«АКСІДЭ́НТАЛ ПЕТРО́ЛЕУМ»

(Occidental Petroleum),

прамысловая манаполія ЗША. Засн. ў 1920. Дзейнічае ў нафтагазавай, харчасмакавай, хім., вугальнай і інш. галінах прам-сці. Здабывае нафту і газ у ЗША, Канадзе, брытанскім сектары Паўн. м., Перу, Балівіі і інш., праводзіць геолагаразведачныя работы на нафту і газ у 32 краінах (1985).

т. 1, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕНДЛАРДЫ́ЗМ (англ. landlordism ад landlord гаспадар зямлі),

сістэма буйнога землеўладання ў Вялікабрытаніі, пры якой уладальнікі зямлі здаюць яе ўчасткі ў арэнду прадпрымальнікам для вядзення сельскай гаспадаркі, пад прамысл. забудову, шахты і інш. і атрымліваюць частку іх прыбытку ў выглядзе зямельнай рэнты. Аснова Л. — манаполія арыстакратаў на зямлю, якая склалася ў Вялікабрытаніі ў 14 — пач. 19 ст., у т. л. ў выніку агароджванняў.

т. 9, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Уэстэрн электрык» (манаполія) 11/435

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Філіпс» (міжнародная манаполія) 11/435

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАНАПСО́НІЯ (ад мана... + грэч. opsōnia закупка прадуктаў),

сітуацыя на рынку, калі аднаму пакупніку процістаіць вял. колькасць прадаўцоў. Ва ўмовах збалансаванага, насычанага таварамі рынку М. можа прыводзіць да негатыўных вынікаў: штучнае заніжэнне цэн буйнейшым спажыўцом на сыравіну, матэрыялы, паўфабрыкаты, якія ён купляе, навязванне контрагенту неспрыяльных умоў дагавораў і інш. Такія дзеянні прадпрыемстваў-манапсаністаў праследуюцца антыманапольным заканадаўствам. Найб. тыповае праяўленне М. — дзяржаўная М., калі адзіным пакупніком якой-н. прадукцыі (напр., узбраення) з’яўляецца дзяржава. Дзярж. М. часта выкарыстоўваецца як сродак падтрымкі некаторых галін (напр., сельскай гаспадаркі), прадукцыю якіх дзяржава купляе па цвёрдых цэнах. Гл. таксама Манаполія, Алігаполія, Алігапсонія.

т. 10, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Крайслер» (аўтамаб. манаполія, ЗША) 1/593

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Пежо» (аўтамаб. манаполія, Францыя) 1/593

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Інтэрнэшнл бізнес мэшынз» (манаполія) 11/435

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«АКЗО» (хім. манаполія, Нідэрланды) 11/60

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Фіят» (аўтамаб. манаполія, Італія) 1/593

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)