Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́К (Андрэй Мацвеевіч) (1911, в. Асвеіца Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 17.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). З 1938 працаваў на з-дзе ў г. Ніжні Тагіл, ва Уральскім леспрамгасе (Расія). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Наводчык кулямёта радавы Бурак вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Ржышчаў Кіеўскай вобл. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХМЕ́ЦЬЕЎ (Уладзімір Мацвеевіч) (14.8.1885, г. Зямлянск Варонежскай вобл., Расія — 16.10.1963),
рускі пісьменнік. Творы вызначаюцца вастрынёй і актуальнасцю праблематыкі. У апавяданнях, аповесцях і нарысах адлюстроўваў жыццё сібірскага сялянства («Нядзеля», 1910; «Сухі патоп», 1914; «Маці», 1916), падзеі рэв. эпохі («Памылка», 1924; «Жалезная трава», 1926; «Цень у полымі», 1929) і грамадз. вайны (раманы «Злачынства Марціна», 1928; «Наступ», 1933—40). Творы пра Вял.Айч. вайну раскрываюць гераізм і мужнасць сав. салдатаў. Аўтар кн. «Вячаслаў Шышкоў» (1947).
расійскі віяланчэліст, педагог; адзін з заснавальнікаў рас. віяланчэльнай школы. Нар.арт. Расіі (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі (1904—07). Выступаў як саліст і ў розных камерных ансамблях. З 1912 праф. Саратаўскай і Кіеўскай, у 1922—61 — Маскоўскай кансерваторый. Рэдактар многіх віяланчэльных твораў. Сярод яго вучняў М.Растраповіч, Н.Шахаўская.
Літ.:
Козолупова Г.С. С.М.Козолупов: Жизнь и творчество. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТРО́САЎ (Аляксандр Мацвеевіч) (1924, г. Днепрапятроўск, Украіна — 23.2. 1943),
Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1942. Ваяваў на Калінінскім фронце. 23.2.1943 у баі за в. Чарнушкі (Пскоўская вобл., Расія) гвардыі радавы М. сваім целам закрыў амбразуру ням. дзота, гэтым забяспечыў поспех атакі падраздзялення. Імя М. прысвоена 254-му гвардз. палку з залічэннем героя навечна ў спіс палка. У гады Вял.Айч. вайны подзвіг М. паўтарылі многія сав. воіны, у т. л. беларус П.І.Купрыянаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАКО́ЛЬСКІ (Марк Мацвеевіч) (2.11.1843, Вільня — 9.7.1902),
рускі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1862—68). Зблізіўся з перасоўнікамі. Аўтар твораў на гіст. тэмы, у якіх выявіліся яго грамадз. погляды, імкненне да псіхалагізацыі вобраза, праўдзівасці дэталяў («Іван Грозны», 1871, «Пётр I», 1872, «Ярмак», 1891). У шэрагу работ філас.-этычную праблематыку трактаваў у духу пошукаў ідэалаў праўды і справядлівасці («Хрыстос перад судом народа», 1876), іншы раз з рысамі сентыментальнасці («Не гэтага свету», 1887).
М.Антакольскі. Іван Грозны. 1871. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРА́КСІН (Фёдар Мацвеевіч) (1661—10.11.1728),
расійскі ген.-адмірал (1708), адзін са стваральнікаў рас. флоту. З 1682 стольнік Пятра I, у 1693—96 дзвінскі ваявода і губернатар Архангельска. З 1700 гал. начальнік Адміралцейскага прыказа і азоўскі губернатар. У час Паўн. вайны 1700—21 атрымаў на моры шэраг перамог над шведамі. У 1712—23 кіраваў Эстляндыяй, Інгерманландыяй і Карэліяй. З 1718 прэзідэнт Адміралцействаў-калегіі. У час Перс. паходаў (1722—23) камандаваў Каспійскай флатыліяй, у 1723—26 — Балт. флотам.