астравы каля выхаду з Хатангскага заліва м.Лапцевых, у Рэспубліцы Саха (Якуція). Складаюцца з а-воў В. Бегічаў (пл. каля 1,8 тыс.км², выш. да 201 м) і М. Бегічаў. Паверхня паката-ўзгорыстая раўніна з тундравай расліннасцю. Промысел пясцоў і паўн. аленяў. Лежбішча маржоў. Адкрыты ў 1908 рус. падарожнікам Н.А.Бегічавым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПЦЕВА ДЗМІ́ТРЫЯ ПРАЛІ́Ў У Паўночным Ледавітым ак. паміж в-вам Вялікі Ляхаўскі і паўн. узбярэжжам мацерыка Азія (Расія). Злучае моры Лапцевых і Усх.-Сібірскае. Даўж. 115 км, шыр. 50—61 км, глыб. 11—16 м. Большую ч. года пад лёдам. Названы ў гонар удзельніка Вял.Паўн. экспедыцыі 18 ст. Дз.Я.Лапцева, які адкрыў праліў у 1740.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАБА́Р,
рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція). Даўж. 939 км. Пл. басейна 100 тыс.км². Вытокі на Анабарскім плато, цячэ на Паўн.-Сібірскай нізіне, упадае ў мора Лапцевых. Гал. Прытокі: М.Куанамка, Уджа (справа), Суалама, Харабыл (злева). Ледастаў з канца вер. да мая. Зімой на перакатах прамярзае да дна. У вусці шмат рыбы (нельма, муксун, рапушка, омуль і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЙВА (Mallotus villosus),
марская рыба сям. корушкавых. 2 падвіды: М. атлантычная (M.v. villosus), пашырана ў паўн.ч. Атлантычнага ак., Баранцавым, Белым і Карскім морах, М. ціхаакіянская, або уёк (M.v. socialis) — каля берагоў Канады, у Ахоцкім, Берынгавым, Чукоцкім, Японскім морах, м.Лапцевых. Чародная пелагічная рыба.
Даўж. да 22 см, маса да 17 г. Самцы буйнейшыя за самак; адзнака палавога дымарфізму — аснова анальнага плаўніка ў самцоў уздутая. Луска дробная. Ніжняя сківіца выдаецца наперад. Корміцца планктоннымі ракападобнымі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАЎСКІЯ АСТРАВЫ́,
паўднёвая група ў архіпелагу Новасібірскіх астравоў (Расія), на мяжы мораў Лапцевых і Усх.-Сібірскага. Уключаюць а-вы: Вял. Ляхаўскі (пл. 5,3 тыс.км²), М.Ляхаўскі (пл. 1,3 тыс.км²), Сталбавы (пл. 170 км²) і Сямёнаўскі. Ад мацерыка Азія аддзяляюцца пралівам Дзмітрыя Лапцева. Паверхня пераважна раўнінная. Выш. да 270 м (Вял. Ляхаўскі). Шматгадовая мерзлата. Шматлікія яры і тэрмакарставыя азёры. Поліганальная асакова-злакавая тундра, шмат балот. Промысел пясца. Адкрыты ў 1712. Названы ў гонар рус. прамыслоўца І.Ляхава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАСІБІ́РСКІЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг паміж морамі Лапцевых і Усх.-Сібірскім, у Рэсп. Саха (Якуція), у Расіі. Пл. каля 38 тыс., км². Уключаюць 3 групы а-воў: Ляхаўскія астравы, уласна Новасібірскія, або Анжу астравы, і Дэ-Лонга. Паверхня нізінная, складзена пераважна з рыхлых адкладаў, у зах.ч. — з вапнякоў і сланцаў. Выш. да 374 м (в-аў Кацельны). Клімат арктычны, суровы. Сярэднія т-ры студз. ад -28 °C да -31 °C, ліп. 1—3 °C. Ападкаў да 132 мм за год. Пераважаюць шматгадовамёрзлыя горныя пароды і падземныя льды. Расліннасць арктычнай тундры. З жывёл трапляюцца паўн. алень, пясец, лемінг, зрэдку белы мядзведзь. У летні час шмат птушак. Промысел пясца. Палярная станцыя на в-ве Кацельны (з 1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯНЁК,
рака на Пн Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), вярхоўе — у Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі. Даўж. 2292 км, пл.бас. каля 220 тыс.км². Пачынаецца і цячэ па Сярэдне-сібірскім пласкагор’і, у нізоўях — па Паўд.-Сібірскай нізіне. Упадае ў Алянёцкі заліў мора Лапцевых, утвараючы дэльту. У верхнім цячэнні парожыстая, даліна месцамі мае выгляд цясніны. У сярэднім цячэнні даліна пралягае сярод хвалістай мясцовасці. Асн. прытокі: Арга-Сала, Бур (злева), Сілігір (справа). Жыўленне снегавое і дажджавое. Паводка з чэрв. да верасня. Ледастаў з канца вер.—кастр. да канца мая — 1-й пал. чэрвеня. У верхнім цячэнні перамярзае са студз. да красавіка. Сярэдні расход вады ў вусці 1210 м³/с. Суднаходная ў нізоўях. Багатая рыбай (рапушка, омуль, муксун, нельма і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ЗЯМЛЯ́,
архіпелаг у Паўн. Ледавітым ак., на мяжы мораў Карскага і Лапцевых, тэр. Расіі. Ад мацерыка аддзелена пралівам Вількіцкага. Пл. каля 37,6 тыс.км². Уключае 4 вял. астравы — Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Бальшавік, Камсамолец, Піянер — і шмат дробных. Берагі месцамі скалістыя і стромкія, парэзаны глыбокімі фіёрдамі. У рэльефе вылучаюцца прыледавіковыя плато, узвышаныя раўніны, тэрасаваныя прыбярэжныя раўніны. Каля 1/2пл. ўкрыта ледавіковымі купаламі і шчытамі (выш. да 965 м). Складзена пераважна з асадкавых (пясчанікі, сланцы, даламіты, мергелі) і вывергнутых (дыябазы, граніты) парод. Клімат суровы, арктычны. Сярэднія месячныя т-ры зімой ад -28 да -33 °C, летам 0,5—1,6 °C. Ападкаў 150—400 мм за год. Пераважае арктычная пустыня з плямамі мохава-лішайнікавай расліннасці. У складзе жывёльнага свету лемінг, пясец, трапляецца белы мядзведзь. Лежбішча нерпы, грэнландскіх цюленяў, маржоў, бялухі. Птушыныя «кірмашы». Астравы адкрыты экспедыцыяй Б.А.Вількіцкага ў 1913, даследаваны экспедыцыяй Г.А.Ушакова і М.М.Урванцава ў 1930—32.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́НЧЫШЧАЎ (Васіль Васілевіч) (1702—29.8.1736),
расійскі мараплавец. Са старадаўняга шляхецкага роду Магілёўшчыны. Скончыў Маскоўскую школу матэм. і навігацыйных навук (1718). У 1733 лейтэнант і кіраўнік аднаго з паўн. атрадаў 2-й Камчацкай экспедыцыі па апісанні берагоў Паўн. Ледавітага ак. ад вусця р. Лена да вусця р. Енісей. У 1735 на парусна-вяслярнай дубель-шлюпцы «Якуцк» прайшоў па р. Лена з Якуцка да вусця, з правядзеннем інструментальнай здымкі гэтай ч. ракі. У 1736 даследаваў усх. бераг п-ва Таймыр і ўздоўж яго падняўся на Пн да 77°29′паўн. ш., адкрыў в-аў Пятра і ўсх. групу а-воў Самуіла (цяпер — Камсамольскай Праўды). На зваротным шляху П. памёр ад цынгі. У плаваннях П. прымала ўдзел яго жонка Марыя Прончышчава — першая рас. палярная падарожніца. Імем П. названы ч.ўсх. берага п-ва Таймыр, краж паміж вусцем рэк Алянёк і Анабар. У гонар М.Прончышчавай — бухта ў м.Лапцевых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКАЕ МО́РА,
ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., паміж а-вамі Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа і Паўн. Зямля. На З пралівамі Карскія Вароты і Матаччын Шар злучаецца з Баранцавым м., на УВількіцкага пралівам і пралівамі паміж а-вамі Паўн. Зямля — з м.Лапцевых. Пл. 883 тыс.км². Размешчана пераважна на шэльфе, які на Пн перарэзаны глыбакаводнымі жалабамі Вароніна і Св. Ганны (глыб. да 600 м). Паміж імі — Цэнтр. Карскае ўзв. (глыб. да 50 м). На ПдЗ Новазямельская ўпадзіна (глыб. да 418 м). Пераважныя глыб. 30—100 м. Берагі невысокія, спадзістыя. Залівы: Енісейскі, Пясінскі, Обская губа, Байдарацкая губа. Шмат астравоў (Арктычнага Інстытута, Візэ, Сяргея Кірава, Нардэншэльда і інш.). Упадаюць рэкі Енісей, Об, Пясіна, Кара. Клімат арктычны, суровы. Адно з самых халодных мораў Расіі; сярэдняя т-ра вады на большай ч. паверхні летам каля 0 °C, на Пд (каля вусцяў рэк) да 6 °C. Салёнасць ад 10—12‰ (каля вусцяў рэк) да 33‰ на Пн. Частыя туманы і штормы. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Прылівы пераважна паўсутачныя (0,5—0,8 м). Згонна-нагонныя ваганні ўзроўню ў залівах да 2 м. Рыбалоўства (сіг, галец, камбала і інш.). К.м. — частка Паўночнага марскога шляху. Гал. порт — Дыксан. Марскія судны заходзяць у парты Ігарка і Дудзінка (на р. Енісей).