рака ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р.Лань (бас. р.Прыпяць). Даўж. 20 км. Пачынаецца з Агараджальнага канала за 9,5 км на ПнУ ад в. Барсукова. Рэчышча каналізаванае. У верхнім цячэнні рака наз.Петрашэўская канава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫ́ЛЬЧЫЦЫ,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. на р.Лань. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 178 км ад Мінска. 735 ж., 320 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЦЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., на левым беразе р.Лань, на аўтадарозе Слуцк—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад горада і 14 км ад чыг. ст. Клецк, 139 км ад Мінска. 602 ж., 246 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЧЫН,
балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., у вадазборах рэк Лань і Цна. Пл. 32,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 18,8 тыс.га. Глыб. торфу да 2 м, сярэдняя 1 м. Часткова асушана: выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць асакова-травяныя чорнаалешнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́НІ (Cervidae),
сямейства млекакормячых атр. парнакапытных. 5 падсям.: кабарга, мунтжакі (Cervulinae), вадзяныя алені (Hydropotinae), алені сапраўдныя (Cervinae) і амерыканскія алені (Odocoileinae). 17 сучасных родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы. Акліматызаваны ў Новай Зеландыі, на Гавайскіх і некат. інш. астравах. На Беларусі лось, казуля, лань і алень высакародны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАШЭ́ВІЦКІ КАНА́Л,
суднаходны канал у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. Злучае р. Прыпяць з рачным портам Мікашэвічы (ніжэй упадзення р.Лань, за 6 км на З ад р.п. Мікашэвічы). Даўж. 7 км. Праходзіць па забалочанай левабярэжнай пойме р. Прыпяць. Пабудаваны ў 1974—78, рэканструяваны ў 1979—80. Служыць для вывазу прадукцыі Мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» (друз, штучны пясок і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА, Нач,
рака ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім р-нах Брэсцкай вобл. і Клецкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р.Лань (бас.р. Прыпяць). Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 360 км². Пачынаецца на З ад в. Канюхі Ляхавіцкага р-на, вусце за 2 км на У ад в. Нач Ганцавіцкага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 20,8 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМО́ВІЧ (Уладзімір Васілевіч) (н. 2.2.1940, в.Лань Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вет. медыцыны. Д-рвет.н., праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1965). З 1968 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні, метадах дыягностыкі, агульнай спецыфічнай прафілактыцы інфекц. захворванняў жывёл.
Тв.:
Сальмонеллез свиней. Мн., 1994;
Некробактериоз сельскохозяйственных животных. Мозырь, 1999 (разам з Э.І.Верамеем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖВА́ЧНЫЯ (Ruminantia),
падатрад млекакормячых атр.парнакапытных. 5—6 сям., 76 родаў, каля 180 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі, Мадагаскара і Антыльскіх а-воў. Пераважна стадныя палігамныя жывёлы. На Беларусі 5 відаў; алень высакародны, зубр, казуля, лань, лось. Зубр занесены ў Чырв. кнігу. Да Ж. належаць свойская жывёла: авечкі, козы, буйн. раг. жывёла.
Маюць 4 пальцы (2 з іх рудыментарныя). У страўніку 4 аддзелы — рубец, сетка, кніжка (у некат. няма) і сычуг. Корм раслінны. Вял. значэнне для Ж. мае жвачка (адсюль назва). Карэнныя зубы вял., разцы і іклы толькі ў ніжняй сківіцы. У многіх добра развітыя рогі. Дзікія Ж. — аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. і Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1960 у цэнтр.ч.Бел. Палесся паміж р. Случ і Лань. Пл. 42 тыс.га. Нізінныя, пераходныя і вярховыя балоты ў спалучэнні з сухадольнымі, верасовымі, чарнічнымі і імшыстымі хвойнікамі. На нізінных балотах чорнаальховыя і пушыстабярозавыя лясы. Невял. колькасць дуброў з прымессю ясеню і грабу. Водзяцца лось, казуля, дзік, ліс, янотападобны сабака, заяц-русак; баравая дзічына, вадаплаўныя і балотныя птушкі. Рэакліматызаваны рачны бабёр, рассялілася андатра. Шмат жывёл, занесеных у Чырв. кнігу Беларусі (чарапаха балотная, зімародак звычайны, пугач, бугай вялікі, бусел чорны і інш.).