амерыканскі фізікахімік. Скончыў Мекс.нац.ун-т і ун-т у г. Фрайбург (Германія, 1968). У 1968—79 у Каліфарнійскім ун-це. З 1989 праф. Масачусецкага тэхнал. ун-та. Навук. працы па хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з Ш.Роўландам, 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Роўландам).
іспанскі і мексіканскі інжынер і архітэктар. Скончыў Вышэйшую школу архітэктуры Мадрыдскага ун-та (1935). У 1939 эмігрыраваў у Мексіку. Стваральнік жалезабетонных скляпенняў-абалонак розных форм; распрацаваў танкасценныя пакрыцці ў форме гіпербалічных парабалоідаў. Спраектаваў і пабудаваў у Мехіканавук. лабараторыі ун-та (1950—52) і Ледэрле (1955), будынак фірмы Бакардзі (1959; усе ў сааўт.), царкву Ла Вірхен Мілагроса (1954), Алімп. палац спорту (1966—68) і інш.
мексіканскі дзярж. дзеяч. Д-рюрыд.н. Скончыў Нацыянальны аўт.ун-т Мексікі і Чылійскі ун-т у г. Сант’яга. Да 1958 на выкладчыцкай і навук. працы. З 1959 займаў шэраг урадавых пасад, у т. л. міністра фінансаў і дзярж. крэдыту (1973—75), уваходзіў у кіраўніцтва правячай інстытуцыйна-рэв. партыі. Прэзідэнт Мексікі ў 1976—82. Умацоўваў дзярж. сектар эканомікі, праводзіў незалежны міралюбівы знешнепаліт. курс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖАМЕРЫКА́НСКІЯ КАНФЕРЭ́НЦЫІ,
канферэнцыі амер. дзяржаў, якія склікаліся для вырашэння найважнейшых паліт. праблем кантынента ў 1889—1967. Да 1948 наз.Міжнар. канферэнцыі амер. дзяржаў (Панамер. канферэнцыі). Адбылося 10 чарговых (1889, Вашынгтон; 1901—02, Мехіка; 1906, Рыо-дэ-Жанейра; 1910, Буэнас-Айрэс; 1923, Сант’яга; 1928, Гавана; 1933, Мантэвідэо; 1938, Ліма; 1948, Багата; 1954, Каракас) і 3 надзвычайныя (1964, Вашынгтон; 1965, Рыо-дэ-Жанейра; 1967, Буэнас-Айрэс) М.к. У 1948—70 М.к. — вышэйшы орган Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРСІ́Я РО́БЛЕС ((García Robles) Альфонса) (н. 20.3.1911, г. Самора-дэ-Ідальга, Мексіка),
мексіканскі дыпламат.Д-р права (1933). Скончыў Нац.ун-т у Мехіка (1933), вучыўся ў Парыжы (1934—37) і Гаагскай акадэміі міжнар. права (1938). Міністр замежных спраў Мексікі (з 1975). Пасол Мексікі пры ААН (з 1971), з 1977 яе пастаянны прадстаўнік у Камітэце ААН па раззбраенні. З 1985 старшыня Камітэта ААН па раззбраенні. Нобелеўская прэмія міру 1982 (з А.Мюрдаль) за ўклад у справу раззбраення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЭСУ́МА, Мактэсума,
Матэкусома (Montezuma, Moctezuma, Motecuhzoma),
імя правіцеляў індзейцаў-ацтэкаў у сярэднія вякі.
Мантэсума I (?—1469), правіцель ацтэкаў у 1440—69. Пры ім ацтэкі, цэнтрам якіх быў г. Тэначтытлан (цяпер Мехіка), канчаткова падпарадкавалі інш. індзейскія плямёны Цэнтр. Мексікі.
Мантэсума II (каля 1466—30.6.1520), правіцель ацтэкаў у 1502—20 (паводле інш. звестак, правіў з 1503). Праўнук Мантэсумы I. Намагаўся захаваць адзінства імперыі ацтэкаў сілай зброі. Пасля высадкі ў Мексіцы заваёўнікаў-іспанцаў паланёны паводле загаду Э.Картэса. Забіты паўстаўшымі індзейцамі за заклікі падпарадкавацца іспанцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАДАЛАХА́РА (Guadalajara),
горад у Мексіцы, на ПдЗ Мексіканскага нагор’я. Адм. ц. штата Халіска. Засн. ў 1531. 1628,6 тыс.ж., з прыгарадамі 3,43 млн.ж. (1993). Другі пасля Мехіка па колькасці насельніцтва і эканам. значэнні горад краіны. Вузел чыгунак, аўтадарог, газа- і нафтаправодаў. Міжнар. аэрапорт. Прамысловасць: машынабудаванне (у т. л. эл.-тэхн.), металаапрацоўка, харчасмакавая (асабліва мукамольная і алейна-тлушчавая), гарбарна-абутковая, баваўняная, хім., цэм., шкляная. Традыцыйная вытв-сць керамічных вырабаў. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 16—18 ст., у т. л. Палац урада (1643; фрэскі Х.К.Ароска), сабор (1571—1618).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАДАЛУ́ПЕ-ІДА́ЛЬГА МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1848,
паміж Мексікай і ЗША. Завяршыў амерыкана-мексіканскую вайну 1846—48. Падпісаны пад націскам ЗША 2.2.1848 у населеным пункце Гуадалупе-Ідальга (на Пн ад Мехіка). Набыў сілу 30.5.1848. Юрыдычна аформіў заваяванне ЗША каля 55% тэр. Мексікі з багатымі зямнымі нетрамі і глебамі (Тэхас, Новая Мексіка, Верхняя Каліфорнія і інш., агульнай пл. каля 2,3 млн.км²), прызнанне паўн. граніцы Мексікі па р. Рыо-Грандэ, кампенсацыю ёй за страчаныя тэр. ў суме 15 млн.дол., адмову ЗША ад фін. прэтэнзій да Мексікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАКО́ВА (дзявочае Бязніцкая) Ларыса Віктараўна
(н. 11.7.1953, в. Вугалеўшчына Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне на байдарках і каноэ). Скончыла Рэсп. школу трэнераў (1976). Засл. майстар спорту СССР (1973). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Чэмпіёнка свету і Еўропы ў веславанні на байдарцы-чацвёрцы (1973, г. Тамперэ, Фінляндыя), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1974, Мехіка), чэмпіянату свету і Еўропы (1975, Бялград) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 м. Чэмпіёнка СССР (1972, 1974), Спартакіяды народаў СССР (1975) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. З 1973 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Да 1997 — трэнер па плаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НЧЫКАЎ (Аляксей Уладзіміравіч) (30.7.1940, г.п. Ягаднае Магаданскай вобл., Расія — 29.1.1972),
бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Засл. майстар спорту СССР (1966). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1962). Сярэбраны прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка) у камандным першынстве. Чэмпіён свету ў асабістым (1966, Масква; 1967, г. Манрэаль, Канада; 1970, Анкара) і камандным (1967, Манрэаль; 1969, Гавана) першынстве. Сярэбраны (1966, Масква; 1971, Вена) і бронзавы (1962, Буэнас-Айрэс; 1965, Парыж) прызёр чэмпіянатаў свету ў камандным першынстве, сярэбраны (1969) прызёр у асабістым першынстве. Чэмпіён СССР (1969, 1971) у асабістым першынстве. Лепшы шпажыст свету (1969).