агранамічны і статыстычны паказчык, які адлюстроўвае фактычныя плошчы пасеваў с.-г.культур за вегетац.перыяд. Колькасна адрозніваецца ад рэальнай плошчы пашы, бо ўлічвае магчымасць яе неаднаразовага выкарыстання за с.-г. сезон (напр., пасеў пасляўкосных культур). Адносіны плошчы, занятай адной культурай, да П.п. ўсіх культур (у працэнтах) — структура П.п. (асн. паказчык спецыялізацыі севазвароту). Аптымальная структура П.п. забяспечвае глебаахову, праца- і энергазберажэнне, ахову навакольнага асяроддзя, высокую рэнтабельнасць вытв-сці. На Беларусі рэальная плошча пашы — 5165,7 тыс.га, П.п. — 5124 тыс.га (1999), збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць каля паловы П.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖНІВО́,
уборка ўраджаю збожжавых культур. Пры аднафазнай уборцы Ж. сумяшчаюць з малацьбой і робяць збожжаўборачным камбайнам, пры двухфазнай (раздзельная ўборка) спелыя культуры спачатку скошваюць жняяркамі, потым валкі падбіраюць і абмалочваюць камбайнам. Шматфазная ўборка ўраджаю — вылучэнне асн. прадукцыі ў 3 этапы і болей. Спосаб уборкі вызначаецца біял. асаблівасцямі збожжавых культур, станам сцебластою, кліматычнымі ўмовамі і наяўнасцю неабходнай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЙМАРК (Лайзер Бенцыянавіч) (26.9.1912, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 13.2.1994),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1979), праф. (1982). Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1934). У 1949—92 у БСГА. Навук. працы па агратэхніцы вырошчвання зернебабовых культур.
Тв.:
Интенсивные технологии возделывания зерновых и зернобобовых культур в условиях БССР: Сб. науч. тр. Горки, 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПО́ЛКА,
выдаленне пустазелля з пасеваў с.-г. і лясных культур. Бывае мех., хім. і ручная. Механічная П. — падразанне, вырыванне ці інш. пашкоджванні пустазелля пры баранаванні ці культывацыі. Хімічная П. — знішчэнне пустазелля гербіцыдамі. Ручную П. праводзяць на невял. плошчах, напр., на насенняводчых дзялянках, пасевах каштоўных культур. Каб пазбегнуць прыгнечання культ. раслін, зніжэння ўраджаю, П. праводзяць у найб. раннія фазы развіцця пустазелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКО́РМКА РАСЛІ́Н,
угнойванне с.-г.культур на працягу вегетацыйнага перыяду. Дапаўняе дапасяўное ўгнойванне, узмацняе жыўленне раслін, павышае іх ураджайнасць. Эфектыўнасць П.р. залежыць ад надвор’я, уласцівасцей угнаенняў (растваральнасць у вадзе, ступень перамяшчэння ў глебе і інш.). Бываюць П.р. каранёвая (угнаенні ўносяць у глебу, засвойваюцца праз карані) і пазакаранёвая (угнаеннямі апрацоўваюць зялёныя ч. раслін, засвойваюцца праз сцёблы і лісце).
Каранёвая П.р. — раскідванне сухіх угнаенняў з загортваннем у глебу ці без загортвання, унясенне вадкіх угнаенняў (напр., пры паліве); для азімых культурнайб. эфектыўная ранняй вясной, для збожжавых — у пачатку калашэння. Пазакаранёвая П.р. — апырскванне раслін вадкімі ці апыльванне парашкападобнымі ўгнаеннямі; найб. эфектыўная для некат. збожжавых, прапашных, кармавых культур у 2-й пал.вегетац. перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАКЛІМАТЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ.
Адлюстроўваюць клімат як фактар с.-г. вытв-сці. Характарызуюць комплекс агракліматычных рэсурсаў пэўных тэрыторый, кліматычныя ўмовы развіцця асобных культур, асобныя віды кліматычных рэсурсаў сельскай гаспадаркі ў зручных паказчыках (напр., сумы актыўных т-р, працягласць вегетац. перыяду), кліматычныя з’явы, небяспечныя для сельскай гаспадаркі, тэрміны вегетацыі культур. Выкарыстоўваюцца для абгрунтавання агракліматычнага раянавання, рацыянальнага выкарыстання кліматычных рэсурсаў, планавання тэрмінаў с.-г. работ і вызначэння спецыялізацыі сельскай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПО́ (Аркадзь Іванавіч) (8.2.1904, в. Жданоўка Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 5.1.1983),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і раслінаводства. Акад.АН Беларусі (1950; чл.-кар. 1940), акад. Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61). Скончыў БСГА (1927), у 1932—41 працаваў у ёй. З 1944 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі (з 1949 дырэктар). З 1953 акад.-сакратар Аддз.біял., с.-г. і мед. навук АН Беларусі, з 1956 — Аддз. раслінаводства і гал. вучоны сакратар Акадэміі с.-г. навук Беларусі. У 1960—72 у Бел. ін-це земляробства. Навук. працы па біялогіі канюшыны, агратэхніцы насенняводства збожжавых культур і лёну. Устанавіў заканамернасці аптымальнай гушчыні пасеву збожжавых і лёну ў залежнасці ад змены агратэхн. і прыродных фактараў. Рэкамендаваў наборы найб. эфектыўных культур для кармавых севазваротаў, сістэмы іх чаргавання і выкарыстання ўгнаенняў.
Тв.:
Основные вопросы посева зерновых культур и льна. Мн., 1950;
Кукуруза на полях Белоруссии. Мн., 1963 (у сааўт.);
Система удобрения и чередование культур в прифермских кормовых севооборотах с кукурузой (разам з Б.С.Жагрыным) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1969. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ.
Вядзе сістэматычныя назіранні за надвор’ем, даследуе развіццё асн.с.-г.культур, стан глебы і інш. па спец. праграмах. Асн. задача — забеспячэнне сельскай гаспадаркі аграметэаралагічнымі прагнозамі і звесткамі. Вывучаюцца аграгідралагічныя ўласцівасці і водны баланс глебы, мікракліматычныя асаблівасці палёў і фактары, якія ўплываюць на ўраджайнасць с.-г.культур; вядуцца феналагічныя назіранні і інш. На Беларусі аграметэаралагічныя станцыі ў Васілевічах (Рэчыцкі р-н), Ваўкавыску, Горках, Самахвалавічах (Мінскі р-н), Шаркоўшчыне (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕННЯВО́ДЧАЯ ГАСПАДА́РКА,
сельскагаспадарчае прадпрыемства па размнажэнні высакаякаснага насення раянаваных і перспектыўных сартоў і гібрыдаў с.-г.культур. Н.г. атрымлівае эліту насення з эксперым. баз, вучэбных ці элітных гаспадарак і вырошчвае насенне I—II рэпрадукцый для забеспячэння імі гаспадарак зоны ці раёна. На Беларусі больш за 500 Н.г. Для атрымання чыстагатунковага, здаровага і высокаўраджайнага насення ў Н.г. выкарыстоўваюць інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання с.-г.культур, з улікам біял. асаблівасцей культуры і сорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІЦТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1990 у Мінску на базе Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Асн. кірункі даследаванняў: стварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў агароднінных культур і тэхналогій вытв-сці іх насення; распрацоўка энергазберагальных і прыродаахоўных тэхналогій і сістэм вядзення агародніцтва ў адкрытым і ахаваным грунце і інш. Ін-там створана больш за 100 сартоў і гібрыдаў агароднінных культур.