кітайскі вынаходца рухомага шрыфту (11 ст.). У 1041—48 праводзіў доследы друкавання з формы, у якой замацоўваліся шрыфтавыя элементы (іерогліфы), зробленыя з абпаленай гліны. Друкаванне тэксту адбывалася пасля нанясення на літары тушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСАМІ́Т, аксамітнае дрэва (Phellodendron),
род дрэў сям. рутавых. Вядома 10 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. Найб. вядомы аксаміт амурскі (P. amurense), аксаміт кітайскі (P. chinense), аксаміт японскі (P. japonicum). На Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. інтрадукаваны аксаміт амурскі, або амурскае коркавае дрэва. З 1930—40-х г. уводзіцца ў лясныя культуры. Прыдатны для вырошчвання на Беларусі, акрамя паўн. раёнаў.
Выш. 20—30 м. Ствол таўшчынёй да 80 см, укрыты слоем корку (да 7 см), які можна час ад часу здымаць. Лісце супраціўнае, чаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-зялёныя, дыям. да 1 см. Плады — чорныя мясістыя ягадападобныя касцянкі з непрыемным пахам. Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Меданос. Выкарыстоўваецца на прамысл. мэты (корак, фарба, таніды, каштоўная драўніна) і як дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБО́ВЫЯ ШАЎКАПРА́ДЫ (Antheraea),
род матылёў сям. паўлінавочак атр. лускакрылых. 2 віды: кітайскі Д.ш. (A. pernyi) і японскі Д.ш. (A. jamamai). На Д. Усходзе трапляецца яго падвід (A. j. ussuriensis). Культывуюць у Кітаі, Японіі, Карэі, Індыі, Расіі, Беларусі і інш. для атрымання прыроднага шоўку. Добра акліматызуюцца.
Крылы ў размаху 10—15 см. Вусені звіваюць коканы. Пры размотванні аднаго кокана атрымліваюць шаўковую нітку даўж. 1,5—5 км. За год даюць 1—2 пакаленні. Вусеняў выкормліваюць лісцем розных відаў дубу (у эксперыменце на бярозе, вярбе, грабе). У адрозненне ад тутавага шаўкапрада шоўк кітайскага Д.ш. больш грубы і моцны; выкарыстоўваюць на выраб часучы, у прыладабудаванні, электратэхніцы, медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ ХЭ,
кітайскі жывапісец і тэарэтык 5 ст. Аўтар трактата «Катэгорыі класічнага жывапісу», у якім акрэсліў 6 правіл пабудовы жывапіснага твора: рытм душы — рух жыцця; валоданне малюнкам, валоданне пэндзлем; адпаведнасць з аб’ектам, дасягненне знешняга падабенства; увядзенне фарбаў у адпаведнасці з натурай; увядзенне парадку, размеркаванне мас; выкарыстанне традыцый, прапрацоўка ўзораў. Працаваў у жанры «людзі». Творы не захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тунг 1/238; 10/329
- » - кітайскі 10/329 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Юн-лэ да дзянь» (кітайскі энцыкл. слоўнік) 11/465
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ТАН, Сі Гу (1050 — каля 1130),
кітайскі жывапісец. Вядучы дзеяч акадэмій жывапісу ў Кайфыне і Ханчжоў. Творчасці характэрны пераход ад суровых манахромных ландшафтаў, поўных эпічнай велічы, да сціплых лірычных вясковых пейзажаў са сцэнамі нар. побыту. Працаваў таксама ў гіст. і быт. жанрах. Сярод твораў: «Храм каля ракі ў летнюю пару», «Вячэрні зыб на восеньскай рацэ», «Вясковы лекар» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ ЭР (15.2.1912, прав. Юньнань, Кітай — 17.7.1935),
кітайскі кампазітар. Самастойна авалодаў мастацтвам ігры на кіт.нар. інструментах і скрыпцы. З 1929 вывучаў еўрап. тэорыю музыкі. Яго творчасць паводле характару і муз. мовы народная, адзначана рысамі наватарства. Аўтар папулярных масавых песень, у т. л. «Марш добраахвотнікаў» (з 1949 Дзярж. гімн КНР), лірычных і інш. Сярод інш. твораў опера «Ураган над Янцзы», музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.
кітайскі гісторык эпохі дынастыі Сун. Аўтар энцыклапедычнай працы «Вэньсянь тункао» («Сістэматызаваны збор пісьмовых помнікаў і меркаванняў»), якая побач з творамі сунскіх гісторыкаў Чэн Чао і Сыма Гуана стала ўзорам для кіт. гісторыкаў больш позняга часу. М.Д. імкнуўся даследаваць эвалюцыю шэрагу сац. і дзярж. ін-таў і выявіць прычынныя сувязі некаторых гіст. з’яў. Лічыў, што для чыноўніка-канфуцыянца гіст. веды таксама важныя, як і канфуцыянская л-ра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕКІ́НСКІ ТРАКТА́Т 1860,
расійска-кітайскі дагавор. Падпісаны 14 ліст. ў Пекіне. Пацвердзіў і развіў Айгунскі дагавор 1858 і Цяньцзіньскі трактат 1858. Усталяваў усх.рас.-кіт. граніцу па рэках Амур, Усуры, Сунгача, воз. Ханка і далей па гарах да р. Тумыньцзян. Вызначыў рас.-кіт. граніцу ў Сіньцзяні (канчаткова вызначана Пецярбургскім дагаворам 1881). Уводзіў бязмытны рас.-кіт. гандаль на ўсім працягу рас.-кіт. мяжы, Расія атрымала права на прызначэнне рас. консулаў у гарады Кашгар і Ургу.