А́РЫЯС СА́НЧЭС (Arias Sanchez) Оскар (нарадзіўся 1941, горад Эрэдыя, Коста-Рыка),
костарыканкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Атрымаў адукацыю ва універсітэтах Бостана (ЗША), Коста-Рыкі і Эсекса (Вялікабрытанія). З 1984 лідэр партыі нацыянальнага вызвалення. У 1986—90 прэзідэнт Коста-Рыкі. Аўтар палітычнай праграмы міру для Цэнтральнай Амерыкі (план Арыяса Санчэса). Нобелеўскаяпрэмія міру 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮКАМЕ́Н (Ducommun) Элі (19.2.1833, г. Жэнева, Швейцарыя — 7.12.1906),
швейцарскі паліт. дзеяч, публіцыст. Адзін з арганізатараў Міжнар. лігі міру і свабоды (1867). Ганаровы ген. сакратар Міжнар. бюро міру (з 1891). Аўтар шэрагу прац у абарону міру, у т. л. «Гістарычнага нарыса руху ў абарону міру» (1899). Нобелеўскаяпрэмія міру 1902 (разам з А.Габа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫГАН (Corrigan) Мейрыд (н. 27.1.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
паўночнаірландскі грамадскі дзеяч, удзельніца пацыфісцкага руху. У 1976 разам з Э.Уільямсзасн. жаночы Рух міру (пазней наз. Згуртаванне мірных людзей), мэтай якога было аб’яднанне католікаў і пратэстантаў у сумесным змаганні супраць насілля, за спыненне грамадз. вайны ў Паўн. Ірландыі. Нобелеўскаяпрэмія міру 1976 (разам з Уільямс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЫ (Murray) Джозеф Эдвард (н. 1919),
амерыканскі хірург. У 1964—84 працаваў у шпіталях г. Бостан. З 1970 праф. Гарвардскай мед. школы ў г. Кембрыдж. Навук. працы па трансплантацыі органаў. Распрацаваў методыку прадухілення рэакцыі адарвання тканак. У 1954 ажыццявіў першую перасадку ныркі, узятую ад брата-блізнюка. Нобелеўскаяпрэмія 1990 (разам з Э.Д.Томасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўскаяпрэмія 1991 (разам з Б.Закманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫШ (Frisch) Карл фон (20.11.1886, Вена — 12.6.1982),
нямецкі вучоны ў галіне фізіялогіі і эталогіі. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Венскі ун-т (1910). З 1919 і з 1925 у Заал. ін-це г. Мюнхен, з 1921 у Ростакскім, з 1923 у Брэслаўскім ун-тах (цяпер г. Вроцлаў, Польшча). З 1950 праф. Мюнхенскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні органаў пачуццяў рыб і насякомых, інстынктыўных паводзінах жывёл. Расшыфраваў механізм перадачы інфармацыі пчоламі («ганцы пчол»). ПрэміяЮНЕСКА 1959. Нобелеўскаяпрэмія 1973 (з К.Лорэнцам і Н.Тынбергенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛІНГ, Паўлінг (Pauling) Лайнус Карл (н. 28.2.1901, г. Портленд, штат Арэгон, ЗША — 19.8.1994), амерыканскі фізік і хімік, грамадскі дзеяч. Чл.Нац.АН ЗША (1933), Амер.АН мастацтваў і навук (1944). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т у Пасадэне (1925; д-р філасофіі), дзе і працаваў у 1927—64 (з 1931 праф.). У 1969—74 у Станфардскім ун-це. З 1975 у Ін-це навукі і медыцыны. Навук. працы па тэорыі хім. сувязей, даследаванні структуры малекул, біяхіміі, імунахіміі, малекулярнай генетыцы. Распрацаваў квантава-механічны метад разліку структуры малекул — метад валентных сувязей (1931, адначасова з амер. фізікахімікам Дж.К.Слейтэрам), на аснове якога стварыў новую тэорыю будовы хім. злучэнняў — тэорыю рэзанансу (1931—33). Увёў паняцце электраадмоўнасці, прапанаваў спосаб яе колькаснага вызначэння (1932) і шкалу адносных лікавых значэнняў электраадмоўнасцей хім. элементаў. Заклаў асновы структурнага аналізу бялкоў (1946—50, разам з Дж.Д.Берналам, У.Л.Брэгам), выказаў думку пра спіральную будову поліпептыднага ланцуга ў бялках. Адзін з ініцыятараў Пагуашскага руху. Нобелеўскаяпрэмія 1954, Нобелеўскаяпрэмія міру 1962, Міжнар. Ленінская прэмія 1970.
Тв.:
Рус.пер. — Природа химической связи. М., Л., 1947;
Общая химия. М., 1974;
Химия. М., 1978 (разам з П.Полінгам).
Літ.:
Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981. С. 315.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІН (Wien) Вільгельм (13.1.1864, Гафкен, Германія, цяпер у Калінінградскай вобл., Расія — 30.8.1928),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Берлінскі ун-т (1886). З 1892 праф. у розных ун-тах Германіі. Навук. працы па тэрмадынаміцы, гідрадынаміцы, оптыцы і электрычнасці. Тэарэтычна вывеў закон выпрамянення абсалютна чорнага цела (гл.Віна закон выпрамянення). Вызначыў даўжыню хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення. Нобелеўскаяпрэмія 1911.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫНЬЯ́Р (Grignard) Франсуа Агюст Віктор (6.5.1871, г. Шэрбур, Францыя — 13.12.1935),
французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1926). Скончыў Ліёнскі ун-т (1893), дзе і працаваў. З 1909 у Нанцкім, з 1919 у Ліёнскім ун-тах. Навук. працы па сінтэзе арган. злучэнняў розных класаў. Прапанаваў адзін з найб. універсальных метадаў сінтэзу арган. рэчываў (Грыньяра рэакцыя). Нобелеўскаяпрэмія 1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖА́ЕВЕР (Giaever) Айвар (н. 5.4.1929, г. Берген, Нарвегія),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Нарвежскі тэхнал.ін-т (1952). З 1956 у ЗША. Працаваў у кампаніі «Джэнерал электрык», Кембрыджскім ун-це. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і паўправаднікоў, біяфізіцы. Сканструяваў звышправодны тунэльны дыёд (1960), выявіў нестацыянарны эфект Джозефсана. Нобелеўскаяпрэмія 1973 (разам з Б.Джозефсанам і Л.Эсакі).