ЛЕВІ́Т Зігфрыд Натанавіч (31.3.1919, г. Чарнаўцы, Украіна — 21.3.1978),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Свярдлоўскі пед. ін-т (1944). З 1952 выкладаў у Мінскім пед. ін-це замежных моў. Гал. працы: «Курс французскай лексікалогіі» (1963), «Да праблемы аналітычнага слова ў сучаснай французскай мове» (1968), «Нарысы па лексікалогіі сучаснай французскай мовы» (1969) і інш.

І.​К.​Германовіч.

т. 9, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАШЧЭ́НСКАЯ Людміла Рыгораўна (н. 29.5.1937, с. Іванаўскае Істрынскага р-на Маскоўскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1992). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1960). Настаўнічала. З 1969 выкладае ў БДУ. Навук. працы па сацыялінгвістыцы, гісторыі рус. і бел. моў, іх узаемаадносінах. Аўтар манаграфіі «Як беларусы гавораць па-руску? Варыянты роду назоўнікаў у рускім маўленні беларусаў» (1992), шматлікіх артыкулаў.

І.​К.​Германовіч.

т. 10, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛО́ЎСКАЯ Наталля Юр’еўна (н. 9.5.1953, Мінск),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (2003), праф. (2003). Скончыла БДУ (1975). Настаўнічала. З 1982 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе тэарэт. праблемы граматыкі сучаснай бел. мовы, шляхі гіст. развіцця грамат. адзінак бел. і рус. моў. Аўтар манаграфіі «Катэгорыя мадальнасці ў сучаснай беларускай мове» (2001), навуч.-метадычнага дапаможніка «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (2000) і інш.

т. 18, кн. 1, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́НАГАС (Vanagas) Аляксандрас (12.8.1934, в. Буйвенай, Літва — 13.4.1995),

літоўскі мовазнавец. Д-р філал. н. (1984). З 1966 чл. Міжнар. камітэта анамастыкі. Распрацоўваючы праблемы літоўскай анамастыкі, шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял: «Утварэнне гідронімаў Літоўскай ССР» (1970; Дзярж. прэмія Літвы 1974), «Этымалагічны слоўнік літоўскіх гідронімаў» і «Семантыка літоўскіх гідронімаў» (1981) і інш. Бел.-літоўскім сувязям прысвяціў працу «Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы» (1968, разам з М.​В.​Бірылам).

т. 3, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРУ́ГМАН (Brugmann) Карл Фрыдрых Крысціян (16.3.1849, г. Вісбадэн, Германія — 29.6.1919),

нямецкі мовазнавец. Праф. Лейпцыгскага ун-та (з 1882). Даследаванні ў галіне параўнальнай граматыкі індаеўрап. моў. Адзін з заснавальнікаў младаграматызму ў мовазнаўстве. Прадмова да працы «Марфалагічныя даследаванні ў галіне індаеўрапейскіх моў» (разам з Г.​Остгафам; т. 1—6, 1878—1910) адыграла ролю маніфеста младаграматыкаў. З 1891 разам з В.​Штрэйтбергам выдаваў час. «Indogermanische Forschungen» («Індагерманскія даследаванні»).

т. 3, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎЛАСЕ́ВІЧ Міхаіл Аляксандравіч (н. 20.6.1938, в. Станіславова Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1970), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1962) і працуе ў ім, з 1994 рэктар. Даследуе праблемы сучасных бел. і рус. літ. моў: «Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове» (1970), «Марфемны склад слова і словаўтварэнне» (2-е выд., 1991) і інш.

т. 2, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ЗЕНКА Ганна Міхайлаўна (н. 6.3.1948, в. Альбянка Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1991), праф. (1992). Скончыла Мінскі пед. ін-т імя Горкага (1971). З 1974 у Віцебскім ун-це (з 1991 заг. кафедры агульнага і рус. мовазнаўства). Даследуе бел. і рус. мовы, анамастыку. Аўтар кніг: «Урбананімія Беларусі» (1991), «Назвы вуліц расказваюць» (1995), «Беларуская анамастыка» (1997) і інш.

І.​К.​Германовіч.

т. 10, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́КАЛА (Mikkola) Іосіф Юліус (6.7.1866, Волаярві, Фінляндыя — 28.9.1946),

фінскі мовазнавец-славіст. Замежны чл.-кар. АН СССР (1925). Праф. слав. філалогіі ун-та ў г. Хельсінкі (1900—34). Вучань П.Фартунатава. Навук. працы ў галіне параўн. граматыкі, акцэнтуацыі слав. моў, сувязей слав. моў з прыбалтыйска-фін., герм. і інш. мовамі. Асн. праца — «Праславянская граматыка» (т. 1—3, 1913—50). Даследаваў стараж. гісторыю Паўн. і Усх. Еўропы.

т. 10, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПЛА́ЎСКАЯ Таццяна Віктараўна (н. 11.2.1949, г. Адэса, Украіна),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1996). Скончыла Мінскі ін-т замежных моў (1971), з 1976 працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па фанетыцы, камунікатыўнай і функцыянальнай лінгвістыцы: «Параўнальная тыпалогія англійскай і беларускай моў» (1983, з В.​А.​Няхай), «Сегментная фанетыка і прасодыя вуснага маўлення» (1993), «Маўленчы рытм у сінхраніі і дыяхраніі» (1995) і інш.

т. 12, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ГМУТ Ала Іосіфаўна (н. 12.5.1929, г. Харкаў),

украінскі мовазнавец. Д-р філал. н. (1980). Працуе ў галіне ўсх.-слав. і эксперыментальнай фанетыкі, культуры мовы; даследуе інтанацыю спантаннага маўлення, пытанні інтанацыйнай і групавой выразнасці мовы сродкаў масавай інфармацыі. Пад яе кіраўніцтвам зроблена параўнальнае даследаванне інтанацыі бел., рус. і ўкр. моў — «Тыпалогія інтанацыі маўлення» (у сааўт., 1977), апісала бел. прасодыю, разгледзела асаблівасці пабуджальнай інтанацыі і інтанацыі паведамлення ў бел. мове.

Л.​Ц.​Выгонная.

т. 2, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)