі права выкладаць у пач. вучылішчах і паступаць у настаўніцкія ін-ты). На Беларусі ў 1906 было 60 гарадскіх вучылішчаў, у т. л. 2-класных 3, 3-класных 40, 4-класных 17. У 1912 гарадскія вучылішчы 3- і 4-класныя пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы.
т. 5, с. 47
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНГА́ЛЬСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
на тэрыторыі Бангладэш, Індыі і зах. часткі М’янмы, у ніжнім цячэнні рэк Ганг і Брахмапутра, часткова на шэльфе Бенгальскага заліва. Адкрыты ў 1955, распрацоўваецца з 1958. Пачатковыя прамысл. запасы газу 235 млрд. м³, нафты 0,6 млн. т. У газе 95—99% метану. Газаправоды Сілхет—Тытас—Дака, Тытас—Чытагонг.
т. 3, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МА-РЫ́ВЕР (Imo River),
газанафтавае радовішча на Пд Нігерыі. Уваходзіць у Гвінейскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1959, распрацоўваецца з 1961. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 82 млн. т, газу — 50 млрд. м³. Прадукцыйныя паклады на глыб. 1,7—3 км. Шчыльн. нафты 865—910 кг/м³. Нафтаправод да г. Порт-Харкарт.
т. 7, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́НІНГЕН (Groningen), Слохтэрэн,
газавае радовішча ў Нідэрландах, прав. Гронінген. Уваходзіць у Цэнтральнаеўрапейскі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1959, распрацоўваецца з 1962. Пачатковыя прамысл. запасы газу 1960 млрд. м³. Паклады на глыб. 2,8—3 км. Газ мае 85% вуглевадародаў, 14% азоту, 1% вуглякіслага газу. Газаправоды да г. Кёльн (Германія), Мартара (Італія), у парыжскі рэгіён (Францыя).
т. 5, с. 448
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)