НАСЕ́ЛЬНІЦТВА КА́РТЫ Адлюстроўваюць сац. і эканам. характарыстыкі насельніцтва. Адрозніваюць геаграфічныя Н.к.
(размяшчэнне і шчыльнасць насельніцтва, патэнцыялы поля рассялення, тыпы паселішчаў і рассялення і інш.),
дэмаграфічныя карты (склад насельніцтва паводле полу і ўзросту, яго натуральны і мех. рухі і г.д.), сацыяльна-эканамічныя карты (прац. рэсурсы і іх выкарыстанне, сац. склад, узровень жыцця і інш.), этнаграфічныя карты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ СУ́МА,
велічыня, адваротная нарміравальнаму множніку кананічнага Гібса размеркавання ў квантавай статыстычнай фізіцы. С.с. Ƶ = Σ exp (-Ei/kT), дзе Ei — энергія сістэмы ў i-тым квантавым стане, k — Больцмана пастаянная, T — абс.т-ра. Складанне праводзіцца па ўсіх дапушчальных (у т. л. з аднолькавай энергіяй) станах. С.с. дазваляе вызначыць патэнцыялы тэрмадынамічныя сістэмы ў залежнасці ад т-ры, аб’ёму, колькасці часціц і характару іх узаемадзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́САЎ Іван Аляксеевіч (11.6.1919, в. Бярозаўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.9.1994),
бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1971). Скончыў Львоўскі ун-т (1950). З 1969 у БДУ (у 1970—86 заг. кафедры). Навук. працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Распрацаваў новы варыянт удакладненай тэорыі выгіну пласцін з шырокім дыяпазонам дастасавальнасці, тэрмапругкія камплексныя патэнцыялы, на аснове якіх атрымліваюць эфектыўныя рашэнні асн. краявых задач анізатропных асяроддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕМБРА́ННАЯ ТЭО́РЫЯ ЎЗБУДЖЭ́ННЯў фізіялогіі,
тэорыя ўзбуджэння мышачных і нервовых клетак. Асн. яе палажэнні сфармуляваны ням. нейрафізіёлагам Ю.Бернштэйнам (1902). Паводле гэтай тэорыі пры раздражненні ўзбудлівай клеткі ў яе вонкавай мембране адбываецца малекулярная перабудова, што вядзе да змены пранікальнасці мембраны і з’яўлення трансмембранных іонных токаў. Крыніца энергіі гэтых токаў — нераўнамернае размеркаванне асн. неарган. іонаў (іонны градыент) паміж цытаплазмай і пазаклетачным асяроддзем, якое абумоўлівае ўзнікненне рознасці эл. патэнцыялаў. Гл. таксама Біяэлектрычныя патэнцыялы, Іонная тэорыя ўзбуджэння.
Літ.:
Ходоров Б.И. Проблема возбудимости. Л., 1969;
Скулачев В.П. Энергетика биологических мембран. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́СЕР (Gasser) Герберт Спенсер (5.7.1888, г. Платвіл, ЗША — 11.5.1963),
амерыканскі фізіёлаг. Чл. Нацыянальнай АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Праф. фармакалогіі (1921) і фізіялогіі (1931). Скончыў Вісконсінскі ун-т (1910) і ун-т Дж.Хопкінса ў Балтымары (1915). Вучань Дж.Эрлангера. З 1915 ва ун-це Дж.Вашынгтона ў Сент-Луісе, з 1931 у Корнелскім ун-це (штат Нью-Йорк). З 1935 дырэктар, з 1953 ганаровы дырэктар Ракфелераўскага ін-та мед. даследаванняў у Нью-Йорку. Даследаваў біяэлектрычныя патэнцыялы з дапамогай электроннага асцылографа. Навук. працы па электрафізіялогіі нерв. валокнаў і нерв. клетак. Ганаровы чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Нобелеўская прэмія 1944 (разам з Эрлангерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЛЯЧЭ́ННЕ, электратэрапія,
мясцовае або агульнае ўздзеянне на арганізм чалавека эл. токамі, эл., магн. і электрамагн. палямі з лекавай мэтай. Адносіцца да фізіятэрапіі.
Метады Э.: гальванізацыя, дарсанвалізацыя, дыятэрмія, індуктатэрмія, электрасон (уздзеянне на галаўны мозг чалавека слабым імпульсным эл. токам нізкай частаты), франклінізацыя (пастаяннае эл. поле высокага напружання) і інш. Пры Э. ў арганізме змяняюцца эл.патэнцыялы і пранікальнасць біял. мембран, узмацняецца крова- і лімфазварот, інтэнсіўнасць абменных працэсаў і інш. Аказвае процізапаленчы, абязбольвальны, спазмалітычны і інш. эфекты. Выкарыстоўваецца пры галаўных болях, неўрозах, артэрыяльнай гіпертаніі, бранхітах, пнеўманіях, атытах і інш. хваробах, пры ранах, якія не зажываюць доўгі час, язвах, варыкозным расшырэнні вен і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯ́НАЯ КІСЛАТА́, хлорыставадародная кіслата,
раствор хлорыстага вадароду ў вадзе; моцная аднаасноўная неарганічная к-та, НСІ. Ёсць у страўнікавым соку жывёл і чалавека.
Бясколерная празрыстая вадкасць (тэхн. С.к. жоўта-зялёнага колеру з-за прымесей жалеза, хлору і інш.). Канцэнтраваная С.к. (макс. канцэнтрацыя пры 20 °C 40% НСІ па масе, шчыльн. 1198 кг/м³) дыміць у паветры. С.к. ўзаемадзейнічае з вылучэннем вадароду з металамі, якія маюць адмоўныя нармальныя патэнцыялы, з аксідамі і гідраксідамі металаў (утварае хларыды). У прам-сці атрымліваюць адыябатычнай ці ізатэрмічнай абсорбцыяй хлорыстага вадароду вадой. Выкарыстоўваюць у гідраметалургіі, для ачысткі паверхні металаў пры пайцы і луджэнні, для атрымання хларыдаў металаў (цынку, марганцу, жалеза і інш.), пры вытв-сці каўчукоў, соды, хлору і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫЯ ЛІ́НЗЫ,
электронна-аптычныя сістэмы, якія ствараюць эл. і магн. палі пэўнай канфігурацыі для факусіроўкі электронных пучкоў. Адрозніваюць электрастатычныя і магн. Э.л., таксама іх камбінацыі.
Электрастатычныя Э.л. складаюцца з сістэмы электродаў рознай формы (дыяфрагм з круглымі адтулінамі, пустацелых цыліндраў ці конусаў і інш.), якія знаходзяцца пад пэўнымі патэнцыяламі. У магнітных Э.л. поле ствараецца пастаяннымі магнітамі ці электрамагнітамі. Электрамагніт мае абмотку ўзбуджэння, магнітаправод, які поўнасцю абкружае абмотку (стварае панцыр), і полюсныя наканечнікі. Э.л. выкарыстоўваюцца ў электронных мікраскопах, паскаральніках зараджаных часціц і інш.
Імерсійныя электронныя лінзы: 1 — з 2 дыяфрагмаў; 2 — з 2 цыліндраў. Сінім колерам вылучаны эквіпатэнцыяльныя паверхні. чырвоныя стрэлкі — шлях электронаў; V1 і V2 — патэнцыялы электродаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫЗА́ЦЫЯ (франц. polarisation ад грэч. polos вось, полюс) біяэлектрычная, наяўнасць падвойнага электрычнага слоя на мяжы змесціва жывой клеткі і знешняга асяроддзя. Абумоўлена будовай біялагічных мембран і нераўнамерным размеркаваннем неарган. іонаў (у асаблівасці іонаў натрыю, калію, хлору і інш.) у клетцы і вакол яе. Вонкавая паверхня клеткі ў стане спакою мае дадатны зарад, а ўнутр. — адмоўны.
П. — непасрэдная прычына ўзнікнення мембраннага патэнцыялу (патэнцыялу спакою). Выбіральнае павелічэнне іоннай пранікальнасці біял. мембран вядзе да змены П. Напр., пранікненне іонаў натрыю ў клетку праз мембрану ўзбуджанага ўчастка нерва вядзе да дэпалярызацыі мембраны і ўзнікнення патэнцыялу дзеяння. Час вяртання П. мембраны да ўзроўню спакою (сыходная фаза патэнцыялу дзеяння) наз. фазай рэпалярызацыі мембраны. Павелічэнне патэнцыялу спакою звыш нармальнага ўзроўню вядзе да гіперпалярызацыі мембраны.
Адносна стабільны ўзровень П. жывой клеткі забяспечваецца пастаянствам электрахім. градыентаў, якое падтрымліваецца работай іонных помпаў. Гл. таксама Біяэлектрычныя патэнцыялы, Мембранная тэорыя ўзбуджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЁМІСТАСЦЬ,
фізічная велічыня, якая характарызуе здольнасць правадніка (сістэмы праваднікоў) назапашваць і ўтрымліваць зарад электрычны.
Э. адасобленага правадніка залежыць ад яго формы, памераў, дыэлектрычнай пранікальнасці асяроддзя і роўная C = Q/φ, дзе Q і φ — зарад і патэнцыял правадніка адносна бясконца аддаленага пункта. Узаемная Э. двух праваднікоў роўная адносінам эл. зараду, які пераносіцца з аднаго правадніка на другі, да змены рознасці іх эл. патэнцыялаў, што пры гэтым узнікае. У прыватнасці, Э. кандэнсатара электрычнагаC = Q/(φ1−φ2), дзе Q — зарад кандэнсатара, а φ1 і φ2 — патэнцыялы яго абкладак. Э. ізаляванай сферы ў вакууме, патэнцыял якой
, вызначаецца яе радыусам R: C = 4πε0R, дзе ε0 — электрычная пастаянная. Э. вымяраецца маставымі вымяральнымі прыладамі (фарадметрамі), звычайна метадам параўнання невядомай Э. з эталоннай. Адзінка Э. ў сістэме СІ — фарад.