паняцце маралі, у якім выяўляецца ступень самапавагі чалавека і павагі да яго з боку грамадства. Яно блізкае па значэнні да паняцця годнасць. Аднак калі годнасць асобы грунтуецца на прызнанні роўнага права кожнага чалавека на павагу, то гонар адлюстроўвае перш за ўсё меру павагі, якую ён заслужыў у грамадстве. Маральная каштоўнасць чалавека ў паняцці гонару цесна звязана з яго канкрэтным сац. становішчам, грамадскім прызнаннем заслуг, аўтарытэту. Гонар прадугледжвае адпаведнасць паводзін чалавека маральным прынцыпам і нормам, распаўсюджаным у пэўнай сац. супольнасці, падтрыманне пэўнай індывідуальнай або сац.-групавой рэпутацыі (гонар школы, гонар афіцэра, дваранскі гонар і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМАТЫ́ВЫ,
навукова абгрунтаваныя разліковыя велічыні, якія характарызуюць колькасную і якасную меру затрат прац. часу, матэрыяльных і грашовых рэсурсаў і інш. Характэрная рыса Н. — іх доўгатэрміновы характар. Ва ўмовах цэнтралізаванай планавай эканомікі Н. рэгламентуюць узаемаадносіны дзяржавы з прадпрыемствамі (арг-цыямі) і прадпрыемстваў паміж сабой. Ва ўмовах рыначнай эканомікі выкарыстоўваюцца пры кіраванні карпарацыямі і фірмамі. Важнае значэнне маюць сацыяльныя Н., што выступаюць крытэрыямі пажаданага і дасягнутага развіцця сац. сферы, і экалагічныя Н., выкананне якіх абавязковае пры стварэнні новай тэхнікі і тэхналогіі, праектаванні, буд-ве і рэканструкцыі прадпрыемстваў, паляпшэнні ўмоў працы і ахове навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЭ́РЫЙ АПТЫМА́ЛЬНАСЦІў эканоміцы,
паказчык, які дае магчымасць вызначыць гранічную меруэканам. эфекту ад таго ці інш. рашэння для параўнальнай ацэнкі магчымых рашэнняў (альтэрнатыў) і выбару найлепшага (напр., максімум прыбытку, мінімум выдаткаў, мінімальны час дасягнення мэты). Важны элемент любой аптымальнай эканоміка-матэматычнай мадэлі. У адносінах да эканам. сістэм К.а. — прыкмета, па якой функцыянаванне сістэмы прызнаецца найлепшым з магчымых варыянтаў. К.а. класіфікуюць па: узроўні агульнасці (глабальныя, лакальныя), часавым аспекце (статычныя і дынамічныя, бягучыя і фінішныя, крытэрыі часу дасягнення мэты); спосабах фарміравання (нарматыўныя, сацыёлага-статыстычныя і інш.); тыпу вымяральніка (вартасныя, натуральныя і інш.); спосабах выкарыстання (практычныя, тэарэтычныя, палітыка-прапагандысцкія); матэматычнай фармалізацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ШНУ,
у вішнуізме і індуізме адзін з асн. (нароўні з Брахмам і Шывам) багоў; ахоўнік, увасабленне вечна жывой прыроды, энергіі, што ўладкоўвае космас. Уяўлялі прыгожым юнаком (часам з чатырма рукамі) з цёмна-сінім колерам скуры. Жонка Вішну Лакшмі — багіня шчасця і дабрабыту. Паводле эпасу, у канцы кожнага сусв. цыкла Вішну ўбірае ў сябе сусвет і ўпадае ў сон, лежачы на змеі Шэшы, які плавае ў сусв. акіяне. Калі Вішну прачынаецца і задумвае новае тварэнне, з яго вырастае лотас, з якога з’яўляецца Брахма і стварае сусвет. Звычайнае месцазнаходжанне Вішну — вяршыня гары Меру. Вядомы аватары Вішну (цялесныя ўвасабленні) у выглядзе герояў Крышны, Рамы, вепра, карліка і інш.
А.В.Гурко.
Вішну, Брахма, Лакшмі на змеі Шэшы. Сярэдневяковы малюнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́МАНТ ІНЕ́РЦЫІ,
фізічная велічыня, якая характарызуе меру інертнасці цела (сістэмы цел) пры непаступальным руху. Уведзены К.Гюйгенсам (1673). Выкарыстоўваецца пры рашэнні задач механікі, фізікі і тэхнікі.
М.і. сістэмы матэрыяльных пунктаў адносна восі zназ. велічыня, вызначаная роўнасцю:
, дзе hi — адлегласць ад i-га пункта з масай mi да восі z; пры неперарыўным размеркаванні масы (напр., цвёрдае цела)
, дзе ρ — шчыльнасць цела на адлегласці h ад восі вярчэння, dV — элемент аб’ёму цела. Калі z і z′ — паралельныя восі на адлегласці d адна ад адной і вось z праходзіць праз цэнтр мас, то
(тэарэма Штайнера). Адзінка М.і. ў СІ — кілаграм-метр у квадраце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ТАў механіцы,
фізічная велічыня, што характарызуе меру дзеяння сілы. Залежыць ад лікавага значэння і напрамку сілы і перамяшчэння пункта яе прыкладання. Адзінка Р. ў СІ — джоўль.
Калі сіла пастаянная (па напрамку і лікавым значэнні), а перамяшчэнне прамалінейнае, тады Р. A = Fscosα, дзе α — вугал паміж напрамкамі вектараў і . Для патэнцыяльнай сілы A = U0 − U1, дзе U0 і U1 — значэнні патэнцыяльнай энергіі ў пачатковым і канцавым становішчах (станах) дадзенай мех. сістэмы, і не залежыць ад траекторыі пункта прыкладання сілы. Пры руху мех. кансерватыўнай сістэмы работа знешніх сіл, прыкладзеных да яе, роўная змене яе кінетычнай энергіі.
Механічная работа на ўчастку траекторыі M0M1: 1 — пры прамалінейным руху A = Fscosα; 2 — пры крывалінейным руху элементарная работа dA = Fcosαds.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЛАў механіцы, вектарная фіз. велічыня, якая вызначае мерумех. ўзаемадзеяння цел; адна з асн. дынамічных характарыстык. Паводле 2-га закону Ньютана С.
, дзе m — маса цела і — паскарэнне, з якім яно рухаецца.
Дзеянне С. на цела выклікае змену скарасцей яго пунктаў (узнікае паскарэнне) або дэфармацыю і можа адбывацца як пры непасрэдным кантакце матэрыяльных аб’ектаў (С. трэння, С. ціску, удар), так і паміж аддаленымі целамі пры дапамозе поля (гл. Поле фізічнае). У кожны момант часу С. характарызуецца модулем (лікавым значэннем), напрамкам (лініяй дзеяння) і пунктам прыкладання; складанне С. праводзіцца паводле правіла паралелаграма. Пры непасрэдным выкарыстанні паняцця «С.» фармулююцца многія фіз. законы: Ампера закон, Гука закон, Кулона закон і інш., а таксама вызначаюцца важныя фіз. велічыні: імпульс сілы, момант сілы, работа, энергія і інш. Модуль С. вымяраецца дынамометрам. Адзінка С. ў СІ — ньютан.
меры, якія прымяняюцца ў адносінах да непаўналетняга, які ўчыніў злачынства, што не ўяўляе вял. грамадскай небяспекі, або ўчыніў упершыню менш цяжкае злачынства. Паводле крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь замест прымянення крымін. пакарання суд можа пастанавіць абвінаваўчы прыгавор і назначыць такой асобе меры: перасцярогу (тлумачэнне непаўналетняму вынікаў паўторнага ўчынення злачынстваў, прадугледжаных законам); ускладанне абавязацельства публічна ў інш. форме, якую вызначыць суд, прынесці прабачэнне пацярпеламу; ускладанне на непаўналетняга абавязацельства ў наступным пакрыць сваімі сродкамі або працай нанесеныя ім страты; абмежаванне свабоды вольнага часу на пэўны тэрмін (забарона наведвання пэўных месц, абмежаванне знаходжання па-за домам у пэўныя часы сутак, абавязковая яўка для рэгістрацыі ў орган, які кантралюе яго паводзіны); змяшчэнне на тэрмін да 2 гадоў у спец.навуч.-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову. У выпадку злоснага ўхілення непаўналетняга ад выканання гэтых мер суд можа замяніць прызначаную меру на больш строгую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГУЛЯ́РНАЕ РАЗМЕРКАВА́ННЕў тэорыі імавернасцей,
размеркаванне імавернасцей у n-мернай вектарнай прасторы, якое засяроджана на мностве нулявой меры Лебега і прыпісвае кожнаму аднапунктаваму мноству нулявую імавернасць. У больш шырокім сэнсе — кожнае размеркаванне імавернасцей з’яўляецца С.р. у адносінах да меры P (гл.Мера мноства), калі яно засяроджана на мностве N такім, што яго мера P{N} = 0. У гэтым выпадку любое дыскрэтнае размеркаванне імавернасцей з’яўляецца С.р. у адносінах да меры Лебега.
С.р. (адносна меры Лебега), зададзенае на прамой, мае неперарыўную функцыю размеркавання, мноства пунктаў росту якой мае Лебегаву меру нуль. Напр., кантарава размеркаванне, якое мае выпадковая велічыня Y = 2(1/3X1 + 1/32X2 + ... + 1/3jXj + ...), дзе X1, X2, ... — паслядоўнасць незалежных выпадковых велічынь, якія прымаюць значэнні 0 і 1 з імавернасцю 1/2. Любое размеркаванне імавернасцей у эўклідавай n-мернай прасторы можна адназначна выразіць праз камбінацыю дыскрэтнага, неперарыўнага і сінгулярнага размеркаванняў: P = aPдыскр + bPнепер + cPсінг, дзе a, b,c ≥ 0 і a + b + c = 1 (раскладанне Лебега).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРА́ЦЫЙ ДАСЛЕ́ДАВАННЕ,
метад распрацоўкі колькасна абгрунтаваных рэкамендацый па прыняцці аптымальных рашэнняў па арганізацыі і кіраванні дзеяннямі (аперацыямі). Навукова аформілася для рашэння тэхн., тэхніка-эканам. задач і задач кіравання ў канцы 1940-х г.
У кожнай задачы аперацый даследавання фармальна апісана мноства магчымых рашэнняў і вызначанай мэтавай функцыі, значэнні якой характарызуюць меру дасягнення мэты пры кожным магчымым рашэнні. Задачы аперацый даследавання бываюць статычныя і дынамічныя, дэтэрмінаваныя і стахастычныя. У статычных задачах мэтавая функцыя яўна не залежыць ад часу, у дынамічных — час мае істотнае значэнне, у дэтэрмінаваных — выбар канкрэтнага рашэння прыводзіць да пэўнага значэння мэтавай функцыі, у стахастычных — гал. ролю адыгрывае фактар выпадковасці. Пры рашэнні статычных дэтэрмінаваных задач карыстаюцца метадамі лінейнага і нелінейнага праграмавання, дынамічных дэтэрмінаваных — дынамічнага праграмавання, стахастычных — тэорыі імавернасцяў, матэм. статыстыкі, тэорыі масавага абслугоўвання, стат. тэорыі прыняцця рашэнняў. Задачы, у якіх сутыкаюцца інтарэсы двух і больш бакоў, рашаюцца метадамі тэорыі гульняў. Калі дакладнае рашэнне задачы немагчыма, карыстаюцца метадам стат. выпрабаванняў (гл.Монтэ-Карла метад). Для рашэння складаных задач распрацаваны пакеты праграм для ЭВМ. Гл. таксама Аптымізацыі задачы і метады.