МЕТУЭ́НСКІ ДАГАВО́Р.
Падпісаны ў снеж. 1703 паслом Вялікабрытаніі ў Партугаліі лордам Метуэнам (адсюль назва) і партуг. ўрадам. Паводле М.д., у абмен на значнае памяншэнне мытных падаткаў на сваё віно партуг. ўлады дазволілі свабодны ўвоз у Партугалію англ. шарсцяных вырабаў. У выніку Вялікабрытанія заняла пануючае месца ў знешнім гандлі з Партугаліяй, што зрабіла вінаробства вядучай галіной партуг. эканомікі і прывяло да заняпаду інш. галін прам-сці. Дагавор узмацніў залежнасць Партугаліі ад Вялікабрытаніі. Фармальна скасаваны ў 1836.
т. 10, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САА́РЫШ (Soares) Марыу (н. 7.12.1934, Лісабон),
партугальскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адвакат. Скончыў Лісабонскі унт. З канца 1940-х г. удзельнік руху супраць дыктатуры А.Салазара. У 1970—74 у эміграцыі ў Францыі, дзе ў 1973 заснаваў партуг. Сацыяліст. партыю (у 1973—86 яе ген. сакратар). Пасля Партуг. рэвалюцыі 1974 міністр замежных спраў (1974—75), выступаў за наданне незалежнасці афр. калоніям Партугаліі. У 1976—78 і 1983—85 прэм’ер-міністр, у 1986—96 прэзідэнт Партугаліі.
т. 14, с. 44
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́О,
былая тэрыторыя Партугаліі ва Усх. Азіі, з 1999 — тэр. Кітая; гл. Аамынь.
т. 9, с. 527
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́КА (Roca),
самы зах. мыс мацерыковай Еўропы (9°31′ зах.д., 38°48′ паўн. ш.), на Пірэнейскім п-ве, у Партугаліі.
т. 13, с. 402
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФА́НТ [ісп., партуг. infante ад лац. infans (infantis) юны, дзіця],
у Іспаніі і Партугаліі тытул прынцаў каралеўскага дома; жаночы род — інфанта.
т. 7, с. 291
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ХА, Тэжу (ісп. Tajo, партуг. Tejo),
рака ў Іспаніі і Партугаліі, самая вялікая на Пірэнейскім п-ве. Даўж. 1010 км, пл. бас. 81 тыс. км². Вытокі ў гарах Універсалес, перасякае з У на З пласкагор’е Месета, у ніжнім цячэнні — Партугальскую нізіну. Упадае ў Атлантычны ак., утварае эстуарый даўж. каля 45 км. Мнагаводная ад ліст. да сакавіка. Сярэдні расход вады каля мяжы Іспаніі з Партугаліяй 438 м³/с. ГЭС, вадасховішчы. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 185 км да г. Абрантыш, для марскіх суднаў да г. Сантарэн. На Т. — гарады Таледа (Іспанія), Сантарэн (Партугалія), у эстуарыі — сталіца Партугаліі Лісабон.
т. 15, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГА (Braga),
горад на ПнЗ Партугаліі. Адм. ц. акругі Брага. 90,5 тыс. ж. (1991). Традыц. цэнтр тэкст. (пераважна баваўнянай), гарбарна-абутковай, харч. (у т. л. вытв-сць цукру і шакаладу), дрэваапр., хім. прам-сці. Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Адліўка царк. званоў. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Музей. Арх. помнікі 11—18 ст.
Засн., верагодна, карфагенянамі ў 296 да н.э., пазней стараж.-рымскі г. Бракара Аўгуста, сталіца рым. правінцыі Лузітаніі. У 5—6 ст. пад уладай свеваў, якія ліквідавалі рым. панаванне, з 585 у складзе дзяржавы вестготаў. У 716 заваявана арабамі, з 1040 у складзе Кастыліі. У 1-й пал. 12 ст. паліт. цэнтр Партугаліі, з 1104 рэзідэнцыя партуг. архібіскупаў.
т. 3, с. 226
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНША́Л (Funchal),
горад у Партугаліі, на в-ве Мадэйра. Адм. ц. аўт. раёна Мадэйра. 50 тыс. ж. (1990). Порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (вінаробная, цукр.), суднарамонт. Кліматычны, пераважна зімовы, курорт. Турызм.
т. 16, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЗА́Р (Salazar) Антоніу ды Алівейра
(de Oliveira; 28.4.1889, г. Санта-Комба-Дан, Партугалія —27.7.1970),
партугальскі паліт. і дзярж. дзеяч, эканаміст. Скончыў Каімбрскі ун-т (1916), у 1916—28 праф. паліт. эканоміі гэтага ун-та. Адзін з заснавальнікаў партыі Каталіцкі цэнтр (1918). З 1921 дэп. парламента. У 1928—40 міністр фінансаў. У 1932—68 прэм’ер-міністр (фактычна дыктатар) Партугаліі, адначасова ваен. міністр (1936—44) і міністр замежных спраў (1936—47). Абапіраючыся на засн. ім у 1930 партыю Нац. саюз, устанавіў у краіне унітарна-карпаратыўную дзяржаву (юрыд. аформлена паводле канстытуцыі 1933). У 2-ю сусв. вайну захоўваў нейтралітэт Партугаліі. Пасля 1945 імкнуўся да супрацоўніцтва з зах. дзяржавамі, асабліва ў ваен.-паліт. галіне (у 1949 Партугалія ўступіла ў НАТО). З пач. 1960-х г. вёў калан. вайну супраць нац.-вызв. руху ў Анголе, Гвінеі-Бісау і Мазамбіку. У 1968 адышоў ад дзярж. спраў.
т. 14, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІ́СКІ О́РДЭН,
партугальскі духоўна-рыцарскі ордэн. Існаваў у 1162—1789. Утвораны з вайск. арг-цыі, заснаванай у 1147 ці 1148 для барацьбы з маўрамі. Партуг. кароль Альфонс I у 1162 ці 1166 падараваў ордэну крэпасць Авіс (адсюль назва). Авіскі ордэн адыграў значную ролю ў гісторыі Рэканкісты ў Партугаліі.
т. 1, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)