адм.-тэр. адзінка БССР у 1924—61. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр. — г.п.Парычы. 20.8.1924 падзелены на 14 сельсаветаў: Добравальшчанскі, Дуброўскі, Каралеўскаслабодскі, Коўчыцкі, Любанскі, Парыцкі, Ракшынскі, Раманішчанскі, Сцяпоўскі, Чыркавіцкі, Чэрнінскі, Шацілкаўскі, Шчадрынскі, Якімаваслабодскі. З 20.2.1938 у Палескайвобл. На 1.1.1941 раён уключаў г.п. Парычы і 13 сельсаветаў. З 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. 9.6.1960 цэнтр раёна перанесены ў г.п. Шацілкі, які 29.7.1961 перайменаваны ў г.Светлагорск, а П.р. — у Светлагорскі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫНАМЕ́ТРЫЯ (ад актына... + ...метрыя),
раздзел метэаралогіі, які вывучае перанос і ператварэнне сонечнага, зямнога і атмасфернага выпрамянення ў атмасферы Зямлі. Гал. задачы актынаметрыі — вымярэнне прамой, рассеянай, сумарнай і адбітай радыяцыі і радыяцыйнага балансу зямной паверхні, вывучэнне заканамернасцяў паглынання і рассейвання радыяцыі ў атмасферы і геагр. размеркавання яе. Актынаметрычныя назіранні пачаліся ў 17 ст., на Беларусі з 1936. У 1994 праводзіліся на 10 станцыях: у Мінскім гідраметэацэнтры, на аграметэастанцыі Васілевічы, Палескай балотнай станцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫ́НСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
на З Украіны, паміж рэкамі Зах. Буг і Корчык (бас.р. Случ). На Пн уступам выш. 30—50 м абрываецца да Палескай нізіны, на Пд абмежавана раўнінай Малога Палесся. Выш. да 341 м (Мізацкі краж). Пераважае ўваліста-лагчынны рэльеф. Рачнымі далінамі Зах. Буга, Стыры, Гарыні і іх прытокаў расчлянёна на асобныя плато. Валынскае ўзвышша разам з Падольскім узвышшам часта называюць Валына-Падольскім. У аснове Валынскага ўзвышша мелавыя і каменнавугальныя адклады Львоўска-Валынскага вугальнага басейна. Лесастэпавыя ландшафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАВІ́ЦКІ БОЙ 1942,
бой партызан злучэння Мінскай і Палескайабл. па разгроме апорнага пункта ням.-фаш. захопнікаў у в.Ламавічы Акцябрскага р-на 25 ліст. ў Вял.Айч. вайну. План аперацыі распрацаваў штаб партыз. злучэння. Атрады М.П. Бумажкова і «Чырвоны Кастрычнік» арганізавалі засады на пад’язных дарогах да вёскі; атрады А.І. Далідовіча, М.М. Розава, Дз.Ц. Гуляева, імя М.Ф. Гастэлы, узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі апорным пунктам. У ходзе бою падаўлена 12 дзотаў праціўніка. У баі была смяротна паранена сувязная Р.І.Шаршнёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ (Іван Іванавіч) (1894, г. Пскоў, Расія — 29.3.1919),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. З 1915 на Зах. фронце. Летам 1915 арганізаваў і ўзначаліў бальшавіцкую ячэйку ў Навабеліцкім гарнізоне. З сакавіка 1917 чл. Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з крас. 1917 чл.Палескай арг-цыі РСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 ваен. камісар Гомеля, нач. Гомельскага гарнізона. У канцы 1918 старшыня Слуцкага пав. рэўкома. З студз. 1919 старшыня Гомельскай пав.ЧК. Загінуў у час стракапытаўскага мяцяжу 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА»,
беларускае кніжнае выдавецтва ў Германіі. Існавала ў 1952—66 пры газ.«Бацькаўшчына». Адміністрацыя выд-ва знаходзілася ў Мюнхене, мела прадстаўніцтвы ў розных краінах. Выдала творы Я.Купалы («Тутэйшыя», «Раскіданае гняздо», зб. «Спадчына»), Я.Коласа («Новая зямля», «Сымон-музыка», «У палескай глушы»), М.Багдановіча («Вянок»), Л.Калюгі («Нядоля Заблоцкіх»), А.Мрыя («Запіскі Самсона Самасуя»), Р.Крушыны («Выбраныя творы»), Ю.Віцьбіча («Плыве з-пад святой гары Нёман»), В.Ластоўскага (зб. «Творы»), альманах «Ля чужых берагоў», зб. «Беларускія казкі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1926—27 і 1938—59. Утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акр. Цэнтр — вёска, з 29.4.1950 г.п.Васілевічы. Пл. 980 км², 23 нас. пункты, нас. 16 993 чал. (1925). Падзяляўся на 15 сельсаветаў. З 9.6.1927 у складзе Гомельскай акр. 4.8.1927 скасаваны, яго тэр. далучана да Рэчыцкага і Хойніцкага р-наў. 20.2.1938 адноўлены ў Палескайвобл., уключаў 15 сельсаветаў. З 8.1.1954 у складзе Гомельскай вобл. Скасаваны 16.9.1959, тэр. раёна перададзена ў Калінкавіцкі і Рэчыцкі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІК (Уладзімір Рыгоравіч) (28.6.1911, г. Асцёр Казялецкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 25.11.1943),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскія бранятанк. курсы (1942). На фронце са жн. 1942. Вызначыўся ў Палескайвобл.: экіпаж танка на чале з К. у 12-гадзінным баі знішчыў 4 гарматы, 7 кулямётных кропак, 2 мінамётныя батарэі, шмат жывой сілы ворага. Загінуў у гэтым баі. На месцы гібелі экіпажа каля в. Загальская Слабодка Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГІН (Аляксей Фёдаравіч) (27.3.1905, в. Бурцава Багародскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 9.10.1941),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партыз. руху на тэр. Мінскай і Палескайабл. у Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1940). З ліп. 1940 нам.заг. аддзела, сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. З ліп. 1941 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, ствараў падп. райкомы партыі, арганізоўваў партыз. атрады. Пры выкананні задання схоплены гітлераўцамі каля пас. Чырвоная Паляна Любанскага р-на, забіты пры спробе ўцячы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ССЕ (назва звязана са значнай аблесенасцю тэрыторыі),
палескі тып ландшафту, нізіны ў раёнах пашырэння алювіяльных і водна-ледавіковых пяскоў ускраіннай паласы плейстацэнавага мацерыковага зледзянення ў межах паўд. тайгі, мяшаных і шыракалістых лясоў Еўропы. Пяскі запаўняюць плоскія паніжэнні, звязаныя з тэктанічнымі ўпадзінамі. Залішняе атмасфернае ўвільгатненне і недастатковы дрэнаж (рэчышчы густой рачной сеткі вельмі мала ўрэзаны) абумовілі фарміраванне буйных масіваў балот, якія параслі хвояй, бярозай, вольхай і інш. Палескі тып ландшафту характэрны для Палескай нізіны, Мяшчорскай нізіны, усх. раёнаў Польшчы (у бас. рэк Вепш і Буг), пашыраны таксама на Пд Канады і ў паўн. раёнах ЗША). Гл. таксама Беларускае Палессе.